4 гал. пункты гарызонта — поўнач, поўдзень, усход і захад. Абазначаюцца літарамі Пн (N), Пд (S), У (O або E), З (W). Часам К.с. наз. таксама адпаведныя чвэрці гарызонта: паўн., паўд., усх.і заходнюю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІЧКА́САЎ (Анатоль Іванавіч) (н. 19.6.1955, г. Новасібірск, Расія),
бел. архітэктар. Скончыў Новасібірскі інж.буд.ін-т (1978). Працаваў у Новасібірску. З 1981 у г. Бабруйск Магілёўскай вобл. ў майстэрні ін-та «Магілёўграмадзянпраект», нам.гал. архітэктара, гал. архітэктар горада, з 1990 у Дзяржбудзе Беларусі, з 1992 дырэктар ін-та «Мінскграмадзянпраект», у 1994 гал. архітэктар Мінска, з 1994 — нам. міністра архітэктуры ібуд-ва Беларусі. Асн. работы: у Бабруйску — генплан горада, будынкі адміністрацыйны, аўтавакзала, жылы раён Крывы Крук, рэканструкцыя пл. Перамогі (усе 1980-я г.); жылы гарадок «Рось» у г.п. Рось Ваўкавыскага р-на Гродзенскай вобл. (1993—97, у сааўт.; Дзярж. прэмія Беларусі 1998), рэсп. цэнтр спадарожнікавай сувязі «Тэлепорт» у г. Смалявічы Мінскай вобл. (1995), рэканструкцыя цэнтра г. Шклоў Магілёўскай вобл. (1999), жыллёвы комплекс «Алімпійскі» (буйнапанэльныя дамы з мансардамі) па праспекце Машэрава ў Мінску (2000, будуецца; кіраўнік аўтарскага калектыву).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́САЎСКІ ПАЛА́Ц,
помнік архітэктуры сярэдзіны 19 ст. Пабудаваны за 1,5 км ад г. Косава (Івацэвіцкі р-н Брэсцкай вобл.) паводле праекта арх. Ф.Яшчалда (1838), буд-ва завершана пад кіраўніцтвам У.Марконі. Быў абкружаны паркам (не захаваўся) і з’яўляўся цэнтрам кампазіцыі. Мураваны палац з элементамі класіцызму мае сім. кампазіцыю. Гал. (у цэнтры 2-павярховы, па баках 1-павярховы) і 2 бакавыя 2-павярховыя аб’ёмы, размешчаныя ніжэй, злучаны вузкімі пераходамі з высокімі стральчатымі аркамі. Вуглы гал. аб’ёму корпуса фланкіраваны гранёнымі вежамі, а бакавых — контрфорсамі, падобнымі да вежаў. У дэкар. аздабленні выкарыстаны зубчастыя завяршэнні аб’ёмаў, стральчатыя аркі праёмаў і нішаў, машыкулі іінш. У палацы размалёўка мастака Ф.Жмуркі. Захаваўся часткова.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫМЫКА́ННЕ,
від падпарадкавальнай сінтаксічнай сувязі паміж членамі словазлучэння, пры якой незмяняльныя словы (прыслоўі, дзеепрыслоўі, інфінітывы) сэнсава і граматычна залежаць ад інш. адзінак. Напр., «размаўляць стоячы», «прыйсці ўвечары», «аматар пажартаваць», «дарога ўгору». Прымыкаюць да гал. слова і асобныя формы змяняльных адзінак («дом восем», «крычы грамчэй», «словы «не хачу», «у возеры Нарач», «з паэмы «Новая зямля»), але форма залежнага элемента не вызначаецца (не кіруецца) гал. кампанентам і не падлягае зменам. На мяжы чыстага П. і слабага кіравання знаходзіцца т.зв. іменнае (склонавае) П.: «падарунак ад бацькі», «чытаць па вечарах». Сродкі афармлення П. — інтанацыя, парадак слоў у сказе, сэнсавыя сувязі слоў у кантэксце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́ХЛІН (Натан Рыгоравіч) (10.1.1906, г. Шчорс Чарнігаўскай вобл., Украіна — 28.6.1979),
