пашыраны ў гіст. л-ры тэрмін, які ўжываўся ў дачыненні да перыяду заваявання Мексікі, Цэнтр. і Паўд. Амерыкі іспанцамі і партугальцамі ў канцы 15—16 ст.Гл. таксама Канкістадоры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКРАФІ́ТЫ [ад мікра... + ...фіт(ы)],
расліны (пераважна водарасці), якія маюць мікраскапічныя памеры і ўваходзяць у склад фітапланктону. М. — першае звяно агульнага харч. ланцуга экасістэмы вадаёма. На Беларусі пашыраны М. са складу дыятомавых, сіне-зялёных, зялёных і інш. водарасцей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАПЕ́Ў,
мелодыя, прызначаная для вак. выканання (часам і інстр. мелодыя напеўнага характару). У прафес. музыцы тэрмінам «Н.» наз. пераважна мелодыі кантыленнага складу. Найб.пашыраны ў этнамузыкалогіі, дзе Н. называюць мелодыі нар. песень.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУЛЬБЯ́НІКІ,
1) бліны з бульбы, тое, што дранікі.
2) Традыцыйная бел. страва з тоўчанай бульбы ў выглядзе галушак. Іх запякаюць са смятанай ці тоўчаным ільняным семем у лёгкім духу печы. Бульбянікі пашыраны па ўсёй Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЁТЫ (ад прозвішча першаадкрывальніка амер. географа і геолага А.Гаята),
плоскавяршынныя падводныя горы вулканічнага паходжання. Найб.пашыраны (трапляюцца адзіночна ці групамі) у паўн.ч. Ціхага ак. Глыбіня над вяршынямі гаётаў ад 200 да 2000 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КВАС,
напітак з заквашанага жытняга цеста ці хлеба з соладам, з сухароў. Вядомы з часоў Кіеўскай Русі. Пашыраны ў краінах Усх. Еўропы. На Беларусі робяць таксама з садавіны, ягад, бярозавага і кляновага сокаў (гл.Бярозавік).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́ЛЯ,
у славянскай міфалогіі ўвасабленне шчасця, удачы, якія дорыць людзям Бог. Побач з добрай Д. існуюць злая, няшчасная, ліхая Д. і злыдні, спадарожнікі дрэннай Д. ці нядолі. Вобраз Д. вельмі пашыраны ў бел.нар.паэт. творчасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІ́КЕЛЕВЫЯ СПЛА́ВЫ,
сплавы нікелю з хромам, жалезам, меддзю, марганцам, малібдэнам, кобальтам і інш. элементамі. Найб.пашыраны гарачатрывалыя, каразійнаўстойлівыя, магнітамяккія Н.с. і сплавы з высокім эл. супраціўленнем. Гл.Алюмель, Гарачатрывалыя матэрыялы (сплавы на нікелевай аснове), Ніхром, Пермалой, Храмель.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСНО́ЎНЫЯ ГО́РНЫЯ ПАРО́ДЫ,
магматычныя горныя пароды, адносна бедныя крэменязёмам (44—53% SiO2) і багатыя магніем і кальцыем. Важнейшыя мінералы асноўных горных парод — асноўныя плагіяклазы (лабрадор, бітаўніт, анартыт), піраксены, алівін. Могуць быць інтрузіўныя (габра, нарыты, анартазіты і інш.) і эфузіўныя (базальты і інш.). Пашыранынайб. у літасферы Зямлі, Месяца, Венеры, Марса. Пераважаюць у акіянскай кары Зямлі, на кантынентах больш чым у 5 разоў перавышаюць па аб’ёме іншыя вылітыя магматычныя горныя пароды. Пашыраны ва ўсіх складкавых паясах (Урал, Каўказ і інш.) і кратонах (Еўрапейская, Сібірская і інш. платформы). З кожнай серыяй асноўных горных парод звязаны спецыфічныя карысныя выкапні (руды медзі, нікелю, плаціны, рэдкіх элементаў і гэтак далей). Выкарыстоўваюцца ў многіх галінах буд. індустрыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯРБЛЮ́ДКІ (Raphidioptera),
атрад насякомых, 2 сям., каля 100 відаў. Пашыраны ў Паўн. паўшар’і. На Беларусі ў вільготных лясах трапляюцца 4 віды, найб.пашыраны вярблюдка танкавусая (Raphidioptera ophiopsis) і бязвочка таўставусая (Inocellia crassicornis).
Даўж. 15—20 мм. Сілуэт пярэдняй ч. цела ў профіль нагадвае галаву і цела вярблюда (адсюль назва). 2 пары празрыстых крылаў, у спакоі складваюцца стрэхападобна, заднія вузейшыя і карацейшыя за пярэднія. Ротавыя органы грызучыя, вусікі шматчленікавыя. Брушка падоўжанае, у самкі з доўгім яйцакладам. Развіццё з поўным ператварэннем. Лічынкі развіваюцца 2 гады. Кукалкі рухомыя. Лічынкі жывуць у шчылінах і пад карой дрэў, дарослыя — на дрэвах. Вярблюдкі і іх лічынкі знішчаюць насякомых, асабліва тлей і вусеняў.
Вярблюдкі: 1 — танкавусая і яе лічынка; 2 — бязвочка таўставусая.