сартыме́нт, ‑у, М ‑нце, м.

Спец.

1. Сукупнасць адзнак, уласцівасцей, паводле якіх вырабы адносяцца да таго ці іншага сорту. Сартымент пракату. Трубы нафтавага сартыменту.

2. У лясной прамысловасць лесаводстве і садаводстве — від, сорт, памеры лесаматэрыялаў, дрэвавых народ, культурных раслін пэўнага прызначэння, а таксама сукупнасці такіх відаў, сартоў, памераў. Сартыменты лесу.

[Ням. Sortiment.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

energetyczny

энергетычны;

przemysł energetyczny — энергетычная прамысловасць;

surowiec energetyczny — энергетычная сыравіна;

kryzys energetyczny — энергетычны крызіс

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ця́жкі, -ая, -ае і цяжкі́, -а́я, -о́е.

1. Які мае вялікую вагу або з грузам вялікай вагі.

Чамадан быў вялікі і ц.

Конь ледзь цягнуў ц. воз.

2. Пазбаўлены лёгкасці, хуткасці (пра паходку, рух і пад.).

Нехта набліжаўся цяжкімі крокамі.

3. Які робіць уражанне вялікай вагі; густы, непразрысты.

Цяжкія хмары.

4. Масіўны, грувасткі, вялікі.

Вуліца была забудавана цяжкімі гмахамі.

5. Які нялёгка зразумець; складаны, няясны (пра стыль, мову і пад.).

Аповесць напісана цяжкім стылем.

Ц. пераклад.

6. Моцны.

Ц. ўдар.

7. Які патрабуе высілкаў, нялёгкі для выканання; турботны, складаны.

Ц. абавязак.

Цяжкае жыццё.

Цяжкія часы.

8. Моцны, балючы, глыбокі.

Цяжкая крыўда.

Цяжкая страта.

9. Які доўга і дрэнна ператраўліваецца (пра ежу).

10. Пра ступень хваробы: моцны, небяспечны.

Цяжкая хвароба.

Ц. стан параненага.

11. Які прыносіць клопат, турботы каму-н.

Ц. характар.

12. Змрочны, невясёлы, сумны.

Ц. настрой.

Цяжкія думкі.

13. Удушлівы, непрыемны (пра паветра, пах і пад.).

Ц. дух.

Цяжкая атлетыка — комплекс фізічных практыкаванняў па падыманні цяжараў.

Цяжкая вада — ізатопная разнавіднасць вады, у якой звычайны вадарод часткова або поўнасцю заменены цяжкім вадародам.

Цяжкая прамысловасцьпрамысловасць па вырабе сродкаў вытворчасці.

Цяжкія металы — металы з удзельнай вагой звыш 5 грамаў.

|| наз. ця́жкасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

trade1 [treɪd] n.

1. га́ндаль; каме́рцыя;

home trade уну́траны га́ндаль;

foreign trade заме́жны га́ндаль;

be in the cotton trade гандлява́ць баво́ўнай

2. рамяство́, прафе́сія;

by trade па прафе́сіі;

the building trade будаўні́чая прамысло́васць

a jack of all trades ма́йстар на ўсе ру́кі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

каніфо́ль, ‑і, ж.

Цвёрдае шклопадобнае рэчыва, якое атрымліваецца пры перагонцы смалы хваёвых дрэў і выкарыстоўваецца ў якасці клеявога і ізаляцыйнага матэрыялу ў прамысловасць, а таксама для націрання смыкоў струнных інструментаў. Сляпы музыка асцярожна дастаў з чахла сваю скрыпку, пакратаў струны пальцамі, правёў некалькі разоў смыком па каніфолі, прымайстраваўся на купіне і зайграў. Гурскі.

[Ад лац. Coloponia resina — калафанійская смала (Калафон — горад у Малой Азіі).]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обраба́тывающий

1. прич. які́ (што) апрацо́ўвае; які́ (што) урабля́е; які́ (што) настро́йвае, які́ (што) угаво́рвае; які́ (што) абла́джвае; см. обраба́тывать;

2. прил. апрацо́ўчы;

обраба́тывающая промы́шленность апрацо́ўчая прамысло́васць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

Про́мысел ’здабыванне звяроў, птушак лоўляй, паляваннем’, ’занятак, рамяство як крыніца сродкаў існавання’ (ТСБМ), прамы́слпрамысловасць; занятак, рамяство’ (Стан.), ст.-бел. промыслъ ’клопат, апека, нагляд’. Паводле Крамко (Гіст. Лекс., 245), неалагізм XIX ст. Рус. про́мысел ’тс’ < промыслить, прамышлять ’здабыць (здабываць), абзавесціся (абзаводзіцца) нечым’, далей да мысль (Фасмер, 3, 375); укр. про́мисел, про́мисл ’вытворчасць, здабыванне’ (< *promyslъ, ЕСУМ, 4, 597), польск. przemysł ’прыкідка, хуткая рэакцыя; індустрыя’ (< przemyslić ’прадумаць, прыкінуць’, Банькоўскі, 2, 871–872); чэш. průmysl ’знаходлівасць, ініцыятыва, індустрыя’ (з рус. промысел, Махэк₂, 488), славац. priemyselчэш.). Запазычанне або калька з рускай, дзе, відаць, з ц.-слав. промыслъ, сінонім провидѣние ’божая ласка, клопат’ (паводле БЕР, 5, 760, — з рус.); усходнеславянская форма захавалася ў назве горада Перемышль (Банькоўскі, 2, 871). Неаславянізм, што калькуе ням. Industrie?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ажыццяві́ць, ‑яўлю, ‑явіш, ‑явіць; зак., што.

Здзейсніць, выканаць на практыцы; зрабіць рэальнасцю. Ажыццявіць велічныя планы пабудовы камунізма. □ Савецкая ўлада нацыяналізавала прамысловасць, чыгункі, банкі, зямлю. Яна ліквідавала памешчыцкае землеўладанне і ажыццявіла спрадвечную мару сялянства аб зямлі. Праграма КПСС. І наша пакаленне маладое, Якое выстаяла пад цяжарам, Ажыццявіць з настойлівасцю тое, Што наспявала ў бацькоўскіх марах. Аўрамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тлу́шчавы

1. в разн. знач. жирово́й;

~вая прамысло́васць — жирова́я промы́шленность;

2. (запачканный салом) са́льный, жи́рный;

~вая пля́ма — са́льное (жи́рное) пятно́;

~выя зало́зыанат. са́льные же́лезы;

~вая тка́нка — жирова́я ткань

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

узбагаці́цца, ‑гачуся, ‑гацішся, ‑гаціцца; зак.

1. Разм. Стаць багатым, разбагацець.

2. перан. Папоўніцца чым‑н., набыць што‑н., стаць больш багатым па саставу, зместу і пад. Бібліятэка ўзбагацілася новымі выданнямі. Узбагаціцца вопытам. □ Прамысловасць горада ўзбагацілася прадпрыемствамі, якіх тут не было да вайны. Хадкевіч. Наша мастацкая проза рабіла першыя крокі тады, калі руская літаратура ўзбагацілася бессмяротнымі творамі. Пшыркоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)