украінскі ірас. дырыжор, педагог. Нар.арт.СССР (1948). Скончыў муз.-драм.ін-т імя М.В.Лысенкі. Вучань А.І.Арлова. У 1931—37 маст. кіраўнік, гал. дырыжор сімф. аркестраў Харкава і Данецка (Украіна). У 1937—62 (з перапынкамі) гал. дырыжор дзярж.сімф. аркестра Украіны, у 1941—45 СССР, у 1966—79 Татарстана. Адначасова ў 1946—66 праф. Кіеўскай, у 1967—79 Казанскай кансерваторый. Дырыжорскае майстэрства, артыстызм, тэмперамент Р. найб. выявіліся пры выкананні твораў І.С.Баха, Л.Бетховена, Г.Берліёза, П.Чайкоўскага, С.Пракоф’ева, Дз.Шастаковіча. Першы выканаўца шматлікіх твораў сучасных кампазітараў. Дзярж. прэмія СССР 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАСЮ́К Мікалай, бел. гравёр па шкле 18 ст. Родам з в. Налібакі (Стаўбцоўскі р-н). У 1766 гал. рысавальшчык Налібоцкай шкляной мануфактуры Радзівілаў. Гравіраваў кубкі, кілішкі, бакалы, кварты іінш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯ́ТЛАЎСКІ КАСЦЁЛ УСПЕ́ННЯ БАГАРО́ДЗІЦЫ,
помнік архітэктуры стылю барока. Пабудаваны ў 1624—46 у г.п. Дзятлава Гродзенскай вобл.Гал. фасад і інтэр’ер пасля пажару ў 1743 перабудаваны (да 1751; арх. А.Асікевіч).
Мураваны 1-нефавы 2-вежавы храм накрыты агульным 2-схільным (над апсідай конусападобным) дахам. Сцены рытмічна расчлянёны вертыкальнымі контрфорсамі. Гал. фасад падзелены развітымі гарызантальнымі цягамі на 3 часткі. Фасады ўпрыгожаны плоскімі пілястрамі, раскрапоўкамі, хвалістымі карнізамі, глыбокімі нішамі. У інтэр’еры зберагліся 7 алтароў 18 ст. ў стылі ракако.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУГА́ШАЎ (Газіз Ніязавіч) (н. 20.12.1917, г. Алматы, Казахстан),
дырыжор. Нар.арт. Казахстана (1957). Скончыў экстэрнам Алма-Ацінскую кансерваторыю (1957). У 1944—48 дырыжор, у 1956—59 гал. дырыжор, у 1969—76 дырэктар імаст. кіраўнік Каз. тэатра оперы і балета. У 1966—68 гал. дырыжор Дзярж.т-ра оперы і балета БССР, дзе кіраваў пастаноўкамі опер «Брэсцкая крэпасць» К.Малчанава і «Алеся» Я.Цікоцкага (1967), «Рыгалета» Дж.Вердзі (1968), балетаў «Альпійская балада» Я.Глебава (1967), «Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева (1968). Пад яго кіраўніцтвам зроблены запіс першай бел. тэлеоперы «Ранак» Г.Вагнера (1967). Выкладаў у Маскоўскай і Алма-Ацінскай кансерваторыях, у 1968 вёў клас опернай падрыхтоўкі ў Бел. кансерваторыі. Дзярж. прэмія Казахстана імя К.Байсеітавай 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РКЕ (Marche),
адм. вобласць у Цэнтр. Італіі, на ПнУ Апенінскага п-ва. Уключае правінцыі Анкона, Пезара і Урбіна, Аскалі-Пічэна, Мачэрата. Пл. 9,7 тыс.км². Нас. каля 1,5 млн.чал. (1997). Гал. горад і порт — Анкона. Рэльеф пераважна горны і ўзгорысты (Умбра-Маркскія Апеніны з найвыш. пунктам г. Веторэ, 2478 м). Раўнінныя ўчасткі на ўзбярэжжы і ў далінах рэк Тронта, Метаўра, Патэнца. Клімат у гарах умераны, на ўзбярэжжы субтрапічны міжземнаморскі. Ападкаў каля 800 мм за год. Развіты сельская гаспадарка іпрам-сць. Вырошчваюць пераважна пшаніцу іцукр. буракі. Вінаградарства. Мясная жывёлагадоўля (буйн. раг. жывёла, свінні, авечкі). Шаўкаводства. Рыбалоўства. Гал. галіны прам-сці: нафтаперапр., суднабуд., хім., папяровая, цэм., шаўковая, тытунёвая, керамічная, дрэваапр., харчовая. ГЭС. Транспарт аўтамаб., чыг., марскі. Турызм, на ўзбярэжжы — курортная зона.