möglichst ~, so ~ wie [als] möglich, túnlichst ~ як мо́жна хутчэ́й;
wird's ~!разм. а ну, жваве́й!
2.cj:
~…, ~… то…, то…; ці…, ці…;
~ dies, ~ das то адно́, то друго́е;
◊
das ist ~ geságt, áber schwer getán лёгка сказа́ць, ды ця́жка зрабі́ць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
бас, ‑а; мн. басы, ‑оў; м.
1. Самы нізкі мужчынскі голас. Машына павезла іх у стэп. Калі яна неўзабаве спынілася, густы бас Бурмакова прагучаў па-маладому звонка. — Прыехалі!Шыцік.// Спявак з такім голасам. Праз хвіліну нечакана, выразна і гучна загрымела музыка. Бас пачаў спяваць арыю Сусаніна.Шамякін.
2. Духавы або струнны музычны інструмент нізкага рэгістра. Аркестравыя балалайкі носяць назвы — прыма, секунда, альт, бас і кантрабас.
3.толькімн. (басы́, ‑оў). Струны або клавішы музычнага інструмента, якія адзываюцца нізкім гукам. Разняў гармонь танкіст ўдалы Ды як націсне на басы.Колас.Доўга яшчэ гудзелі трубным гулам басы ўнутры раяля.Хомчанка.
[Іт. basso.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мудрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.
Разм.
1.надчым і без дап. Рабіць што‑н. складанае, незвычайнае; прыдумваць што‑н. Два гады Анатоль мудраваў над разцамі, заходзіў у тупік і зноў, як апантаны, браўся за новае.Асіпенка.Трое хлапчукоў-падлеткаў мудравалі над вялікай і прыгожай мадэллю самалёта.Ракітны.
2. Залішне ўскладняць якую‑н. справу. Ганька за сталом доўга не мудруе. Раз-раз алюмініевай лыжкай .. — і неўзабаве па ўсёй поліўцы. А затым і па кашы!Васілевіч.// Хітрыць. — Мудруеш, ты Язэп, — гаворыць нарэшце [Максімка]. Не, не мудруе Язэп.. Не жыў бы ён у тым доміку фінскім. Не прывык бы.Хадановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Абавязан, вымушан што‑н. рабіць, або мець якую‑н. якасць. Мы павінны змагацца за мір. □ Чалавек! Ён павінен быць варты свайго месца на зямлі.Карпаў.// Аб тым, што абавязкова здарыцца. Зацменне месяца павінна быць у 11 гадзін вечара. □ [Васіль:] — Мінут праз дзесяць тут па графіку павінен прайсці наступны поезд...Васілёнак.// Ужываецца для вырашэння магчымасці, непазбежнасці чаго‑н. Ён павінен хутка з’явіцца. □ [Муляры] павінны будуць сабрацца неўзабаве, перад закладкаю галоўнага будынка.Чорны.Не мае права жартаваць .. [Марына сваім] лёсам. Яна маладая, яна павінна быць шчаслівая па-сапраўднаму.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падпара́дкавацца, ‑куюся, ‑куешся, ‑куецца; зак. і незак.
1. Апынуцца (быць) у залежнасці, пад уладай каго‑, чаго‑н., падначаліцца (падпачальвацца) каму‑н.; паслухацца (слухацца) каго‑н. Станіслаў Вярбіцкі поўнасцю падпарадкаваўся новаму механіку і без яго загаду сам ні за што не браўся.Чарнышэвіч.[Камендант:] — Я — салдат і падпарадкуюся толькі свайму камандаванню.Грахоўскі.Скінуўшы шынель, [Грушэўскі] расставіў студэнтаў і запрапанаваў заспяваць ужо вядомую песню. У яго было столькі ўпэўненасці, што студэнты падпарадкаваліся.Карпюк.
2. Зрабіць (рабіць) што‑н. пад уздзеяннем чаго‑н., у адпаведнасці з чым‑н. Падпарадкаваўшыся позняму часу, я неўзабаве лёг спаць, але сон не прыходзіў.Ракітны.Дзейнасць [Саўкі] болей падпарадкуецца натхненню, чым папярэдняй прадуманасці.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыве́зці, ‑вязу, ‑вязеш, ‑вязе; ‑вязём, ‑везяце; пр. прывёз, ‑везла і ‑вязла, ‑везла і ‑вязло; заг. прывязі; зак., каго-што.
