Плох ’хворы’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ); плохі ’благі, кепскі’, ’слабы, хворы, хваравіты’, плохшы ’торты’ (Нас., Сл. ЛЗБ, Ян., ТС), ’разбэшчаны’ (Ян.), плоха ’дрэнна, млосна’ (Сцяшк. МГ, Сл. ПЗБ, Ян.), ’кепска, дрэнна (рабіць што-н.)’ (Бяльк.), плохвійа ’пустая, неўрадлівая зямля’ (ТС). Да плахі (гл.). Сюды ж: плашэць ’прыходзіць у торты стан’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плынь ’рух вады ў рэчышчы’, ’вада, якая цячэ’, ’мноства, маса чаго-небудзь, што рухаецца ў адным, напрамку’ (ТСБМ, Гарэц., Др.-Падб., Нас., Касп., Бяльк.), ’плаванне’ (Нас.), рус. смал. плынь ’моцная плынь ракі’. Арэальнае аддзеяслоўнае (ад плыць — гл.) утварэнне з суф. -нь з працэсуальным значэннем, як сховань, ка́зань, стынь, стоянь і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́мус1 літаральна ’прасіць літасці’, перан. ’допыт з катаваннем’ (Нас.). Скажонае ад лац. oremus ’молім’ (Нас., 562).

Рэ́мус2 у спалуч. узяць каго за рэмус ’узяць за жабры’ (смал., КЭС). Далейшае развіццё значэння ад рэмус1 (гл.).

Рэ́мус3 ’выгляд’ (Юрч. СНЛ). Відаць, звязана з рэмус1, але матывацыя няясная.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Спата́чаваць ‘сачыць, падглядваць; выкрываць, лавіць (на чым-небудзь); разумець’ (Нас., Стан.). Насовіч (Нас., 608) выводзіў з *tekti ‘бегчы, рухацца’, гл. уцякаць. Няпэўна. Магчыма, ітэратыў да папярэдняга слова. Тады да та́каць ‘паддакваць, пагаджацца’, параўн. рус. та́кать ‘тс’, та́чить ‘песціць, апекавацца’, балг. та́ча ‘паважаць, шанаваць’, гл. так (Трубачоў у Фасмер, 4, 29).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Валы́нда ’той, хто ходзіць без работы’ (Нас.). Да валындацца па аналогіі з дурында. Параўн. таксама валакіда.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́чнік ’урач-акуліст’ (БРС), «вочны сведка» (Нас.). Да вока, вочы. У першым значэнні калька рус. глазник.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ліклівасць ’пужлівасць’, ліклівы ’пужлівы’ (Нас.), ліканне ’спалох’ (вілей., Сл. паўн.-зах.). Да ляк2, лякацца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ліпу́чы ’ліпкі’ (Нас., Гарэц., Бяльк.), ліпу́чый ’заразны’ (Бяльк.), ліпу́шчая хваро́ба ’тс’ (КЭС, лаг.). Да лі́пнуць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́ніцаваць ’пераніцаваць’ (Нас., Шпіл.). Запазычанне з польск. wynicować ’тс’; параўн. ст.-бел. выницовати (Булыка, Запазыч., 74).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Віскатня́ ’віск парасят’; ’дзіцячы плач’ (Нас.). Утворана ад шматкратнага дзеяслова віскаць (гл.) і суф. ‑атн‑я.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)