усталява́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад усталяваць.

2. у знач. прым. Які канчаткова склаўся; нязменны. Пакуль калгас быў малы, у ім усё ішло ўсталяваным ладам. Дуброўскі.

3. у знач. прым. Прыведзены ў парадак, уладкаваны. Усталяванае жыццё. Усталяваны быт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

франт, ‑а, М ‑нце, м.

Чалавек, які любіць модна прыбірацца; моднік. Малы, насаты франт пад цірольскім капелюшом — Мазалёк, як па ролі належала, важна маўчаў. Брыль. [Артур] стаяў побач з газетным кіёскам, у светла-шэрым касцюме, з папяросай у зубах, франт-франтам. Ваданосаў.

[Польск. frant.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Карка́жа «малы некі хлопец расце, каркажа» (Сл. бел. нар. фраз.). Да каржак (гл.), каржакаваты (гл.) ’невысокі, каранасты’. Гл. таксама каркажаваты.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маль ’малеча’ (ТС), укр. маль ’маладыя авечкі’, польск. mal‑mal‑mal ’падзыўныя для парасят’. Паўн.-слав. malʼь. Да малы́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ВЯЛІ́КІ ЮГА́Н,

рака ў Зах. Сібіры, у Расіі, левы прыток Обі. Даўж. 1063 км, пл. бас. 34,7 тыс. км². Пачынаецца ў балотах Васюгання, цячэ па цэнтр. ч. Зах.-Сібірскай раўніны, упадае ў Юганскую пратоку. Асн. прыток — Малы Юган (справа). Жыўленне пераважна снегавое. Ледастаў з кастр.—ліст. да канца крас. — пачатку мая. Сярэдні расход вады 230 м³/с. У бас. Вялікага Югана больш як 7,5 тыс. азёр. Сплаўная. Суднаходная на 457 км ад вусця.

т. 4, с. 387

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГРАМАДЗЯ́НСКІ ФО́РУМ,

чэхаславацкі апазіцыйны да Камуніст. партыі Чэхаславакіі паліт. рух у 1989—91. Патрабаваў ажыццяўлення дэмакр. рэформаў у паліт., грамадскім і эканам. жыцці краіны. Гал. дзеячы — В.Гавел, В.​Малы, Я.​Дзенстбер. Пры падтрымцы форуму ў снеж. 1989 прэзідэнтам Чэхаславакіі стаў Гавел. У 1990 Грамадзянскі форум атрымаў перамогу на выбарах у Нац. сход краіны. У крас. 1991 адбыўся раскол Грамадзянскага форуму на Грамадз. дэмакр. партыю і Грамадз. рух (з 1993 Свабодныя дэмакраты).

Н.​К.​Мазоўка.

т. 5, с. 396

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КА́ЧСКІ РАН Вялікі і Малы,

саланчакі на З Індыі і ў Пакістане, на ПдУ ад дэльты р. Інд. Пл. больш за 20 тыс. км². Даўж. з У на З больш за 300 км, шыр. 40—80 км. Плоская нізінная паверхня (выш. да 200 м), укрытая чорным глеем з плямамі солей, з асобнымі ўзвышшамі (выш. да 465 м) і пясчанымі ўзгоркамі. У час летняга мусону саланчакі заліваюцца водамі мора і рэк Банас і Луні.

т. 8, с. 197

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

мікро́бы

(ад гр. mikros = малы + bios = жыццё)

найдрабнейшыя, пераважна аднаклетачныя арганізмы, бачныя толькі пад мікраскопам.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

Маладзён, маладзёнак ’малады, малы, малакасос’ (Нас.), ’падлетак, малы’ (Шат.), ’жаніх у час вяселля’ (Касп., Пан.), ’малады хлопец, мужчына’ (Нар. Гом.), ’нядаўна народжанае дзіця’ (КЭС, лаг.). Рус. молодёны ’малады з маладой’, молодён ’немаўля’, ’малады чалавек’, польск. młodzień ’юнак’. Да прасл. mold‑ěnъ < moldъ > малады́ (гл.). Сюды ж маладзёна, маладзёнка ’маладзіца’ ’маладая дзяўчына’ (ТС, Нар. Гом.), маладзёны ’маладыя ў час вяселля’ (паўн.-усх., КЭС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́лькі ’малюсенькі’ (лельч., Нар. лекс.). Да прасл. malʼь ’нешта малое’, якое існавала побач з malъ > малы́ (гл.). Аб суфіксе ‑k‑ гл. Бел. грам.₂, 1, 304. Параўн. польск. malmalki ’малюсенькі’, балг. малькиль, малькин, малькет мяшъц ’люты’, мальки прусурки (уйлешки, месчинки, кулца, копънчета, чукънчита) ’віды ткацкіх узораў’. Не выключаны ўплыў польск. wielki ’вялікі’ на памякчэнне ‑л‑. Параўн. луж. małki, балг. малък ’малы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)