Плаўна зніжацца на лятальным апараце. Скала недалёка, і цяпер можна спакойна планіраваць.Гамолка.// Паступова і плаўна зніжацца (аб птушках). Плаўна планіруе каршун у сінім небе, карыстаючыся нябачнымі струменямі паветра.В. Вольскі.
[Ад фр. planer.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праме́раць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Вымераць што‑н. Перад пачаткам лоўлі юнаму рыбалову карысна будзе прамераць глыбіню тоні, каб мець хаця агульнае ўяўленне аб рэльефе дна.Матрунёнак.
2. і без дап. Мераць некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прасігналізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак., што і без дап.
1. Падаць сігнал, прасігналіць.
2.перан. Папярэдзіць, паведаміць аб чым‑н., што адбылося ці можа адбыцца. Недзе ў сэрцы нехта нябачны ўжо прасігналізаваў гэтую радасную вестку.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыта́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Слухаючы што‑н. або назіраючы за чым‑н., выказваць сваю згоду словам «так»; падтакваць. Бедныя думаюць і гавораць інакш. Яны прагна слухаюць весткі аб СССР, з захапленнем прытакваюць, пакручваюць галовамі.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2. Кароткае паведамленне, заўвага, якія маюць дачыненне да каго‑, чаго‑н. У старых санскрыцкіх кнігах.. можна сустрэць шматлікія ўпамінанні аб накопленых у той перыяд ведах.«Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фе́льчар, ‑а, м.
Медыцынскі работнік, які мае сярэднюю спецыяльную адукацыю. На ганак выйшаў амаль увесь персанал бальніцы. Урачы, фельчары і сёстры радасна сустракалі Марыю Васільеўну.«Беларусь».— Не забудзьце паклапаціцца аб нашых параненых, — сказаў атрадны фельчар.Машара.
[Ням. Feldscher.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хлебаро́дны, ‑ая, ‑ае.
Які дае вялікі ўраджай хлеба; урадлівы. Хлебародны год. □ Сягоння мы гутарыць будзем З табою [Новым годам] да ранняй зары. Аб тым, што прынёс ты краіне, Пасёлкам яе, гарадам, Палям, хлебародным далінам, Рыбацкім густым невадам.Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чу́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Рмн. ‑чак; ж.
Абл. Костачка сагнутага пальца. — Го, мой браток! — і дзед Куцейка Пастукаў чучкаю аб бронь.Колас.[Стахно] ўстаў, акінуў позіркам пакой, падышоў да акна, пастукаў чучкамі па падаконніку.Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прасі́ць bítten*vt (абчым-н. um A), ersúchen vt (абчым-н. um A);
прасі́ць дазво́лу um Erláubnis bítten*;
прасі́ць прабачэ́ння um Entschúldigung bítten*, sich entschúldigen;
прасі́ць пара́дыéinen Rat erbítten*, um Rat frágen;
прасі́ць сло́ва ums Wort bítten*, sich zu Wort mélden;
прасі́ць да стала́ zu Tisch bítten*;
прасі́цькаго-н.закаго-н. für j-n ein gútes Wort bei j-méinlegen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)