вельмі хуткі тэмп эвалюцыі, уласцівы некаторым групам арганізмаў напрацягу параўнальна абмежаванага перыяду (некалькі мільёнаў гадоў); параўн.брадытэлія, гаратэлія.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
я́рус, ‑а, м.
1. Рад гарызантальна размешчаных прадметаў адзін над другім. Дошкі складзены ў пяць ярусаў. □ Паўзбоч.. [печы] ляжала ў ярусах бярвенне.Сачанка.
2. Адзін з сярэдніх або верхніх паверхаў у глядзельнай зале. Ложа другога яруса. □ Вялізная зала.. тэатра.. і ўсе ярусы паўнюткі людзей.Скрыган.
3. У геалогіі — сукупнасць горных парод, якія ўтварыліся напрацягу геалагічнага веку.
4. У рыбалоўстве — рыбалоўная кручковая снасць у выглядзе доўгай вяроўкі з замацаванымі на ёй на пэўнай адлегласці адзін ад другога кручкамі на павадках.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БЯРО́ЗАЎКА, Бярэжвіца,
рака ў Беларусі, у Глыбоцкім і Шаркаўшчынскім р-нах Віцебскай вобл., правы прыток Дзісны (бас.Зах. Дзвіны). Даўж. 53 км. Пл. вадазбору 721 км². Пачынаецца з воз. Падлужнае, цячэ праз г. Глыбокае ў межах Свянцянскіх градаў, далей па Полацкай нізіне. Упадае ў Дзісну за 4 км ніжэй ад г.п. Шаркаўшчына. Асн. прытокі: Аржаніца і Маргва (злева), Дабрылаўка і Стуканаўка (справа).
Даліна да ўпадзення Маргвы трапецападобная, на астатнім працягу вузкая, шыр. 500—3000 м. Пойма пераважна двухбаковая, шыр. 50—500 м. Рэчышча каналізаванае напрацягу 1 км у верхнім цячэнні і 1,5 км каля в. Юльянова Шаркаўшчынскага р-на.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКВАТАРЫЯ́ЛЬНЫЯ ЛЯСЫ́,
тып вільготных трапічных лясоў, якія характарызуюцца багаццем відавога складу (каля 50 відаў на 1 га) і бесперапыннасцю развіцця напрацягу года. Гл.Гілея.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛБІ́ЦА, Галбеіца, Галубейка,
рака пераважна ў Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., правы прыток Дзісны (бас.Зах. Дзвіны). Даўж. 63 км. Пл. вадазбору 1050 км². Пачынаецца за 0,5 кмнаПдЗ ад в. Глінскія, цячэ ў межах Свянцянскіх град пад назвай Заражанка (напрацягу 5 км у Мядзельскім р-не Мінскай вобл.), ніжняе цячэнне на Полацкай нізіне. Асн. прытокі Лаўрыха, Шурыца, Паловіца (злева), Чэртка, Карнееўка, Ласіца і Плісаўка (справа). Даліна трапецападобная, шыр. 200—400 м. Пойма шыр. 50—150 м. Рэчышча ў верхнім цячэнні напрацягу 11 км каналізаванае, у сярэднім і ніжнім цячэнні яго шыр. 20—30 м. Рака працякае праз азёры Задняе возера і Галбея, створаны сажалкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЯ́ДЗІЦА,
рака ў Лепельскім р-не Віцебскай вобл., правы прыток р. Эса (бас.р.Зах. Дзвіна). Даўж. 34 км. Пл. вадазбору 225 км². Пачынаецца за 1,2 кмнаПд ад в. Грыгаравічы, вусце каля в. Вілы. Пачынаецца на схілах Лукомскага ўзв. і цячэ ў межах Ушацка-Лепельскага ўзв. Даліна ў верхнім цячэнні звілістая, трапецападобная (шыр. 300—500 м), у ніжнім невыразная, зліваецца з прылеглай мясцовасцю. Пойма ў верхнім цячэнні адсутнічае, у сярэднім і ніжнім вузкая, чаргуецца па берагах. Рэчышча на вялікім працягу звілістае, у ніжнім цячэнні напрацягу амаль 12 км каналізаванае, шыр. ў верхнім цячэнні 0,5—2,5 м, у ніжнім 10—18 м. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярац. сістэм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАКТЫШЫ́,
вадасховішча ў Ганцавіцкім р-не Брэсцкай вобл. і Клецкім р-не Мінскай вобл., паміж вёскамі Лактышы і Будча. Створана ў пойме р. Лань у 1977. Пл. 15,9 км², даўж. 6 км, найб.шыр. 4,2 км, найб.глыб. 4,9 м, аб’ём вады 50,2 млн.м³. Катлавіна — частка забалочанай поймы. Напрацягу 9,8 км вадасховішча агароджана дамбай. Для сцёку ў вадасховішча вады з рэк Лань і Нача пабудаваны перапуск са шлюзам-рэгулятарам каля в. Лактышы. Дно плоскае, пераважна глеістае. Ваганні ўзроўню напрацягу года да 2 м. Выкарыстоўваецца для двухбаковага рэгулявання вільготнасці меліяраваных с.-г. угоддзяў, рыбагадоўлі.