1. Высушаны кавалак хлеба, булкі. Усе дні маці сушыла патроху сухары.Якімовіч.У нас не было амаль нічога: апошнія сухары мы раздалі за дзень да прарыву блакады.Сіўцоў.// Сорт сухога печыва. Ванільныя сухары.
2.перан.Разм. Пра сухога, нячулага чалавека. Лейтэнант разгубіўся, ён зусім не быў сухаром і педантам, але ён сапраўды нёс службу.Шамякін.Не стаў Кастусь зазнайкай і кабінетным сухаром, — заўсёды з людзьмі і заўсёды працуе шчыра.Брыль.
3. У тэхніцы — назва розных дапаможных прамежкавых дэталей у механізмах і вузлах машын.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сапёрны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да сапёраў, належыць ім. Сапёрны лейтэнант завіхаўся.. ля шнуроў, што працягнуліся белымі ніткамі ў дэпо, да водаразборнай палонкі, да вадакачкі.Лынькоў.// Які складаецца з сапёраў. Сапёрны батальён. Сапёрная рота. □ Большасць.. [супрацоўнікаў] была на фронце — у інтэнданцтве і сапёрных часцях.Карпаў.
2. Які мае адносіны да ваенна-інжынерных работ, звязаны з імі. Сапёрныя работы.// Прызначаны для выканання ваенна-інжынерных работ. Сапёрны інструмент. □ Была б сякера ці хоць сапёрная рыдлёўка. [Дзмітрый] высек бы елачкі, што засланяюць святло.Беразняк.[Байцы] нічога не кінулі, не запіхнулі ў крапіву нават сапёрных лапатак.Дамашэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПЛЯ́ТЭРЫ (Броэль-Плятэры),
шляхецкі род уласнага герба ў Рэчы Паспалітай. Паходзяць з Вестфаліі, адкуль у 15 ст. перасяліліся ў Інфлянты, дзе валодалі замкам Броэль. У 1829 род П. у Рас. імперыі прызнаны ў графскай годнасці. Найб. вядомыя: Генрык, у 1599 атрымаў ад Жыгімонта III Вазы маёнткі Асон і Плясон (Плясына, Існаўды) у Інфлянтах. Меў сыноў Готарда Яна (пачынальнік літ. лініі роду), Андрэя і Вільгельма (пачынальнік жамойцкай лініі). Готард Ян (?—1664), маёр, вызначыўся ў бітвах за Смаленск у 1633 у час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1632—34 і ў 1654 у час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67. Фердынанд Фабіян Вільгельм (каля 1678—22.7.1739), лоўчы ВКЛ у 1735—39, маршалак дворны ВКЛ у 1739. Канстанцін Людвік (1722—31.3.1778), вял. пісар ВКЛ у 1746—54, кашталян полацкі ў 1754—58, ваявода мсціслаўскі ў 1758—70, кашталян трокскі з 1770. Юзаф Вінцэнт (11.7.1745, г. Краслава, Латвія — паміж 1 і 6.1.1806), ген.-лейтэнант, пісар польны ВКЛ у 1771—83, кашталян трокскі з 1793; староста брэсцкі ў 1770—77, чл. Пастаяннай Рады ў 1793—94. Казімір Канстанцін (1749—4.8.1807), абозны ВКЛ у 1787, кашталян трокскі ў 1790—93, падканцлер ВКЛ з 1793; чл. Пастаяннай Рады ў 1776—88 і 1793—94. Адам Антоні Ануфры (1790—1862), краязнавец, археолаг, калекцыянер, гл.Плятэр А.А.А.Эмілія (1806—31), гл.Плятэр Э.Ф.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІ́ДАРАЎ Юрый Уладзіміравіч (н. 8.5.1927, с. Рап’ёўка Базарна-Карабулакскага р-на Саратаўскай вобл., Расія),
