1.прысл. У бок ад прамога напрамку, па дыяганалі; коса.
Прыбіць дошку н.
2.прыназ. з Р. Ужыв. для ўказання на прадмет, пад вуглом да якога што-н. размяшчаецца або рухаецца.
Н. стала лягла квяцістая сурвэтка.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
шасцяры́к, -церыка́, мн. -церыкі́, -церыко́ў, м.
1. Старадаўняя руская мера (вагі, аб’ёму, ліку і пад.), якая змяшчае шэсць якіх-н. адзінак, а таксама прадмет такой вагі, аб’ёму і пад.
2. Запрэжка ў шэсць коней.
Ехаць шасцерыком.
|| прым.шасцерыко́вы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
envy
[ˈenvi]1.
n., pl. -vies
1) за́йздрасьць f.
2) прадме́т за́йздрасьці
2.
v.t.
зайздро́сьціць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
theme
[Өi:m]
n.
1) тэ́ма f.; прадме́т -у m. (дакла́ду, ле́кцыі)
2) Mus. гало́ўны маты́ў
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
«ІВА́НКА»,
бел.нар. гульня. На зямлі чарцілі круг («лес»), а ў сярэдзіне крута квадрацік («дом лесавіка»). У квадрацік змяшчалі «Іванку» (ляльку ці любы прадмет) і выбіралі «лесавіка». Астатнія ўдзельнікі гульні — «лебедзі». Яны заляталі ў «лес», спрабавалі забраць «Іванку», а «лесавік» — злавіць «лебедзя» рукой або дакрануцца да яго галінкай. Злоўленыя «лебедзі» выбываюць з гульні. «Лебедзь», якому ўдасца вынесці з «ле́су» «Іванку», становіцца «лесавіком», і гульня пачынаецца спачатку. Гульня заканчваецца, калі злоўлены ўсе «лебедзі» або па жаданні ўдзельнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМПЕ́ШАВАЕ ДРЭ́ВА, сандалавае дрэва,
сандал сіні (Haematoxylum campechianum),
кветкавая расліна сям. бабовых. Радзіма — трапічная Амерыка; вырошчваюць у тропіках многіх краін.
Невял. дрэва выш. каля 12 м з перыстым лісцем і дробнымі жоўтымі кветкамі. Плод — струк. Маладая драўніна ярка-чырв., пахне фіялкай, мае пігменты гематаксілін і гематэін. дубільныя рэчывы; цвёрдая. цяжкая і моцная, ідзе на выраб дарагой мэблі, паркету, сувеніраў. Тэхн., дэкар., меданосная і лек. расліна. Прадмет экспарту з Мексікі, Гандураса і Антыльскіх а-воў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЛІ́СКІ»,
бел.нар. гульня. Ад 6 да 20 чал. выбіраюць вядучага «ліса», строяцца ў круг і кладуць каля сябе Л. (невял. прадмет, які павінен быць у кожнага гульца). «Ліс» падыходзіць да аднаго з гульцоў і просіць «ліску», а той адказвае, што аддасць, калі «ліс» абгоніць яго. Пасля гэтага «ліс» бяжыць у адзін, а гаспадар «ліскі» ў процілеглы бок круга. Хто раней зойме свабоднае месца, той гаспадар Л., а «лісам» становіцца той, хто адстаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сілагі́зм, ‑а. м.
Розумазаключанне, у якім з двух дадзеных суджэнняў (пасылак) атрымліваецца трэцяе (вывад). Не прадмет спрэчкі захапляе Гапановіча, а магчымасць адточваць свае сілагізмы.М. Стральцоў.
[Грэч. syllogismos.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пеленга́цыя
(ад пеленгаваць)
вызначэнне пеленга 1 або месца, дзе знаходзіцца які-н.прадмет, аб’ект.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
экспана́т
(лац. exponatus = выстаўлены напаказ)
прадмет, выстаўлены для агляду ў музеі ці на выстаўцы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)