САРО́КА,

частка старадаўняга рус. галаўнога ўбору замужніх жанчын; чахол з палатна, кумачу ці інш. тканіны, які надзяваўся паверх кічкі. Мела вышытую пярэднюю частку, бакавыя лопасці з завязкамі і заднюю частку. Паверх С. завязвалі хустку. Бытавала таксама ў некат. груп мардвы. З канца 19 ст. выйшла з ужытку.

Сарока. Яраслаўская губерня. Расія. 19 ст.

т. 14, с. 184

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

практы́чнасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць практычнага. Практычнасць тканіны.

2. Дзелавітасць, практычныя адносіны да жыцця. — Фурманку трэба папрасіць, — сказаў Коля Жураўскі. Ён заўсёды вылучаўся сваёй практычнасцю. Курто.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саквая́ж, ‑а, м.

Дарожная сумка, звычайна са скуры або тканіны, з замком. Пакуль Кіра Сямёнаўна распраналася ды распакоўвала свой сакваяж, жанчына неадступна пазірала за ёю. Марціновіч.

[Ад фр. sac ад voyage.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сці́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Подсцілка з тонкай скуры, тканіны і пад., якая ўкладваецца ў абутак і прымацоўваецца знутры да падэшвы абутку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хля́сцік, ‑а, м.

Вузкая палоска тканіны, прышытая або прышпіленая ззаду верхняга адзення, якая сцягвае яго па таліі. [Лейтэнант] убачыў нахіленую спіну чалавека, хлясцік з алавяным гузікам. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каверко́т

(англ. covercoat)

сорт шарсцяной або паўшарсцяной тканіны для верхняга адзення.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

блу́зка

(польск. bluzka, ад фр. blouse)

жаночая кофтачка з лёгкай тканіны.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

парцье́ра

(фр. portière)

занавеска з цяжкай тканіны на акне або дзвярах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пала́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

1. Часовае памяшканне з нацягнутай на каркас тканіны, скуры.

Раскінуць палаткі.

2. Лёгкая пабудова з прылаўкам для дробнага гандлю.

Хлебная п.

|| прым. пала́тачны, -ая, -ае і пала́ткавы, -ая, -ае.

Палатачны гарадок (часовы пасёлак з палатак).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пас¹, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Прыстасаванне ў выглядзе паласы скуры (або шчыльнай тканіны) для прывядзення ў рух механізма.

Злучыць пасам малатарню з трактарам.

2. Тое, што і пояс (у 1 знач.), пасак (у 1 знач.).

|| прым. па́савы, -ая, -ае.

Пасавае кола сячкарні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)