востраў у Балтыйскім м., у паўд.ч. архіпелага Дацкіх а-воў. Тэр. Даніі. Пл. 1,2 тыс.км². Складзены з вапнякоў і глін. Пераважае марэнная раўніна, у цэнтры і на ПнЗ узгоркі (выш. да 25 м), месцамі ўкрытыя лясамі з буку і дубу. Большая ч. пад ворывам. Шырокія мелкаводдзі каля берагоў асушаны, закрыты ад мора дамбамі. Л. злучаны чыгуначным мостам з в-вам Фальстэр, паромныя зносіны з мацерыком (з Германіяй, праз праліў Фемарн-Бельт). Гал. горад і порт — Накскаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЗНЯ́К (Мікалай Іванавіч) (н. 10.1.1945, г.п. Іўе Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне афтальмалогіі. Д-рмед.н. (1990). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1974), дзе і працаваў у 1979—91. З 1993 у Мед.цэнтры Мінскага трактарнага з-да (заг. аддзялення). Навук. працы па этыялогіі, патагенезе, лячэнні і прафілактыцы катаракты, глаўкомы, блізарукасці, дыстрафіі сятчаткі і захворванняў зрокавага нерва.
Тв.:
Поляризационные методы исследований в биологии и медицине. Мн., 1988 (у сааўт.);
Возрастная катаракта. Мн., 1997 (разам з Я.В.Баркоўскім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛІ́ТЫКА-АДМІНІСТРАЦЫ́ЙНЫЯ КА́РТЫ,
геаграфічныя карты, якія адлюстроўваюць паліт. падзел і палітыка-адм. ўладкаванне якой-небудзь тэрыторыі. Асн. элементы карты: паліт. і адм. граніцы, сталіцы, адм.цэнтры, населеныя пункты, шляхі зносін. Выкарыстоўваюцца для даведачных, арганізацыйна-гасп., навуч. мэт і ў якасці асновы для складання карт інш. тэматыкі. Маштабы П.-а.к. розныя, напр., у СССР выдаваліся карты краіны маштабаў 1:4 000 000, 1:5 000 000, 1:8 000 000, у Беларусі выдаюцца — 1:400 000, 1:600 000, 1:2 500 000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎЛАВЕ́Ц (Марфа Васілеўна) (н. 25.7.1916, в. Вяляцічы Барысаўскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне нейрахірургіі. Д-рмед.н. (1972). Засл. ўрач Беларусі (1964). Скончыла Мінскі мед.ін-т (1939). У 1948—88 у Бел.НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі, у 1992—99 у Рэсп. дыягнастычным цэнтры (Мінск). Навук. працы па праблемах рэгенерацыі перыферычных нерваў, дыягностыцы і хірург. лячэнні пухлін спіннога і галаўнога мозга, унутрымазгавога кровазліцця, траўматычных пашкоджанняў чэрапа.
Тв.:
Внутримозговые кровоизлияния: Этиология, клиника, диагностика и лечение. Мн., 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУНКТЭ́ЛІЯ (Punctelia),
род ліставатых лішайнікаў сям. пармеліевых. 22 віды. Пашыраны ўсюды. На Беларусі 1 від — П. грубаватая (P. subrudecta), занесеная ў Чырв. кнігу. Трапляецца ў вільготных лісцевых лясах на ствалах дрэў.
