2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Ліцца з сілаю (пра вадкасць).
З крана свішча вада.
3.перан. Не працаваць, гультаяваць (разм.).
Цэлы месяц свістала, а грады травой зараслі.
◊
Вецер свішча ў кішэнях (разм., жарт.) — няма грошай.
Свістаць у кулак (разм., жарт.) — растраціўшыся, сядзець без грошай.
|| аднакр.сві́снуць, -ну, -неш, -не; -ні (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пра́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; незак.
1.што. Апрацоўваць моцным жарам перад спажываннем.
П. арэхі.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), каго-што і без дап. Моцна пячы (пра сонца, полымя і пад.).
Цэлы дзень пражыла сонца.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), каго і без дап., перан. Мучыць, выклікаць смагу.
Яго пражыла смага.
|| зак.спра́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны (да 1 знач.).
|| наз.пра́жанне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
праніза́ць, -іжу́, -іжаш, -іжа; -іза́ны; зак.
1.каго-што. Тое, што і праткнуць.
П. штыком.
Страх пранізаў каго-н. (перан.). П. поглядам (перан.: хутка і пільна глянуць на каго-н.).
2.каго-што. Пранікнуць унутр каго-, чаго-н., праз што-н. (перан.).
Холад пранізаў усё цела.
Прамені сонца пранізалі галіны дрэў.
3.што. Правесці які-н. час, ніжучы што-н.
Цэлы вечар пранізала каралі.
|| незак.прані́зваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
whole1[həʊl]n. цэ́лае;
the whole and the parts цэ́лае і ча́сткі;
the whole of the year уве́сь год, цэ́лы год
♦
as a whole у цэ́лым;
on the whole нао́гул, уво́гуле;
in whole по́ўнасцю, ца́лкам
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
на́сцеж, прысл.
На ўсю шыр, поўнасцю (адчыніць, расчыніць і пад.). Расчыняйце ўсе вароты Насцеж! Пажадайце на дарогу шчасця!..Панчанка.[Маці:] — Сервант насцеж, шыфаньер насцеж, усе футаралы на падлозе, з крана вада б’е, на абрусе лужына, дзверы не зачынены, — цэлы пагром!Гарбук.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прагарта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Гартаючы, перабраць старонкі, лісты чаго‑н. Алеся зноў разгарнула падручнік, хутка прагартала некалькі старонак.Шамякін.
2. Гартаць некаторы час. У галаве.. [Мар’і Андрэеўны] скакалі лічбы, круціліся фразы — яна нездарма цэлы дзень прагартала ў бібліятэцы газеты.Хадановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
усухамя́тку, прысл.
Разм. Тое, што і сухама. Я адзеўся, памыўся, усухамятку паснедаў, з крана папіў вады і ўжо збіраўся ісці на цэлы дзень у пошукі работы, як бадзяга, што сачыў за мною, сказаў: — Можа ты мне пазычыш на пахмелку?Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГРО́ДЗЕНСКІ ЕЗУІ́ЦКІ КАЛЕ́ГІУМ,
навучальная ўстанова ў Гродне ў 1625—1773. Уключаў вучэбныя і жылыя памяшканні, б-ку (у 1773 — 2373 кнігі), аптэку (засн. ў 1687), сад, гасп. будынкі, касцёл Францыска Ксаверыя (гл. ў арт.Гродзенскі кляштар езуітаў). Яго пабудовы займалі цэлы квартал горада. Калегіум складаўся з 2 аддзяленняў: малодшага, якое мела 5 класаў (апошні — 2-гадовы), і старэйшага, 3-гадовага. Выкладаліся традыцыйныя для калегіума прадметы: «сем вольных мастацтваў», тэалогія, класічныя мовы і інш. З 1667/68 навуч.г. ўсе настаўнікі калегіума мелі вучонае званне прафесара. У 1707 пры калегіуме адкрыта муз. бурса, пры ёй дзейнічала капэла (у 1773 мела 63 муз. інструменты). На 1773 калегіум валодаў 7 фальваркамі і 25 вёскамі ў Гродзенскім пав., у якіх было 240 дымоў. Пасля роспуску ў 1773 ордэна езуітаў будынкі і маёмасць калегіума перададзены Адукацыйнай камісіі, пазней — урадавым установам. Касцёл ператвораны ў фарны (прыходскі). Калегіум адыграў значную ролю ў пашырэнні ўплыву каталіцкай царквы на З Беларусі, яго дзейнасць спрыяла зацвярджэнню еўрап. сістэмы адукацыі на Гродзеншчыне. У ліку яго выхаванцаў асветнік і астраном М.Пачобут-Адляніцкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНТЭРФЕРЭ́НЦЫЯ ХВА́ЛЬ,
з’ява ўзмацнення ў адных і аслаблення ў другіх пунктах прасторы амплітуды выніковай хвалі, атрыманай пры складанні дзвюх (ці больш) хваль. Назіраецца для хваль любой прыроды. Прыводзіць да пераразмеркавання энергіі ваганняў паміж суседнімі ўчасткамі асяроддзя, аднак у сярэднім выніковая энергія роўная суме энергій зыходных хваль.
І.х. адбываецца, калі рознасць іх фаз не мяняецца з цягам часу (гл.Кагерэнтнасць) або змяняецца настолькі павольна, што атрыманая інтэрферэнцыйная карціна за час назірання не паспявае зрушыцца на адметную велічыню; для назірання інтэрферэнцыі папярочных хваль неабходна таксама супадзенне плоскасцей іх ваганняў. Амплітуда выніковага вагання мае найб. значэнне, калі φ = 2πn, дзе п — цэлы лік, і найменшае, калі φ = 2πn+1. Размеркаванне максімумаў і мінімумаў у прасторы залежыць ад даўжыні хвалі, памераў, формы і ўзаемнага размяшчэння крыніц зыходных хваль. Асобны выпадак І.х. — інтэрферэнцыя сустрэчных хваль (напр., прамой і адбітай), што вядзе да ўтварэння стаячай хвалі. І.х. выкарыстоўваецца ў оптыцы (гл.Інтэрферэнцыя святла), астрафізіцы, акустыцы, радыётэхніцы, галаграфіі і інш.Гл. таксама Інтэрферометр.
А.І.Болсун.
Да арт.Інтэрферэнцыя хваль: 1 — інтэрферэнцыя дзвюх хваль на паверхні вады; 2 — утварэнне мінімумаў (а) і максімумаў (б).