адзінока, самотна, нелюдзіма, сіратліва □ сам па сабе, як пень
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
аўтакефа́лія
(ад гр. autos = сам + kephale = галава)
незалежная, самакіравальная праваслаўная царква.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
Асамі́сты ’паважны’ (Яруш., Нас.). З асаністы ў выніку народнай этымалогіі пад уплывам слова сам: параўн. сінанімічнае самавіты. Рус.осанистый ад осаниться прыняць паважны, мажны выгляд’ ад значэння ’атрымаць сан’ (гл. сан). Параўн. осамицьца (Нас.) ад осаниться.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Разбе́рыць ’адрозніць’ (лудз., Сл. ПЗБ), ’разблытаць’: круцялі разберым (паст., там жа), ’высветліць’: разберыш ты сам (в.-дзв., там жа). Хутчэй за ўсё ад разабра́ць, разбіра́ць (гл.), але прычыны трансфармацыі слова незразумелыя (уплыў літ.ber̃ti ’веяць; сеяць’?).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Erméssenn -s меркава́нне, ду́мка;
nach éigenem ~ паво́дле свайго́ меркава́ння;
nach fréiem ~ як сам(á) наду́маеш
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
belíebenvt, vivimp жада́ць (сабе), хаце́ць, мець жада́нне;
tu, was dir ~ рабі́, як сам мярку́еш
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
sélberpron demразм.сам, сама́, само́, са́мі;
◊
~ éssen macht fett≅ ко́жны на сваю́ руку́ ця́гне
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ІНТАРЭ́СУ ТЭО́РЫЯ,
кірунак у сучаснай зах.аксіялогіі і этыцы, блізкі да прагматызму. Узнікла ў 1920-я г. ў межах натуралізму. Яе прыхільнікі — Р.Перы, Д.Паркер (ЗША), Ф.Тэнант (Англія) і інш. — выяўляюць значэнне для чалавека прадметаў і з’яў рэчаіснасці (іх каштоўнасць, у т. л. і маральную), зыходзячы з суб’ектыўных адносін да іх чалавека, яго інтарэсу. Сам інтарэс разумеецца чыста псіхалагічна — як жаданне, схільнасць, прыязнасць, сімпатыя, любоў (ці наадварот, агіднасць, антыпатыя, нянавісць), якія адчуваюць людзі. Маральнасць разумеецца як сродак узгаднення і прымірэння прыватных інтарэсаў, дабро — як тое, што адпавядае макс. суме індывід. інтарэсаў, а доўг — як задавальненне найб. колькасці жаданняў і імкненняў, што існуюць у дадзеным грамадстве (гл.Утылітарызм).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КАЛЕВІПО́ЭГ»,
эстонскі нацыянальны эпас. Складзены і выд. ў 1857—61 эст. пісьменнікам Ф.Крэйцвальдам на аснове нар. казанняў пра волата-велікана Калевіпоэга. Уключае 20 песень, вершаваны памер якіх блізкі да памеру «Калевалы», з яго запазычаны таксама некат. сюжэты і персанажы.
Асн. фалькл. сюжэты — перамога Калевіпоэга над нячыстай сілай, будаўніцтва гіганцкага моста і інш. — падпарадкаваны гал. тэме барацьбы героя з сіламі пекла і захопнікамі-крыжакамі («жалезнымі людзьмі»). Лёс героя — эпічнае адлюстраванне гіст. лёсу народа, а сам ён, прыкаваны да пякельнай брамы (так заканчваецца «К.»), сімвалізуе нязломную сілу і імкненні эст. народа да свабоды. Ідэі эпасу сталі вызначальнымі ў працэсе фарміравання нац.эст. л-ры і нац.-вызв. руху ўвогуле.