бел. акцёр. Нар.арт. Беларусі (1977). Скончыў Маск. тэатр. вучылішча імя М.С.Шчэпкіна (1949). Працаваў у Гродзенскім абл.драм. т-ры, з 1954 у Нац.акад.драм. т-ры імя М.Горкага. Адначасова з 1968 -выкладае ў Бел.АМ. Творчасці С. ўласцівы лаканічныя выразныя сродкі, знешняя стрыманасць пры ўнутр. напружанасці, дакладнасць дэталей, пластычнасць маст. вобраза. Выканаўца гераічных, лірычных, вострахарактарных, камед. роляў. Ролі ў бел. рэпертуары т-ра імя М.Горкага: лейтэнант Наганаў, палкоўнік Кусонскі, паліцай Зыль («Брэсцкая крэпасць», «Галоўная стаўка», «Дзеля жыцця» К.Губарэвіча), Гарачун («Білет у мяккі вагон» А.Маўзона), Дробыш, Хазяінаў («Трывога», «Соль» А.Петрашкевіча), Чарвякоў («Знак бяды» паводле В.Быкава) і інш. Ролі ў класічным рэпертуары: Мікіта («Улада цемры» Л.Талстога), Пратасаў, Бардзін, Ягор Булычоў, Бубнаў, Жан («Дзеці сонца», «Ворагі», «Ягор Булычоў і іншыя», «На дне» М.Горкага, «Букееў і кампанія» паводле п’есы «Якаў Багамолаў» М.Горкага), Актавій Цэзар, Банка («Антоній і Клеапатра», «Макбет» У.Шэкспіра), барон Бэрлі («Марыя Сцюарт» Ф.Шылера) і інш. Псіхалагічна паглыблена раскрыў характары Аарне («Каменнае гняздо» Х.Вуаліёкі), Бернарда Шоу («Мілы лгун» Дж.Кілці), Дасбергена Мустафаева («Узыходжанне на Фудзіяму» Ч.Айтматава і К.Мухамеджанава), Гартмана («Дзікунка» Ж.Ануя), Фушэ («Вячэра» Ж.Брысвіля) і інш. Удзельнічае ў тэлевізійных і радыёспектаклях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРТАРЫ́ЙСКІ Адам Казімір (1.12.1734, г. Гданьск, Польшча — 19.3.1823),
дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Фельдмаршал аўстр. арміі (1808). З роду князёў Чартарыйскіх. Выбіраўся паслом на соймы 1756, 1758, 1760, 1762. З 1758 генеральны староста падольскі. У 1764 выбраны маршалкам канвакацыйнага сойма і фаміліяй Чартарыйскіх вылучаны кандыдатам на трон Рэчы Паспалітай, але пад націскам Кацярыны II адмовіўся ад яго на карысць свайго стрыечнага брата С.А.Панятоўскага. Ініцыятар (разам з фаміліяй) правядзення карэнных рэформ дзярж. ладу Рэчы Паспалітай. У 1766 яму даручана рэфармаванне войска ВКЛ. У 1767 далучыўся да Радамскай канфедэрацыі і ўзначаліў магнацкую апазіцыю каралю. У выніку канфлікту з каралём выехаў за мяжу. З 1768 камендант Варшаўскага кадэцкага корпуса, камандзір палка пешай літоўскай гвардыі, ген.-лейтэнант (1775), камандзір 1-й і 2-й дывізій войска ВКЛ (да 1783). У 1773—76 чл.Адукацыйнай камісіі. У 1786 атрымаў ад імператара Іосіфа II тытул князя «Свяшчэннай Рымскай імперыі» для сябе і сваіх нашчадкаў, а для старэйшага ў родзе — тытул герцага Галіцыйскага каралеўства. Выбраны паслом на Чатырохгадовы сойм 1788—92, прыхільнік Канстытуцыі 3 мая 1791, зблізіўся з каралём. Адмовіўся -ад патрабаванняў Расіі далучыцца да Таргавіцкай канфедэрацыі і выехаў у Вену. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) асн. маёнткі Ч. апынуліся ў Аўстрыі і ён прыняў аўстрыйскае падданства. У 1809 прыняў падданства Варшаўскага княства. Пасля прыходу войск Напалеона ў Варшаву ў 1812 выбраны маршалкам Надзвычайнага сойма і Генеральнай канфедэрацыі. Пазней адышоў ад паліт. дзейнасці. Рэзідэнцыя Ч. ў Пулавах была асяродкам грамадска-паліт. і культ. дзейнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
капіта́нм.
