БУРГІБА́ Хабіб Бен Алі (н. 3.8.1903, г. Манастыр, Туніс),
палітычны і дзяржаўны дзеяч Туніса. Скончыў юрыд.ф-т Сарбоны і Вышэйшую паліт. школу ў Парыжы (1927). З 1934 ген. сакратар партыі «Новы Дустур» (з 1964 — Сацыяліст. дустураўская партыя). Першы прэм’ер-міністр (1956—70) незалежнага Туніса, у 1957—87 прэзідэнт краіны. Звольнены з пасады пасля ўрадавага перавароту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЭЙ, Грэй оф Фаладан (Grey of Fallodon) Эдуард (25.4.1862, каля г. Эмблтан, Вялікабрытанія — 7.9.1933), англійскі дыпламат і дзярж.дзеяч, віконт. З 1885 чл. парламента ад Ліберальнай партыі. У 1892—95 нам. міністра, у 1905—16 міністр замежных спраў. Заключыў пагадненне з Расіяй, якое садзейнічала афармленню Антанты. Палітыка Грэя зрабіла ўплыў на падрыхтоўку і развязванне 1-й сусв. вайны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАРАШЭ́ВІЧ Міхаіл Васілевіч (19.11.1900, г. Орша Віцебскай вобл. — 28.1.1968),
бел.дзярж.дзеяч, вучоны-геадэзіст. Праф. (1961). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1954). Скончыў БСГА (1927). З 1933 у БПІ; з 1947 рэктар. З 1959 міністр вышэйшай і сярэдняй спец. адукацыі БССР. Навук. працы па розных відах геад. здымак, камеральнай апрацоўцы палявых матэрыялаў, выяўленні і вывучэнні тарфяных радовішчаў.
дзярж., паліт. і грамадскі дзеяч Філіпін. Атрымала вышэйшую філал. і юрыд. адукацыю ў Нью-Йорку і Маніле. У 1980—83 у эміграцыі ў ЗША з мужам Б.Акіна, лідэрам апазіцыі рэжыму Ф.Маркаса. Пасля забойства мужа (1983) узначаліла апазіцыю. У лют. 1986—крас. 1992 прэзідэнт Філіпін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬФА́РА (Alfaro) Элой (1842 — студз. 1912),
дзярж. і паліт.дзеяч Эквадора. Лідэр Ліберальна-радыкальнай партыі. Генерал. У 1895 абвешчаны Нар. асамблеяй вярх. правіцелем краіны. У 1897—1901, 1906—11 прэзідэнт Эквадора. У 1906 урад Альфары прыняў канстытуцыю, якая замацавала дэмакр. свабоды. У 1909 пры падтрымцы Альфары скліканы 1-ы кангрэс працоўных Эквадора. Забіты ў г. Кіта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЮВАЛЬЕ́ (Duvalier) Жан Клод (н. 3.7.1951, г. Порт-о-Прэнс, Гаіці),
дзяржаўны і паліт.дзеяч Гаіці. У 1971—86 прэзідэнт Гаіці. Прэзідэнцкі пост паводле папраўкі да канстытуцыі (студз. 1971) атрымаў у спадчыну ад бацькі Ф.Дзювалье. Прадоўжыў умацаванне рэжыму жорсткай дыктатуры. Пры ім пагоршылася эканам. становішча Гаіці. Скінуты ў выніку нар. паўстання ў лют. 1986, эмігрыраваў у Францыю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЮНА́Н (Dunant) Анры Жан (8.5.1828, г. Жэнева, Швейцарыя — 30.10.1910),
швейцарскі паліт.дзеяч, гуманіст, заснавальнік Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа. Аўтар кн. «Успамін пра Сальферына» (1862, пра падзеі аўстра-італа-франц. вайны 1859), у якой абгрунтаваў ідэю стварэння міжнар. арг-цыі па дапамозе ахвярам вайны, чым значна паўплываў на заключэнне Жэнеўскай канвенцыі 1864. Нобелеўская прэмія міру 1901 (разам з Ф.Пасі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗІЯ-УЛЬ-ХАК Махамад (12.8.1924, г. Джаландхар, Індыя — 17.8.1988),
пакістанскі ваен. і дзярж.дзеяч. Удзельнік інд.-пакістанскіх войнаў (1965, 1971). З 1973 генерал і нач. штаба сухапутнай арміі. У 1977 узначаліў дзярж.ваен. пераварот, у 1977—78 кіраўнік урада і ваен. адміністрацыі. З 1978 прэзідэнт Пакістана. Імкнуўся да ісламізацыі эканам. і грамадскага жыцця ў краіне. Загінуў у авіякатастрофе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗУБО́ВІЧ Дзмітрый Дзмітрыевіч (29.10.1909, в. Бялевічы Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 14.4.1976),
ваенны дзеяч, ген.-лейт. (1967). Скончыў акадэміі Ваенна-гасп. (1941) і Генштаба (1948). У Чырв. Арміі з 1931. У Вял.Айч. вайну на Карэльскім фронце: пам. і нам.нач. аддзела ў штабе тылу фронту, нам. камандзіра дывізіі і корпуса па тыле. Да 1968 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНСА́РАЎ Іван Анісімавіч (8.2.1903, в. Селішча Слуцкага р-на Мінскай вобл. —16.12.1983),
бел. ўрач, дзярж.дзеяч. Праф. (1964). Засл. ўрач Беларусі (1964). Скончыў БДУ (1927). З 1945 нам. старшыні Мінскага аблвыканкома, з 1947 дырэктар НДІ неўралогіі, нейрахірургіі, фізіятэрапіі. У 1948—66 міністр аховы здароўя, у 1967—79 гал. рэдактар час. «Здравоохранение Белоруссии». Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1951—67.