група сольных песень і танцаў Паўд.Іспаніі, а таксама стыль іх выканання. Радзіма К.ф. — Андалусія. Характэрны любоўны змест, асаблівы эмацыянальны стыль спеваў (найб.стараж. пласт наз. кантэ хонда — «глыбінныя спевы»), разнастайнасць рытмаў (прышчоўкванне пальцамі, дробнае прыстукванне абцасамі — сапатэада, суправаджэнне на кастаньетах; гал.муз. інструмент — гітара). Сярод асн. відаў — тона, пала, сігірыя, салеарэс, фанданга). Вядома з глыбокай старажытнасці. Пашырылася з узнікненнем спец. артыстычных кафэ (першае ў Севільі, 1842). Масавае пашырэнне набыло з 1870-х г. (1870—1920-я г.наз. «залатой эпохай» К.ф.). Стыль К.ф. выкарыстоўвалі ў творчасці многія кампазітары (М. дэ Фалья і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́НАВАР (ад грэч. kinnabari),
мінерал класа сульфідаў, сульфід ртуці, HgS. Мае 86,2% ртуці. Крышталізуецца ў трыганальнай сінганіі. Крышталі тоўстатаблітчастыя або ромбаэдрычныя.
Агрэгаты тонказярністыя, шчыльныя ці зямлістыя. Колер чырвоны да карычнева-чырвонага. Бляск алмазны ў чыстым мінерале або зямлісты, цьмяны (з прымесямі). Паўпразрысты. Цв. 2,5. Шчыльн. 8—8,2 г/см³. Гідратэрмальнага паходжання. Пашыраны ў выглядзе ўкрапін і жыл паблізу маладых вулканічных парод і гарачых крыніц. Трапляецца ў асацыяцыі з пірытам, марказітам, стыбнітам, сульфідам медзі ў жыльных пародах. Буйныя радовішчы на Украіне, у Іспаніі. Асноўная руда ртуці, таксама сыравіна для вырабу маст. фарбаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАФА́РГ ((Lafargue) Поль) (15.1.1842, г. Сант’яга-дэ-Куба, Куба — 25.11.1911),
дзеяч французскага і міжнар.сацыяліст. руху. Па адукацыі медык. У 1866—68 у эміграцыі ў Вялікабрытаніі, член Ген. савета Інтэрнацыянала 1-га. З 1871 у Іспаніі, у 1872—82 у Лондане. З канца 1870-х г. паплечнік Ж.Геда. Адзін з заснавальнікаў франц. Рабочай партыі (1879) і Інтэрнацыянала 2-га (1889). У 1891—93 дэп. парламента Францыі. Выдаваў на франц. мове творы К.Маркса і Ф.Энгельса і папулярызаваў іх ідэі ва ўласных творах. Аўтар прац па рэлігія-, літаратура-, мовазнаўстве. Скончыў самагубствам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУ́РСІЯ (Murcia),
гістарычная вобласць і сучасная правінцыя на ПдУІспаніі, каля ўзбярэжжа Міжземнага м.Пл. 11,3 тыс.км². Нас. 1038 тыс.ж. (1992). Гал. горад — Мурсія. Рэльеф пераважна горны, выш. асобных хрыбтоў 1300—1700 м. Па даліне р. Сегура — Мурсійская нізіна. М. — аграрна-індустр. вобласць. Важны раён паліўнога земляробства, які спецыялізуецца на вырошчванні субтрапічных (пераважна цытрусавых) культур і шаўкаводстве. На непаліўных землях пасевы ячменю і пшаніцы. Прам-сць: каляровая металургія (выплаўка свінцу, цынку), нафтаперапрацоўка, хім. (серная к-та, азотныя ўгнаенні), суднабудаванне і суднарамонт, харч., шаўковая, гарбарна-абутковая, баваўняная; вытв-сць абсталявання для кансервавай прам-сці. Буйны марскі порт — Картахена.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАДЗВЫЧА́ЙНАЕ ЗАКАНАДА́ЎСТВА,