Везучы, даставіць куды‑н. Вясёлы паравічок прывёз неўзабаве на ваганетках.. новых людзей.Чорны.— Кацярынка!.. Запражы каня і прывязі мне доктара...Нікановіч.Андрэй не помніў, як наклаў і прывёз у гумно першыя два вазы.Чарнышэвіч.// Прыехаўшы адкуль‑н., даставіць што‑н. узятае, купленае і пад. Часам прывязе [бацька] звычайны кавалак каменнага вугалю, падае Міколку: — Вось табе новая цацка!Лынькоў.[Люба:] Не ведала, што ты ўмееш чытаць, а то прывезла б кніжак.Мурашка./уперан.ужыв.Бародзіч прывёз навіну пра Гаруса.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пы́хкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Выпускаючы пару, газ, ствараць адрывістыя гукі. Пыхкалі парай паравозы ля дэпо.Лынькоў.Трактар.. завыў, як сірэна, потым пачаў пыхкаць і страляць газам.Кулакоўскі.Неўзабаве на стале пыхкаў параю пузаты самавар.П. Ткачоў.// Час ад часу выпускаць дым (пры курэнні). Пыхкае дзед Талаш люлькаю, выпускаючы дымок за дымком.Колас.// Ствараць гукі, падобныя на пых-пых, пх-пх. Не бяжыць [Алесь], а, здаецца, коціцца, пыхкае, як вожык, стараецца не адстаць ад таварышаў...Ваданосаў.Дрыжачай рукою націскае Андрэй на бліскучы рэгулятар, напружваецца сам, як магутны паравоз, і, радасны, прыслухоўваецца.., як пыхкае пара з-пад бліскучых, гарачых поршняў цыліндра.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пяшчо́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Вельмі ласкавы, поўны ласкі, замілавання, адданасці. Пяшчотная маці. Пяшчотнае сэрца. □ І заўсёды, што б.. [Надзя] ні рабіла, .. у кожным жэсце яе, у кожным руху і слове заўсёды адчувалася жанчына, чулая, пяшчотная, клапатлівая.Васілевіч.// Які выказвае, выяўляе ласку, любоў. Смірын узняў вочы на Веру. Перахапіў яе пяшчотны позірк.Алешка.На яе вуснах блукала пяшчотная ўсмешка.Лупсякоў.
2.перан. Мяккі, лагодны; вельмі прыемны. Пяшчотны голас. Пяшчотны ветрык. □ Пяшчотныя зычныя грэлі салаўя запоўнілі пакой.Бядуля.Неўзабаве перад намі ўзніклі ў пяшчотнай ранішняй смузе светлыя небаскробы вялікага горада на ўзбярэжжы акіяна.В. Вольскі.// Вельмі далікатны, тонкі. На чарэшнях ужо шалясцелі маладыя пяшчотныя лісткі.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сп’яне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Разм. Стаць п’яным, ап’янець. Пасля пакурылі [Астаповя і Блецька], яшчэ выпілі па шклянцы, сп’янелі і яшчэ мацней пачалі гаварыць.Чорны.[Змітрок] выпіў адну чарку, потым другую, вельмі хутка забыўся на свой сорам і сум, разам з усімі смяяўся, жартаваў з Кузьмы, бо той неўзабаве зусім сп’янеў і заснуў проста за сталом.Сачанка.// Прыйсці ў стан, падобны да стану ап’янелага чалавека (ад пахаў, стомленасці і пад.). Мы проста сп’янелі ад гэтых кніг, ад усяго багацця, ад усяго хараства, пра якое, зразумела, раней не маглі і ў сне сасніць...Дубоўка.Гляджу я, — шаман ад песні больш, чым ад гарэлкі, сп’янеў; усе павесялела.Багдановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
страляні́на, ‑ы, ж.
Дзеяннепаводледзеясл. страляць (у 1 знач.), а таксама гукі гэтага дзеяння. У пачатку трэцяй гадзіны з таго боку, куды пайшла група Сашы, пачулася аўтаматная страляніна, ды неўзабаве заціхла.Васілёнак.А страляніна разлягалася па лесе, шырылася, мацнела.Кулакоўскі.// Хаатычная частая стральба з многіх ружжаў, гармат і пад. Раніцай горад зноў закалаціўся ад выбухаў і страляніны.Якімовіч.З абодвух канцоў вёскі ўзнялася страляніна.Шарахоўскі.//перан.Разм. Бесперапыннае, вельмі хуткае гаварэнне. А .. [Мар’яна] без затрымкі пускала ў ход сваю страляніну: — Бо ці ж няпраўду я кажу? Я ж цэлыя атрады тваіх партызан карміла, даглядала і цябе [генерала] самога.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)