1. Чыста тэарэтычны кірунак у навуковай рабоце і навучанні, адарванасць іх ад практыкі, ад патрэб грамадскага жыцця. Акадэмізм у выкладанні.
2.Напрамак у выяўленчым мастацтве, які ўстанавіў пэўныя традыцыйныя правілы выкарыстання класічных узораў і супрацьстаяў рэалістычным кірунку ў мастацтве.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мадэ́рн, ‑а, м.
1. Дэкадэнцкі напрамак у архітэктуры, дэкаратыўным і выяўленчым мастацтве ў канцы 19 — пачатку 20 стст., які характарызаваўся манернасцю, замыславатасцю, фармалістычнасцю.
2.нескл. Аб стылях дэкадэнцкага напрамку ў мастацтве. Стыль-мадэрн.
3.Разм. Пра што‑н. сучаснае, моднае. Пагоня за мадэрнам.
[Ад фр. moderne — самы новы, сучасны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ізаго́ны
(гр.іза- + -гон)
ізалініі арыентацыі пэўнай фізічнай велічыні (напр. у метэаралогіі — напрамак ветру, у астраноміі — сонечнага зацьмення).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
сейсмаско́п
(ад сейсма- + -скоп)
прыбор, які адзначае час першага штуршка пры ваганнях зямной кары, а таксама яго напрамак.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БРЭ́ГА—ВУ́ЛЬФА ЎМО́ВА,
вызначае напрамак узнікнення максімумаў інтэнсіўнасці пры дыфракцыі рэнтгенаўскіх прамянёў на крышталях; аснова рэнтгенаўскага структурнага аналізу. Устаноўлена ў 1913 незалежна У.Л.Брэгам і Г.В.Вульфам. Паводле Брэга—Вульфа ўмовы 2dsinΘ = mλ, дзе d — адлегласць паміж адбівальнымі (крышталеграфічнымі) плоскасцямі, Θ — вугал паміж праменем, што падае, і адбівальнай плоскасцю (брэгаўскі вугал), λ — даўжыня хвалі выпрамянення, m — цэлы дадатны лік (парадак адбіцця). Брэга—Вульфа ўмова дае магчымасць вызначыць велічыню d (λ звычайна вядома, вугал Θ вымяраецца эксперыментальна). Брэга—Вульфа ўмова выконваецца таксама пры дыфракцыі γ-выпрамянення, электронаў, нейтронаў на крышталях, эл.-магн. выпрамянення радыё- і аптычнага дыяпазонаў на перыядычных структурах, пры дыфракцыі светлавых хваляў на ультрагуку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІРАСКАПІ́ЧНЫЯ ПРЫЛА́ДЫ,
электрамеханічныя прыстасаванні для вызначэння параметраў руху (ці становішча) і стабілізацыі аб’екта, на якім яны ўстаноўлены. Асн. частка гіраскапічных прылад — гіраскоп.
Да гіраскапічных прылад адносяцца: гіратахометры і гіраінтэгратары (для вымярэння вуглавых скарасцей і вуглоў павароту); гірашыроты (паказваюць геагр. шырату месца), гіравертыкалі і гірагарызанталі (фіксуюць напрамак сапраўднай вертыкалі ці плоскасці гарызонта, што дае магчымасць вызначаць вугал нахілу аб’екта адносна падоўжнай або папярочнай восі); гіракомпасы; гірамагн. і гіраіндукцыйныя компасы і курсавыя сістэмы (паказваюць курс рухомага аб’екта ці вугал яго павароту вакол верт. восі); гіратэадаліты (гл. ў арт.Тэадаліты); гірастабілізатары і інш. Гіраскапічныя прылады выкарыстоўваюць у марскім флоце, авіяцыі, ракетнай і касм. тэхніцы, для спец. работ (маркшэйдэрскіх, геадэзічных, тапаграфічных і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАЛЯГА́ННЕ ГО́РНЫХ ПАРО́Д,
прасторавае размяшчэнне, форма і ўзаемаадносіны геалагічных цел у зямной кары. Вызначаецца элементамі залягання (распасціранне, напрамак і вугал нахілу слаёў або пластоў), якія вымяраюцца горным компасам. Для асадкавых парод характэрна пластападобная форма, першапачаткова блізкая да гарыз. залягання. Вулканічныя пароды залягаюць у выглядзе пластоў патокавай і покрыўнай формы. Магматычныя інтрузіўныя пароды ўтвараюць геал. целы (баталіты, штокі, дайкі, лакаліты, сілы і інш.). Метамарфічныя пароды залягаюць масівамі на вял. плошчы, ахопленай працэсамі метамарфізму. Адрозніваюць непарушанае (нармальнае) і парушанае З.г.п., а таксама згоднае (калі слаі фарміраваліся ў нармальнай узроставай паслядоўнасці) і нязгоднае (стратыграфічны перарыў або размыў горных парод; вуглавая нязгоднасць — калі маладыя асадкі залягаюць над пародамі, змятымі ў складкі, ці манаклінальна нахіленымі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
класіцы́зм, ‑у, м.
1.Напрамак у мастацкай літаратуры і мастацтве ў 17 — пачатку 19 стст., заснаваны на перайманні антычных узораў і звязаны з сістэмай строгіх правіл у перадачы рэчаіснасці.
2. Сістэма адукацыі, у аснову якой пакладзена вывучэнне лацінскай і старажытнагрэчаскай моў і антычнай культуры.
[Ням. Klassizismus.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2. Кірунак у дзейнасці, развіцці. Накіраванасць у будучае.//Напрамак, выражаны ў працы, творы і пад. Ідэйная накіраванасць верша. □ Я. Купала і Я. Колас яшчэ больш узмацнілі грамадскае гучанне нашай сатыры, падалі ёй выразную рэвалюцыйную накіраванасць.Казека.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)