1.марск. Kapitän m -s, -e;
капіта́н-лейтэна́нт Kapitän-Léutnant m -(e)s, -e і -s;
капіта́н пе́ршага ра́нгу Kapitän zur See;
капіта́н друго́га ра́нгу Fregáttenkapitän m;
капіта́н трэ́цяга ра́нгу Korvéttenka pi tän [-´vɛtən-] m -e;
2.вайск. Háuptmann m -(e)s, -leute;
3.спарт. Mánnschaftskapitän m, Kapitän m, Spíelführer m -s, -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ГЕ́ЛГУДЫ,
дзяржаўныя дзеячы ВКЛ, род герба «Дзялоша». Упершыню згадваюцца ў канцы 16 ст.Найб. вядомыя:
Бальцар, родапачынальнік, у 1621 валодаў Гелгудзішкамі ў Расіенскім пав.Андрэй Казімір (?—1711), сын Бальцара. Каралеўскі сакратар, падстолі жмудскі (1668), пісар вял. літоўскі (1673). Неаднаразова выбіраўся дэпутатам сейма. У час міжусобіц 2-й пал. 17 ст. прыхільнік караля Міхала Вішнявецкага, належаў да групоўкі канцлера ВКЛ К.Паца. Міхал, сын Антонія, дэпутат Трыбунала ВКЛ (1781), саветнік дэпартамента фінансаў Пастаяннай Рады Рэчы Паспалітай (1786), пісар польны літоўскі (1790). Прыхільнік Таргавіцкай канфедэрацыі, з чэрв. 1792 яе саветнік у Жмудзі. Маршалак дворны ВКЛ (апошні, ліп. 1793). Ігнацы (? — 13.5.1807), дэпутат Чатырохгадовага сейма 1788—92, ротмістр нац. кавалерыі і стражнік ВКЛ у 1789—93. Належаў да Згуртавання сяброў канстытуцыі 3 мая 1791. Удзельнік паўстання 1794, 24.4.1794 абраны ў Найвышэйшую Літоўскую раду. У 1806—07 удзельнічаў у арганізацыі польскіх узбр. фарміраванняў у складзе напалеонаўскага войска, камандаваў дывізіяй, генерал-лейтэнант. Антоні (1792—13.7.1831), сын Міхала, генерал. У 1812 уласным коштам сфарміраваў полк пяхоты і быў прызначаны яго камандзірам у чыне палкоўніка. Ваяваў у складзе корпуса Варшаўскага княства супраць рас. арміі ў 1812 і 1813. Служыў у арміі Каралеўства польскага, генерал брыгады (1818). Удзельнік паўстання 1830—31 у Польшчы, Беларусі і Літве. 25.2.1831 атрымаў чын генерала дывізіі. На чале дывізіі дзейнічаў у Жмудзі, падтрымліваючы атрад ген. Д.Хлапоўскага. 19.6.1831 часткай сваіх сіл няўдала атакаваў Вільню, пасля пацярпеў некалькі паражэнняў у Жмудзі. 13.7.1831 атрады Гелгуда і Хлапоўскага перайшлі граніцу з Прусіяй, дзе былі інтэрніраваны. Западозраны ў здрадзе, Гелгуд застрэлены капітанам С.Скульскім.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАРАПА́ДСКІ Павел Пятровіч (16.5.1873, г. Вісбадэн, Германія — 26.4.1945),
украінскі дзярж. і паліт. дзеяч. Ген.-лейтэнантрас. арміі (1916). Паходзіў з казацкага роду нашчадкаў В.І.Скарападскага (памёр у 1727) — брата ўкр. гетмана І.І.Скарападскага. Скончыў Пажскі корпус у Пецярбургу (1893), служыў у коннай гвардыі. Удзельнік рус.-яп. вайны 1904—05. Флігель-ад’ютант імператара Мікалая II (1905—10). У 1-ю сусв. вайну на Паўд.-Зах. фронце, камандаваў кав. брыгадай, дывізіяй, 34-м армейскім корпусам, які ў жн. 1917 ператварыў у 1-ы ўкр. корпус. У кастр.—ліст. 1917 на чале корпуса падтрымаў укр.Цэнтральную раду, прызначаны кіраўніком яе ваен. фарміраванняў. У сак. 1918 ва ўмовах герм. акупацыі Украіны стварыў апазіцыйную да Цэнтр. рады «Укр. грамаду». 29.4.1918 на Усеўкр. з’ездзе хлебаробаў абвешчаны гетманам Украіны, пры падтрымцы Германіі і ч.рас. афіцэрства скінуў Цэнтр. раду і захапіў уладу. С. ўстанавіў аўтарытарную дыктатуру пераважна ў інтарэсах памешчыкаў, буржуазіі і заможнага сялянства. Пры ім адкрыты 150 укр. гімназій, 2 новыя ўкр. ун-ты (у Кіеве і Камянцы-Падольскім), Укр. акадэмія навук. Яго палітыка згодніцтва з герм. акупантамі, якія рабавалі Украіну, выклікалі масавыя выступленні рабочых і незаможных сялян, у т. л. рух пад кіраўніцтвам Н.І.Махно. Ва ўмовах паражэння Германіі ў 1-й сусв. вайне С. 14.12.1918 скінуты войскамі Украінскай дырэкторыі ўрада. Жыў у эміграцыі ў Швейцарыі і Германіі, дзе кіраваў «Укр. саюзам хлебаробаў-дзяржаўнікаў». 16.4.1945 смяротна паранены ў час адной з бамбардзіровак Германіі саюзнікамі.
Тв.:
Спогади. Київ, 1995.
