АГРАРНАЕ, ЗЯМЕЛЬНАЕ І ЭКАЛАГІЧНАЕ ПРАВА
Даследаванні па пытаннях зямельнага права, прававых праблемах землекарыстання, землеўладкавання і арганізац. форм мясц. гаспадаркі на Беларусі пачалі праводзіцца з 1921 у Ін-це бел. культуры, з 1935 — у Ін-це філасофіі створаны Ін-т філасофіі і права АН Беларусі. У 1978 у гэтым ін-це створаны сектар, у 1986 — аддзел прававых праблем сельскай гаспадаркі і аховы навакольнага асяроддзя (заг. аддзела М.В.Сторажаў), дзе рыхтавалі навук. кадры, даследаваліся прававыя пытанні арганізацыі с.-г. вытв-сці, землекарыстання і аховы прыроды. Пытанні прававога становішча калгасаў, правоў і абавязкаў калгасных органаў кіравання і спецыялістаў с.-г. прадпрыемстваў па кіраванні вытв-сцю даследавалі В.С.Карпік, Л.М.Малчадская, В.М.Сторажаў; прававыя пытанні сац. аховы і забеспячэння калгаснікаў — І.В.Гушчын; землекарыстання, насенняводства і здабычы торфу — Л.М.Мароз, М.У.Пухонта, А.А.Шынгель; кантрактацыі с.-г. прадукцыі — Карпік, Н.Г.Станкевіч і інш.
З набыццём Рэспублікай Беларусь суверэнітэту праблемы аграрнага, зямельнага і экалагічнага права даследавалі ў аддзеле с.-г. і экалагічнага права (з 2000 аддзел прыродарэсурснага, аграрнага і экалагічнага права) Ін-та дзяржавы і права Нац. АН Беларусі; на кафедры экалагічнага і агр. права юрыд. ф-та БДУ (з 1991 заг. А.І.Бабылёў, з 1993 — Сторажаў); на кафедры дзярж., працоўнага і с.-г. права юрыд. ф-та Гродзенскага ун-та і інш. З пач. 1990-х г. праводзіліся даследаванні ў галіне прыродарэсурснага, аграрнага і экалагічнага права: арганізацыйна-прававым забеспячэнні аховы лясоў (Е.У.Лаеўская), прававым рэгуляванні дзейнасці сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак (С.П.Кацуба), с.-г. вытв. кааператываў (І.П.Кузьміч), прававым рэгуляванні агр. адносін у дзярж. сектары эканомікі (В.С.Елісееў), прававой ахове навакольнага асяроддзя гарадоў (Н.А.Шынгель, Г.І.Ушкевіч), прававым рэжыме асабліва ахоўных прыродных тэрыторый і аб’ектаў (В.Я.Лізгаро), прававых праблемах платнага прыродакарыстання (Л.М.Мароз), рэалізацыі экалаг. функцыі дзяржавы ў заканад. дзейнасці Парламента Рэспублікі Беларусь (Н.А.Карповіч), прававым рэгуляванні аховы і карыстання жывёльнага свету (Г.І.Зайчук), праве спец. лесакарыстання (І.С.Шахрай).
Створаны падручнікі і навуч. дапаможнікі, выдаюцца манаграфічныя даследаванні, праводзяцца міжнар. канферэнцыі па праблемах агр., зямельнага і эканамічнага права. У кастр. 1998 у Мінску на базе Бел. эканам. ун-та праведзена міжнар. канферэнцыя «Аграпрамысловае, гаспадарчае і экалагічнае права ва ўмовах пераходнай эканомікі»; у 1999 — міжнар. кангрэс «Прававыя праблемы зямельнай і аграрнай рэформы ў краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, Расіі, Беларусі, Украіны і інш. краінах СНД, дзяржавах Балтыі». У 2004 Гомельскім тэхн. ун-там імя П.В.Сухога арганізавана міжнар. навук.-практычная канферэнцыя «Аграрная галіна: сацыяльна-эканамічныя і прававыя праблемы станаўлення і перспектывы развіцця».
Літ.:
Карпик В.С., Сторожев Н.В. Права и обязанности внутриколхозных органов управления. Мн., 1969;
Яго ж. Правовой режим мелиорированых земель. Мн., 1986;
Ядевич Н.И. Производственная деятельность межхозяйственных предприятий в сельском хозяйстве. Мн., 1981;
Яе ж. Договорные отношения сельскохозяйственных предприятий Мн., 1991;
Сторожев Н.В., Молчадская Л.Н. Права и обязанности специалистов сельскохозяйственных предприятий по управлению производством. Мн., 1982;
Станкевич Н.Г. Правовое обеспечение Продовольственной программы. Мн., 1986;
Яе ж. Земельное право Республики Беларусь. Мн., 2000;
Мороз Л.Н. Улучшение природных ресурсов: договорные отношения Мн., 1994;
Яго ж. Недра в Республике Беларусь: Проблемы правового регулирования, использования и охраны. Мн., 1995;
Бобылев А.И., Балашенко С.А. Вопросы общей теории экологического права. Мн., 1991;
Бобылев А.И., Демичев Д.М., Шингель Н.А. Правовой режим использования и охраны природных объектов и природных ресурсов. Мн., 1992;
Балашенко С.А., Демичев Д.М. Экологическое право. Мн., 1999;
Балашенко С.А., Макарова Т.И. Международно-правовая охрана окружающей среды и права человека. Мн., 1999;
Зайчук Г.И. Животный мир: правовые проблемы использования и охраны Мн., 2003;
Сторожев Н.В., Кузьмич И.П. Аграрное право Республики Беларусь: Курс лекций: Общая часть. Мн., 2003.
І.С.Шахрай, І.П.Кузьміч.
т. 18, кн. 2, с. 487