АБАДО́ЎЦЫ,

вёска ў Беларусі, у Ільянскім с/с Вілейскага р-на Мінскай вобл. Цэнтр калгаса «Абадоўцы». За 30 км на У ад Вілейкі, 92 км ад Мінска, 35 км ад чыг. ст. Уша. 429 ж., 143 двары (1995). Базавая школа, клуб, бібліятэка.

т. 1, с. 10

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АБШЫВА́НКА,

лодка, выдзеўбаная са ствала, з нашытымі для большай устойлівасці дашчанымі бартамі. На Беларусі ў некаторых мясцовасцях абшыванкай называлі лодку, цалкам збітую (сшытую) з дошак. Абшыванка была пашырана да 20 ст. пераважна на Падняпроўі. У наш час абшыванкай называюць звычайную дашчаную лодку.

т. 1, с. 54

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АРЭ́ШНІЦА,

вёска ў Беларусі, у Заастравецкім с/с Клецкага р-на Мінскай вобласці. Цэнтр калгаса. За 30 км на Пд ад Клецка, 170 км ад Мінска, 31 км ад чыг. ст. Клецк. 379 ж., 167 двароў (1995). Б-ка, Дом культуры, аддз. сувязі.

т. 2, с. 16

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АСІ́ПАВІЧЫ,

вёска ў Беларусі, у Галоўчыцкім с/с Драгічынскага р-на Брэсцкай вобласці. Цэнтр калгаса. За 28 км ад Драгічына, 106 км ад Брэста, 10 км ад чыг. ст. Вулька-Антопальская. 509 ж., 205 двароў (1995). Сярэдняя школа, б-ка, клуб, аддз. сувязі.

т. 2, с. 31

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АСТРАЎЛЯ́НЫ,

вёска ў Беларусі, у Вайханскім с/с Гарадоцкага р-на Віцебскай вобласці. Цэнтр калгаса. За 16 км на ПдЗ ад Гарадка, 50 км ад Віцебска, 18 км ад чыг. ст. Гарадок. 287 ж., 112 двароў (1995). Б-ка, Дом культуры, аддз. сувязі.

т. 2, с. 53

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АСУШНО́Е,

возера ў Беларусі, у Жлобінскім раёне Гомельскай вобл., на пойме Дняпра, ніжэй за вусце р. Добасна, за 7 км на ПдУ ад г. Жлобін. Пл. 0,3 км², даўж. 3,05 км, найб. шыр. 0,11 км. Пл. вадазбору 3 км². Злучана ручаём з Дняпром.

т. 2, с. 61

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АСЦЮКО́ВІЧЫ,

вёска ў Беларусі, у Ільянскім с/с Вілейскага р-на Мінскай вобласці. За 35 км на ПдУ ад Вілейкі, 91 км ад Мінска, 30 км ад чыг. ст. Уша. 122 ж., 50 двароў (1995). Помнік садова-паркавага мастацтва — парк 18 ст.

т. 2, с. 64

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЫДЗІМА́ННЕ ПАСЕ́ВАЎ,

выветрыванне верхняга слоя глебы разам з пасеяным насеннем, іншы раз і з усходамі. Часцей выдзімаюцца вясной палі, засеяныя яравымі збожжавымі, шматгадовымі і аднагадовымі травамі, радзей — пасевы азімых увосень. На Беларусі адзначаецца часам на тарфяных і пясчаных глебах. Гл. таксама Эрозія глебы.

т. 4, с. 306

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЯЛІ́КІ ПЁС (лац. Canis Major),

сузор’е Паўд. паўшар’я неба. Найб. яркая зорка — Сірыус (α Вялікага Пса, -1,4 візуальнай зорнай велічыні), самая яркая зорка ўсяго неба. 80 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. На тэр. Беларусі Вялікага Пса відаць зімой. Гл. Зорнае неба.

т. 4, с. 385

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЭФЛЯ́ЦЫЯ, развяванне,

разбурэнне горных парод і глеб пад уздзеяннем ветру з наступным пераносам цвёрдых часцінак (часам на вял. адлегласці) і іх абточваннем. Асабліва моцна праяўляецца ў пустынях. У Беларусі бывае на асушаных тарфяна-балотных і мінер. глебах Палесся, часам у форме пылавых бур.

т. 6, с. 365

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)