Літ.:
Гетьман Павло Скоропадський (1873—1945): Матеріали до біобібліогр. Київ, 1996.
паўстанцкі ўрадавы выканаўчы орган у Літве і зах. Беларусі ў час паўстання 1794. У выніку абвастрэння адносін паміж кіраўнікамі паўстання ў Польшчы і ВКЛ у маі 1794 Т.Касцюшка пад націскам кансерватыўных сіл 4 чэрв. адхіліў ад улады кіраўніка паўстання ў Літве і Беларусі Я.Ясінскага як радыкала ў паліт. поглядах і мясц. сепаратыста. Галоўнакамандуючым літоўска-бел. паўстанцкай арміяй прызначаны няздольны ген.-лейтэнант М.Вяльгорскі. Загадам Касцюшкі ад 10 чэрв.Найвышэйшая літоўская рада распушчана, а замест яе ўтворана Ц.д. ВКЛ з больш памяркоўных дзеячаў. Кіраўніцтва паўстаннем у Літве і Беларусі Найвышэйшая нацыянальная рада ў Варшаве ўзяла пад свой кантроль. У склад дэпутацыі ўваходзілі 7 дэпутатаў, якія кіравалі аддзеламі і па чарзе ўзначальвалі дэпутацыю, і 28 іх намеснікаў. Дэпутацыя была абмежавана ў сваёй дзейнасці. Яна лічылася паўнамоцным прадстаўніцтвам Найвышэйшай нац. рады ў Варшаве і была цалка.м падпарадкавана Касцюшку. Дэпутаты былі прызначаны ў Варшаве Найвышэйшай нац. радай, а намеснікі — самой дэпутацыяй. У дэпутацыю ўваходзілі: Ю.Несялоўскі (аддзел скарбу), А.Тызенгаўз (прэзідэнт Вільні, аддзел парадку), В.Гарэцкі (аддзел бяспекі), С.Мірскі (аддзел юстыцыі), Б.Марыконі (аддзел харчавання), Д.Пільхоўскі (аддзел адукацыі). Дэпутацыя размяшчалася ў Вільні і дзейнічала на тэрыторыі, занятай паўстанцамі. Напярэдадні заняцця Вільні рас. войскамі (пач.жн. 1794) дэпутацыя падзялілася на 2 часткі: Марыконі, Мірскі і інш. выехалі ў Гродна, другая частка — у Коўна. Там яны працягвалі ўрадавую дзейнасць. У пач.вер. 1794 дзеячы дэпутацыі сабраліся ў Гродне, але ў пач.кастр. пакінулі горад разам з войскамі, што адступілі ў Польшчу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРГІНЕ́Ц Мікалай Іванавіч (н. 17.10.1937, Мінск),
бел. пісьменнік, дзярж. дзеяч Беларусі. Ген.-лейтэнантунутр. службы (1993). Канд.юрыд.н. (1977). Праф. (2000). Засл. работнік МУССССР (1977). Скончыў БДУ (1967). З 1964 у органах унутр. спраў, у 1981—84 нач. Упраўлення крымін. вышуку МУС Беларусі, з 1987 — Бел. ўпраўлення ўнутр. спраў па транспарце МУС Беларусі. З 1993 старшыня К-та па сац. абароне ваеннаслужачых, ветэранаў вайны і памяці загінуўшых пры Савеце Міністраў Беларусі, з 1997 — Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нац. сходу Рэспублікі Беларусь па міжнар. справах і нац. бяспецы, з 1998 — Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі па знешняй палітыцы. З 2002 старшыня Беллітфонду. Друкуецца з 1973. Піша на рус. мове. У дакумент. аповесцях «Чацвёрты след» (1973), «Следства працягваецца» (1977), аповесцях «Трывожная служба» (1975), «Фінал Краба» (1979), «Служба — дні і ночы» (1981), рамане «Вам — заданне» (1982) характары, побыт, складаная і небяспечная служба работнікаў міліцыі ў Вял.Айч. вайну і ў мірны час. Раманы «Тайна Чорных Гор» (1987), «Сыны» (1989) пра вайну ў Афганістане, аповесць «Загад №1» (1985) — гісторыка-паліт. дэтэктыў пра станаўленне сав. улады на Беларусі. Раман-прадбачанне «Ілоты вар’яцтва» (1995) пра барацьбу з міжнар. тэрарызмам. Дэтэктыўна-паліт. раман «Тайна Авальнага кабінета» (2001) пра традыц. ўклад амерыканцаў, жыццё ў Белым доме. Аўтар навук. прац у галіне правазнаўства, кінасцэнарыяў і спектакляў паводле ўласных раманаў.