законы, якія прымаюцца на выпадак якіх-н. асаблівых абставін і надаюць кіраўніку дзяржавы асобыя паўнамоцтвы. Наданне такіх паўнамоцтваў (у т. л. ўстанаўленне прававых норм, якія ў звычайных абставінах выканаўчая ўлада не мае права выдаваць, прыпыняць дзеянне асобных законаў і да т.п.) можа адбывацца ва ўмовах надзвычайнага становішча (або ваен. становішча). Напр., выкарыстана для ўстанаўлення фаш. рэжымаў у Германіі (1933), Іспаніі (1939), дыктатуры хунты Піначэта у Чылі (1970—80-я г.). Як нормы Н.з. належыць разглядаць і стварэнне ў СССР у 1930-х г. надзвычайных суд. устаноў — «троек» НКУС (іх стварэнне адбылося ў звычайных умовах).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАМПЕ́Й (Секст) (Sextus Pompeius; каля 75—35 да н.э.),
рымскі палкаводзец і паліт. дзеяч. Сын Гнея Пампея. Пасля гібелі бацькі ваяваў супраць Цэзара ў Афрыцы (48—46 да н.э.) і Іспаніі (46—44 да н.э.). Пасля смерці Цэзара (44 да н.э.) паводле прапановы Марка Антонія атрымаў ад сената камандаванне флотам. Захапіў Сіцылію і інш. астравы, прымаў збеглых рабоў і выгнаннікаў, блакіраваў з мора Італію. У 43 да н.э. аб’яўлены па-за законам 2-м трыумвіратам. У 36 да н.э. разбіты каля Мілаў і Наўлохі палкаводцам Агрыпай. Уцёк у М. Азію, забіты прыхільнікамі Марка Антонія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРУСТ ((Proust) Жазеф Луі) (26.9.1754, г. Анжэ, Францыя — 5.7.1826),
французскі хімік. Чл. Парыжскай АН (1816). Вучыўся ў Парыжскім ун-це (да 1777). У 1777—1808 выкладаў хімію ў розных навуч. установах Іспаніі (у 1791—1808 праф. Мадрыдскага ун-та). Навук. працы пераважна па прэцызійным хім. аналізе неарган. злучэнняў. У выніку даследавання саставаў аксідаў, хларыдаў і сульфідаў розных металаў устанавіў пастаянства саставу закон (1799—1806) і ў навук. дыскусіі (1801—08) з К.Л.Бертале дамогся яго замацавання ў хіміі. Даказаў існаванне гідраксідаў металаў. Вылучыў глюкозу з вінаграднага соку (1802).
Літ.:
Биографии великих химиков: Пер. с нем. М., 1981. С. 85.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУЦЕ́ЙКА (Аляксандр Міхайлавіч) (н. 5.4.1941, Мінск),
бел. мастак. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1967). У 1967—91 на Мінскім маст. камбінаце. Працуе пераважна ў галіне жывапісу, у т. л. акварэлі. Творы вызначаюцца дакладнасцю перадачы выяў, скульптурнасцю мадэліроўкі аб’ёму, гарманічным спалучэннем чыстых каляровых плям, ураўнаважанасцю кампазіцыі: «Аўтапартрэт» (1961), «Край партызанскі» (1967), «Танцы ў Паланзе» (1975), «Новае возера» (1978), «Сям’я» (1979), «Эстафета» (1987), «Вясна» (1989), «Рыбакі на Прыпяці» ( 1993), «Аўтапартрэт з галубамі» (1997), «Няміга. Вячэрні звон» (1999), «Музыка» (2001), серыя «Пейзажы Іспаніі» (2000). Аўтар акварэльнага цыкла па матывах рамана М.Булгакава «Майстар і Маргарыта» (1995).