ны́цік, ‑а, м.

Чалавек, які ўвесь час ные, на што‑н. скардзіцца. Нас жыццё ласункамі не песціла, Не рабіла ныцікамі кволымі. Лукша.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пааку́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Акучыць усё, многае. Паакучваць бульбу.

2. і без дап. Акучваць некаторы час. Паакучваць да паўдня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павару́швацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Варушыцца злёгку або час ад часу. Тым часам то той, то другі паварушваўся на нарах, абуджаўся. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павышыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Вышыць усё, многае. Павышываць кашулі.

2. і без дап. Вышываць некаторы час. Павышываць цэлы дзень.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пагалёкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Галёкаць некаторы час. Мы пагалёкалі ў лесе, а потым зноў выйшлі на бераг ракі. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пагла́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

Гладзіць злёгку або час ад часу. Пагладжваць бараду. □ Даяркі пагладжвалі кароў па вылінялых спінах. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падлако́тнік, ‑а, м.

Ручка крэсла, на якую абапіраюцца локцем у час сядзення. Алесь сядзіць каля стала ў цвёрдым з падлакотнікамі крэсле. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падубі́ць, ‑дублю, ‑дубіш, ‑дубіць; зак., што.

Спец.

1. Выдубіць усё, многае. Падубіць усе шкуры.

2. Дубіць некаторы час. Трэба яшчэ падубіць аўчыны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пакуля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.

1. Пакаціцца куляючыся. Зіна наском туфля падбіла... [камень] і ён, падскокваючы, пакуляўся наперад. Грамовіч.

2. Куляцца некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пала́зіць, ‑лажу, ‑лазіш, ‑лазіць; зак.

Лазіць некаторы час. Палазіць па гарах. □ Палазіў Якуш ля воза, выцягнуў рыдлёўку, узяў сякеру дый падаўся [у лес]. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)