1. Прывядзенне чаго‑н. да ўстойлівага стану; стан устойлівасці, пастаянства. Стабілізацыя фронту. Стабілізацыя эканомікі.
2. Наданне якому‑н. целу, прадмету, прыстасаванню ўстойлівасці ў час руху. Стабілізацыя кіравальных механізмаў.
3. Забеспячэнне пастаянства якіх‑н. велічынь, сістэмнасці чаго‑н. Стабілізацыя напружання. □ Прымяненне літары «й» у значнай меры садзейнічала ўдасканаленню старабеларускай графічнай сістэмы і некаторай стабілізацыі правапісу.Булыка.// Забеспячэнне ўстойлівасці ўласцівасцей якога‑н. рэчыва пры дапамозе стабілізатараў (у 3 знач.). Стабілізацыя калоідаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трыво́жна,
1.Прысл.да трывожны (у 1, 3 знач.).
2.безас.узнач.вык., звычайнакаму-чаму. Пра пачуццё трывогі, зведанае кім‑, чым‑н. Гарматы, прыціхшы на нейкі час, зноў грымелі грозна і страшна... На душы было неспакойна, трывожна.Колас.Трывожна мне... Але й салодка мне! Я сэнсам напаўняю кожны рух, Агонь вачэй І палахлівасць рук.Тармола.
3.безас.узнач.вык. Пра стан небяспекі, трывогі, які пануе дзе‑н. На вайне заўсёды трывожна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уло́нне, ‑я, н.
Тое, што і лона. Але шчыра, помняць яны [вучні] й сёння І запомняць, пэўна, у доўгім часе Тую, што ад матчынага ўлоння Павяла іх смела ў першым класе.Кірэенка.[Алесь] стаў і глядзеў на свет. Дрэвы замерлі. Блішчэла шырокае ўлонне Дняпра.Караткевіч.Мне гэтак тады захацелася ў прастор палёў, на ўлонне сакавітых траў.Сабаленка.
•••
На ўлонні прыроды — тое, што і на лоне прыроды (гл. лона). Сялянскае жыццё — жыццё на ўлонні прыроды.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Барбары́с ’расліна Berberis L.’ (Кіс.). Рус.барбари́с (ст. берберис), укр.байбари́с (дысіміляцыя р — р > й — р), барбари́с. Запазычанне з новалац.berberis (а гэта, магчыма, з араб.barbāris < ambar bāris < amīr bāris ’Berberis vulgaris’; Локач, 20). Фасмер, 1, 125; Праабражэнскі, 1, 16–17; Шанскі, 1, Б, 42.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Малойчык ’малады чалавек, хлопец’, ’маладзец’ (Касп.) (пагардж.) ’чалавек амаральных паводзін, які заслугоўвае асуджэння’ (ТСБМ, Нас., Растарг.), ’жаніх’ (віл., З нар. сл.). З малодчык, якое з маладзец (гл.). Аб пераходзе ‑дч‑, ‑тч‑, у ‑й‑ гл. Карскі, 1, 351. Значэнне ’чалавек амаральных паводзін’ запазычана з рус.молодчик ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
НАВАГРУ́ДСКІ «КАЦЁЛ»,
акружэнне 3-й, 10-й і часткі 13-й армій Зах. фронту ў раёне Навагрудка і Налібоцкай пушчы Баранавіцкай вобл., Мінскім умацаваным раёне 28.6—4.7.1941 у Вял.Айч. вайну. Утварыўся ў выніку злучэння пад Мінскам ням. 3-й (наступала з Вільнюса праз Маладзечна) і 2-й (наступала ад Брэста і Баранавіч) танк. груп у час Мінска абароны 1941. У акружэнне трапіла 11—15 дывізій, якія мелі значныя страты ў баях пад Гроднам, Ваўкавыскам і Лідай, прарваліся каля Зэльвы, Дзярэчына, Слоніма з беластоцкага «катла». Упартае супраціўленне сав. войск пад Беластокам, Навагрудкам і Мінскам скавала 25 дывізій ням. групы армій «Цэнтр». Каля 12 дывізій Зах. фронту былі разгромлены ў Н.«к.». З цяжкімі баямі з акружэння прарваліся 24-я (ген.-м. К.М.Галіцкі), рэшткі 17-й, 55, 64, 108, 155-йстралк., 36-йкав., 204-й матарызаванай і інш. дывізій, зводныя атрады 11-га (ген.-м. Д.К.Маставенка) і 13-га (ген.-м. П.А.Ахлюсцін) механіз. карпусоў. Частка акружэнцаў рассеялася па лясных вёсках, перайшла да партыз. форм барацьбы. «Лясная дывізія» на чале з ген.-лейт. І.В.Болдзіным і палк. І.С.Стральбіцкім з баямі выйшла праз варожыя тылы да Смаленска. 4—5 ліп. 52 тыс. чырвонаармейцаў (паводле ням. звестак) вымушаны былі здацца ў палон. За час ліквідацыі Н.«к.» каля 15 ням. дывізій панеслі адчувальныя страты, што запаволіла рух. ням. злучэнняў да Масквы, дазволіла сав. камандаванню аднавіць у ліп. 1941 Зах. фронт па Дняпры і Зах. Дзвіне, правесці Магілёва абарону 1941, Рагачоўска-Жлобінскую аперацыю 1941, Лепельскі контрудар 1941, рэйд трох кав. дывізій на чале з ген.-палк. А.І.Гарадавіковым па тылах 2-йням. арміі, падцягнуць рэзервовыя арміі да Смаленска і Бранска.
