муз. хуткае паўтарэнне аднаго гуку, а таксама чаргаванне некалькіх не суседніх гукаў асобна або ў акордах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АДЫЯБА́ТНЫ ПРАЦЭ́С (ад грэч. adiabatos непераходны, запёрты),
тэрмадынамічны працэс, які адбываецца без цеплаабмену паміж тэрмадынамічнай сістэмай і навакольным асяроддзем. Працякае ў сістэме з цеплаізалявальнай (адыябатнай) абалонкай ці без яе пры ўмове, што працэс працякае настолькі хутка, што цеплаабмен можна не ўлічваць (напр., пры выбуху, распаўсюджванні гуку). Адыябатным працэсам лічацца многія атм. працэсы (напр., узыходны і сыходны рух паветра ў антыцыклонах і інш.).
На дыяграме адлюстроўваецца крывой — адыябатай, якая мае найб. просты выгляд для ідэальных газаў (гл.рыс.) і падпарадкоўваецца ўраўненню pvγ = const, дзе p — ціск газу, v — яго аб’ём, γ = Cp/Cv» — паказчык адыябаты, Cp і Cv» — цеплаёмістасці газу пры ізабарным і ізахорным працэсах адпаведна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНЦЭНТРА́ТАР,
1) у акустыцы — прыстасаванне для павелічэння інтэнсіўнасці гуку. Бываюць факусавальныя (сферычнай, цыліндрычнай ці інш. формы) і хваляводныя (напр., у выглядзе труб пераменнага сячэння з цвёрдымі сценкамі). Выкарыстоўваюцца ў хірургічных інструментах, ультрагукавых станках, для ультрагукавой зваркі і інш. 2)У тэлеграфіі — аўтаматычная (ці паўаўтаматычная) прылада, з дапамогай якой паведамленні ад многіх малазагружаных ліній сувязі канцэнтруюць на адным (або больш) тэлегр. апараце. Дае магчымасць без змяншэння колькасці ліній сувязі рабіць тэлегр. станцыі больш кампактнымі.
3) У тэлефаніі — прылада з клавішнай камутацыяй для непасрэднай сувязі з некалькімі абанентамі мясц. сувязі або абанентамі гар.тэлеф. сетак. Дае магчымасць адначасова размаўляць з некалькімі мясц. абанентамі, далучаць іх да тэлеф. станцыі і інш. Выкарыстоўваецца для аператыўнай сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГНІТАФО́Н (ад магніт + ...фон),
апарат для магн.гуказапісу на магнітную стужку ці інш. носьбіт і наступнага ўзнаўлення гуку. Бывае адна- і шматдарожкавы, мона- і стэрэафанічны. Існуюць таксама спалучэнні М. з інш. апаратамі (напр.магнітола).
Адрозніваюць прафесійны (напр., для сінхроннага гуказапісу пры кіназдымцы), студыйны для высакаякаснага гуказапісу, паўпрафесійны (напр., для запісу дыспетчарскіх перагавораў), бытавы для аматарскага гуказапісу і спецыяльны (напр., геамагнітафон, дыктафон); стацыянарны і партатыўны; шпульны і касетны і інш. Мае блок сілкавання, стужкапрацяжны механізм, узмацняльнікі запісу і ўзнаўлення сігналаў, магн. галоўкі, з дапамогай якіх гэтыя сігналы перадаюцца на гуканосьбіт і наадварот, і акустычную сістэму. М. без узмацняльніка магутнасці і акустычнай сістэмы наз. магнітафоннай прыстаўкай і прызначаецца для спалучэння з інш. апаратамі. Гл. таксама Відэамагнітафон.
амерыканскі скрыпач, муз.-грамадскі дзеяч. Вучань Л.Персінгера, А.Буша, Дж.Энеску. З 7 гадоў канцэртаваў з буйнейшымі аркестрамі і інструменталістамі. Яго выканальніцкі стыль адметны яскравай інтэрпрэтацыяй, віртуознасцю, пявучасцю гуку. У рэпертуары творы муз. класікі і сучасных кампазітараў. Першы выканаўца шэрагу твораў (некаторыя прысвечаны яму, у т. л. саната для скрыпкі сола Б.Бартака). Выступаў і як дырыжор. Арганізатар муз. фестываляў у Швейцарыі (г. Гштад, з 1959), Вялікабрытаніі (г. Бат, кіраўнік у 1958—68; Віндзар, 1969—72), спец.муз. школы для адораных дзяцей (г. Сток-д’Абернан, Вялікабрытанія, 1963). У 1969—75 прэзідэнт Міжнароднага музычнага савета.
Літ. тв.: Theme and variations. London; New York, 1972; Unfinished journey: [Autobiography]. London, 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАЎТВАРЭ́ННЕ ЧАСТАТЫ́ў радыётэхніцы,
працэс перанясення паласы частот, занятай эл. сігналам, у іншую вобласць частотнага спектра для больш зручнай яго апрацоўкі, выпрамянення ці паляпшэння параметраў радыёапаратуры.
У радыёперадатчыку нізкачастотны сігнал гуку. відарысу ці інш. віду інфармацыі з дапамогай мадулятара пераўтвараецца ў высокачастотны сігнал (гл.Нясучая частата) для перадачы ў зададзеным дыяпазоне частот. У радыёпрыёмніку пры дэмадуляцыі (дэтэктыраванні) адбываецца адваротны працэс — пераўтварэнне высокачастотнага сігналу ў адпаведны нізкачастотны сігнал. У супергетэрадзінным радыёпрыёмніку прыняты сігнал папярэдне пераўтвараецца ў ваганні другой высокай (прамежкавай) частаты з захаваннем закону мадуляцыі. Выкарыстоўваецца адна-, радзей двух- ці трохкратнае П.ч. для больш высокай выбіральнасці прыёму, пастаянства эл. характарыстык прыёмніка ў зададзеным дыяпазоне частот і інш.Гл. таксама Многаканальная сувязь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Сурдзі́на, сурдзі́нка ’прыстасаванне для прыглушэння гуку ў музычных інструментах’ (ТСБМ), сурды́на ’тс’ (Некр. і Байк.), пад сурдзі́нку (сурды́нку) ’ціха, прыглушана; цішком, употай’ (ТСБМ; Полымя, 1998, 3, 248). Праз рус.сурдина або польск.surdyna з франц.sourdine < італ.sordina (sordino) ’тс’, утворанага ад sordo ’глухі, прыглушаны’, што, у сваю чаргу, узыходзіць да лац.surdus ’глухі, які глуха гучыць’ (Фасмер, 3, 806; ЕСУМ, 5, 479).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
чых1, ‑у, м.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. чхаць — чхнуць; а таксама гукі гэтага дзеяння. Раптам чых Напаў на тыпа, ў носе свідраванне Такое пачалося!.. — Вось грахі!Корбан.На кожны чых не наздароўкаешся.Прымаўка.
чых2, выкл.
Ужываецца гукапераймальна для перадачы рэзкага адрывістага гуку пры чханні. У цішыні пачулася гучнае: «Чых!»
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
syllable[ˈsɪləbl]n.
1.ling. склад;
words of one syllable аднаскладо́выя сло́вы
2. :I know every syllable of the matter. Я ведаю кожную дэталь справы.
♦
not a syllable ні гу́ку, ні сло́ва;
in words of one syllable про́ста, я́сна, недвухсэнсо́ўна
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)