надо́мнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Работнік, які выконвае даручаную яму працу дома згодна з дамовай, заключанай з прадпрыемствам.

|| ж. надо́мніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. надо́мніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неради́вый нядба́йны; (нерачительный) неруплі́вы;

неради́вый рабо́тник нядба́йны рабо́тнік;

неради́вый хозя́ин неруплі́вы (нядба́йны) гаспада́р.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

sezonowy

сезонны;

robotnik sezonowy — сезонны работнік; сезоннік

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

аптэ́кар, ‑а, м.

1. Уст. і разм. Работнік аптэкі, які робіць лякарствы; фармацэўт.

2. Уст. Уладальнік аптэкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

райко́маўскі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які мае адносіны да райкома. Райкомаўская машына. // Які працуе ў райкоме. Райкомаўскі работнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэ́дкасны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Вельмі рэдкі. Пятрок самы паслухмяны ў брыгадзе работнік. І дабрыні чалавек рэдкаснай. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каапера́тар

(лац. co-operator = супрацоўнік)

работнік кааперацыі, член кааператыва.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рады́ст

(ад радыё)

работнік, які абслугоўвае прыёмна-перадавальную радыёстанцыю.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фе́льчар

(ням. Feldscher)

медыцынскі работнік з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

laundryman

[ˈlɔndrimən]

n., pl. -men

рабо́тнік у пра́льні

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)