Літ.:
Еременко А.И. В начале войны. М., 1964;
Памяць: Гіст.-дак. хроніка Навагрудскага р-на. Мн., 1996;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ «КАЦЁЛ»,
акружэнне войскамі 1-га, 2-га і 3-га Бел. франтоў у ходзе Мінскай аперацыі 1944гал. сіл 4-й і асобных злучэнняў 9-йням. армій групы армій «Цэнтр» на У ад Мінска 3.7.1944 у Вял.Айч. вайну. У «кацёл» трапіла 105 тыс. гітлераўцаў. 4.7.1944 сав. войскі — часці 49-й, 50-й армій 2-га Бел. фронту, 33-й арміі 3-га Бел. фронту, частка сіл 1-й і 4-йпаветр. армій пачалі ліквідацыю акружаных войск. Спробы іх вырвацца з «катла» поспеху не мелі. 7—8 ліп. знішчаны ці ўзяты ў палон гал. сілы ням. войск, 9—11 ліп. — астатнія асобныя групы. У М.«к.» знішчана больш за 70 тыс. і ўзята ў палон каля 35 тыс. варожых салдат і афіцэраў, у т. л. 12 генералаў. У ліквідацыі «катла» ўдзельнічалі партызаны брыгад 2-й Мінскай, «Буравеснік», імя Ракасоўскага, «За Савецкую Беларусь», імя газеты «Правда», «Полымя», імя Шчорса і інш. Партызаны ахоўвалі ўсе асн. аб’екты ў Мінску і яго ваколіцах. Упершыню ў наступальных дзеяннях Чырв. Арміі праціўнік быў акружаны і разгромлены ў выніку паралельнага (3-і і 1-ы Бел. франты) і франтальнага (2-і Бел. фронт) праследавання на глыбіні 200—250 км ад пярэдняга краю яго абароны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЯДЗЮ́НІНСКІ Іван Іванавіч (30.7.1900, в. Гілёва Тугулымскага р-на Свярдлоўскай вобл., Расія — 17.10.1977),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1939). Ген. арміі (1955). Скончыў Уладзівастоцкую пяхотную школу (1924), курсы «Выстрал» (1931), удасканалення вышэйшага начсаставу пры Ваен. акадэміі Генштаба (1941) і Вышэйшыя акад. курсы (1948) пры гэтай жа акадэміі. У Чырв. Арміі з 1919. Удзельнік грамадз. вайны, баёў на Зах. фронце ў 1920, на Кіт.-Усх. чыгунцы ў 1929, на р. Халхін-Гол у 1939. У Вял.Айч. вайну камандаваў стралк. корпусам, 32-й, 42-й, 54-й, 5-й арміямі; з кастр. 1941 — Ленінградскім фронтам; з кастр. 1942 нам.каманд. Волхаўскім, з мая 1943 — Бранскім франтамі. З ліп. 1943 каманд. 11-й, са снеж. 1943 2-й ударнай арміямі. Удзельнік абароны і прарыву блакады Ленінграда, Курскай бітвы, Бранскай, Гомельска-Рэчыцкай, Усх.-Прускай, Берлінскай аперацый Войскі 11-й арміі пад камандаваннем Ф. 26.11.1943 вызвалілі г. Гомель. У 1946—47 і 1954—65 каманд. войскамі шэрагу ваен. акруг, у 1951—54 нам. і 1-ы нам. галоўнакамандуючага Групай сав. войск у Германіі. Са снеж. 1965 у Мін-ве абароны СССР. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1958—66.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛО́ЎСК,
тры стаянкі каменнага і бронзавага вякоў каля в. Галоўск Сенненскага р-на Віцебскай вобл., на паўд. ускраіне тарфяніку Крывіна. На 1-й стаянцы выяўлены 2 культ. гарызонты: у ніжнім — крамянёвыя і касцяныя вырабы, абломкі гладкасценных слабаарнаментаваных гаршкоў крывінскага варыянта нарвенскай культуры 2-йпал. 3-га тыс. да н.э.; у верхнім — рэшткі пабудоў з кары і жэрдак, прылады працы з рогу і косці, крамянёвыя вырабы паўночнабеларускай культуры 1-йпал. 2-га тыс. да н.э. Знаходкі астатніх стаянак адпавядаюць знаходкам з культурных пластоў 1-й стаянкі.