Слаявіна ліставатая, зверху шэрая, знізу бледная, дыям. 3—10 см. Лопасці шыр. да 6 мм, злёгку ўвагнутыя. Сарэдыі кропка- або шарападобнай формы. Саралі (утварэнні для вегетатыўнага размнажэння) развіваюцца ў цэнтры, часам па краях лопасцей. Пладовыя целы (апатэцыі) пераважна адзіночныя, трапляюцца рэдка. Сумкі 8-споравыя. Споры бясколерныя, амаль шарападобныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«РЭ́ДЗЬКА»,
дзіцячая гульня, шырока вядомая ўсх. славянам. Варыянты вылучаюцца сюжэтнай і тэатралізаванай разнастайнасцю, персанажамі і тэкстамі (паэтычнымі, дыялагічнымі). У цэнтры гульні — дзеці «Р.», якія сядзяць у радзе, трымаючы рукамі і каленямі адзін аднаго. Інш. персанажы («дзед», «баба», «матка», «пані» і інш.) удзельнічаюць у пасадцы, доглядзе і вырыванні «Р.» (па чарзе «выцягваюць» дзяцей, якія моцна трымаюцца). Звычайна «Р» патрэбна «пані», якая «ўпала з печы, пабіла плечы». Апісанні гульні ў зб-ках П.В.Шэйна, Е.Р.Раманава і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САНГІЛЕ́Н, Сенгілен,
нагор’е ў Паўд. Сібіры, на ПдУ Рэспублікі Тыва, Расія. Водападзел рэк бас. Малога Енісея (Ка-Хем) і Тэс-Хем. Даўж. каля 230 км, найб.шыр. 120 км, выш. да 3276 м. Складзены з гнейсаў, крышт. сланцаў, мармурызаваных вапнякоў, прарваных інтрузіямі. Радовішчы жалезістых кварцытаў, нефелінаў, графіту, золата. Пераважае сярэднягорны рэльеф. На паўн. схілах — кедрова-лістоўнічныя лясы, на Пд і ў цэнтры ў глыбокаўрэзаных далінах — драўнінная расліннасць, на схілах — стэпы, якія на выш. 1800—200 м пераходзяць у горныя лугі і тундры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРКТЫ́ЧНЫ АНТЫЦЫКЛО́Н,
вобласць павышанага атм. ціску над Арктыкай. У цэнтры арктычнага антыцыклону ціск перавышае 1020 мб. Больш выразны зімой, калі ў час палярнай ночы халоднае паветра ўшчыльняецца над укрытай лёдам і снегам паверхняй. Пераважае ўстойлівае бязвоблачнае сухое надвор’е. Пад уплывам цыкланічнай дзейнасці ў Атлантычным сектары Арктыкі арктычны антыцыклон перамяшчаецца ў бок Аляскі. Летнія ўмовы аслабляюць антыцыклон. На выш. 3—4 км саступае месца каляпалярнай дэпрэсіі (вобласці нізкага ціску). Вятры з Арктычнага антыцыклону накіраваны ў нізкія шыроты, дзе пад уплывам вярчэння Зямлі набываюць ПнЗ напрамак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕШАНКО́ВІЦКАЯ ІЛЬІ́НСКАЯ ЦАРКВА́,
помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рус. стылю візант. кірунку. Пабудавана ў 1870 з цэглы ў цэнтрыг.п. Бешанковічы Віцебскай вобл. Цэнтрычны крыжова-купальны 5-купальны храм. Вертыкальная накіраванасць кампазіцыі ўзмацняецца адсутнасцю гарыз. чляненняў, верт. выцягнутасцю фасадных плоскасцяў, выкарыстаннем лапатак на ўсю вышыню фасадаў, высока ўзнятых вузкіх арачных аконных праёмаў і нішаў, вял. цокальнага падмурка. У арх. дэкоры выкарыстаны элементы стараж.-рус. дойлідства. Унутраная прастора дынамічна расчынена ў светлавы барабан, моцная канструкцыя якога трымаецца на ветразях і 4 масіўных слупах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́РЛАЎГ ((Borlaug) Норман Эрнест) (н. 25.3.1914, Крэска, штат Аява, ЗША),
амерыканскі генетык і раслінавод. Скончыў ун-т у Мінесоце (1937). Чл.Нац.АН ЗША, замежны чл. УАСГНІЛ (1972). Праф. земляробства Тэхаскага ун-та з 1984. У сярэдзіне 1960-х г. — 1979 дырэктар Праграмы па даследаваннях і вытв-сці пшаніцы пры Міжнар.цэнтры па паляпшэнні сартоў кукурузы і пшаніцы (Мексіка). Вывеў сорт «карлікавай» пшаніцы, устойлівай у розных кліматычных умовах да захворванняў і з вял. ураджайнасцю, што дало магчымасць паменшыць харч. праблемы ў краінах Азіі, Паўд. Амерыкі і Афрыкі. Нобелеўская прэмія міру 1970.