2.што і без дап. Выпадкова або знарок наглядаючы, убачыць, заўважыць. Яму хапае спраў — аж лішне, можа, На той зямлі, дзе зведаў хлеба смак, Дзе ўпершыню падгледзеў, як прыгожа Кладзе на вокны ўзор мароз-мастак.Гілевіч.//перан. Убачыць, зразумець, наглядаючы, удумваючыся. Першымі спробамі падгледзець самабытнае і непаўторнае ў родным краі і ўяўляюцца нам сёння раннія вершы Багдановіча пра лесуноў і вадзянікоў.Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падхапі́цца, ‑хаплюся, ‑хопішся, ‑хопіцца; зак.
Разм.
1. Хутка, імкліва ўстаць, усхапіцца з месца. Вартавы ўпаў, але праз момант падхапіўся і шпарка пабег у глыбіню двара.Шамякін.Дзяўчына зірнула на свой наручны гадзіннік, кінула нажніцы і падхапілася: — Ой, хлопчыкі! Я зноў спазнілася ў вытворчыя майстэрні.Даніленка.
2. Нечакана ўзнікнуць, узняцца. Падхапіўся мароз. □ Як на тое, падхапіўся страшэнны вецер. Ён вырываў з будынкаў дранічыны, ахапкі сена і разносіў агонь навокал.Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ра́нішнік, ‑а, м.
1. Ранішні збор, спектакль для дзяцей-дашкольнікаў і малодшых школьнікаў. Навагодні ранішнік. □ Назаўтра на ранішнік сабраліся малодшыя класы і ўсе вясковыя дзеці дашкольнага ўзросту.Васілевіч.Распускаючы вучняў дахаты, настаўнікі аб’явілі пра ранішнік, які меўся адбыцца на другі дзень Новага года.Навуменка.
2. Ранішні мароз, які бывае да ўсходу сонца ўвосень і вясной. Увосень ранішнік з’явіўся, У госці завітаў суровы лістапад, І малады дубок ад лісця агаліўся.Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ха1, нескл., н.
Назва літары «х».
ха2, выкл.
Разм. Выказвае нязгоду з чым‑н., абурэнне з прычыны чаго‑н. (часам з адценнем іроніі, знявагі). — Не спраўлюся я, Максім Рыгоравіч. — Ха! — Мароз выцяў Гаварушку па плячы. — А хто ж справіцца?Лобан.— А злоты нам, дзед, усё-такі заплаціш, — пагразіў Том. — Ха, спадзявайцеся. Многа я іх назапасіў вам.Пальчэўскі.Волька пакрыўджана надзімае губы. Яна выдумала?! Ха, вы толькі паглядзіце!Паўлаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адступі́ць, -туплю́, -ту́піш, -ту́піць; зак.
1. Адысці, аддаліцца ад каго-, чаго-н.
А. улева на два крокі.
2. Адысці назад пад націскам праціўніка.
Адступілі з баямі.
А. перад цяжкасцямі (перан.).
3.ад каго. Перанесці ўвагу з асноўнага на другараднае.
Аўтар адступіў ад тэмы.
4.ад чаго. Перастаць прытрымлівацца чаго-н.
А. ад старых звычаяў.
5.ад чаго. Зрабіць водступ на паперы, пішучы ці друкуючы што-н.
А. ад краю.
6.ад чаго і без дап. Адмовіцца ад свайго намеру, сваіх планаў.
Ён не а. ад свайго.
7. Паменшыцца; адлегчы; спасці (разм.).
Мароз адступіў.
Хвароба адступіла (перан.).
|| незак.адступа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз.адступле́нне, -я, н. (да 2—4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
узо́р, -ру м.
1. (рисунок) узо́р;
маро́з намалява́ў ~ры на акне́ — моро́з нарисова́л узо́ры на окне́;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
змары́ць, змару, зморыш, зморыць; зак., каго.
1. Давесці да стану знямогі, стомленасці; знясіліць, стаміць. Нарэшце, дзённыя і начныя турботы змарылі хлопцаў, і яны заснулі так моцна, што, мусіць, цяпер іх не разбудзіў бы ні мароз, ні гром.Маўр.Шыковіч вырашыў гаварыць нядоўга, каб не змарыць і так ужо стомленых за дзень людзей.Шамякін.
2. Адолець (пра сон). Віктар урэшце прымоўк, утуліў галаву ў плечы, і мне здалося, што яго змарыў сон.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)