Тру́маль ‘бітон’, труме́льчык ‘невялікая каструлька з ручкай’ (Рэг. сл. Віц.), сюды ж тру́ман ‘паходны жалезны чайнік з вузкім горлам і шырокім дном’ (Касп.), параўн. рус. пск. тру́моль ‘чайнік’. Рэгіянальнае запазычанне з лат. trumulis ‘конусападобны бляшаны сасуд, банка, чайнік’, якое з н.-ням., усх.-фрыз. trummel ‘барабан або іншы шумны моцны інструмент’, ‘бляшаны посуд з накрыўкай’, параўн. таксама ням. Trommel ‘барабан, вал, цыліндр’, якія праз ст.-в.-ням. trumba ўзыходзяць да франц. trompe ‘медны рог, труба, горн’ < італ. tromba ‘труба’ (Каруліс, 2, 432; Васэрцыер, 237).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ту́згаць ‘тузаць, цягаць’ (Ласт., Сцяшк. Сл., Стома Сл.; смарг., Сл. ПЗБ), ту́зґыць, тузґы́ць ‘тузаць’ (мёрск., Нар. сл.), тузгану́ць ‘пацягнуць’ (Стома Сл.), ‘рэзка пацягнуць, ірвануць’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), ту́згацца ‘важдацца, намагацца нешта зрабіць’ (Рэг. сл. Віц.). Параўн. рус. валаг. ту́згать ‘біць, калаціць’ (СРНГ), апошняе паводле лінгвагеаграфічнай характарыстыкі пярэчыць меркаванню Саўкі (Запісы, 1999, 23, 57) пра запазычанне слова з літоўскай мовы (параўн. літ. tūzgė́ti ‘ляскаць, шчоўкаць’), што пацвярджае анаматапеічны характар лексемы. Сюды ж тузґані́на ‘тузаніна’ (мёрск., Нар. словатв.), тузганы ‘які тузаецца, торгаецца’ (У. Дубоўка, гл. Каўрус, Словаклад).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гара́ны Невялікія горкі, узгоркі (Віц. Рам. Мат.).
□ ва ўр. Горы (пяць узгоркаў) па абодва бакі ўзгоркавага масіву знаходзяцца вёскі, кожная з назвай Гараны або Горкі (Віц. Рам. Мат., 116), в. Новыя Гараны Пол.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
хлуды́
1. Падмыў прыбярэжных дрэў, кустоў, пад карэннямі якіх хаваюцца рыбы, выдры і нарыцы (Віц. Нік. 1895).
2. Нанос у часе разводдзя раслінных рэштак на бераг, кусты і ў заліў (Віц. Нік. 1895).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
кічо́ўнік Месца, пакрытае цвёрдымі купінамі на балоце, на сенажатных лугавінах (Віц. Нік. 1895).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
падыгру́шка Месца пад каронай грушы (Віц.). Тое ж падыйгру́шша, падыйгру́шнішча, падыйгру́шачча, падыгру́шышча (Слаўг.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
рэ́за Глухія, пустэльныя і гразкія месцы (Гарб.).
□ г. Рэжыца і р. Рэжыца Віц.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
раўні́на Роўнае поле (БРС). Тое ж раўніна́ (Зах. Бел. Др.-Падб., Кап., Рэч., Слаўг.), раўня́дзіна (Віц. Нік. 1895), раўня́дзь (Віц. Нік. 1895, Крыч., Лёзн., Слаўг.), раўкі́нь, роўніца, раўніча́нь (Слаўг.).
□ в. Раўніна Рагач. (К. 1778).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
ржа́ва Гразкае, іржавае балота з вокісам жалеза ў вадзе; балота з жалезнай рудой (Віц. Рам. Мат., Слаўг.). Тое ж ржа (Жытк., Нясв., Слаўг., Стол.), ржа́вец, ржа́віна, ржаві́на́, рыжаві́на (Слаўг.).
□ в. Ржава Віц. (Рам. Мат.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
Во́рат ’дзірка ў мяху, праз якую насыпаюць што-небудзь’ (Нас.); ’каўнер’ (Бяльк., Грыг., КЭС, віц.); ’каўнер, прарэх’ (Шатал.). Рус., укр. во́рот ’каўнер’, ст.-рус. воротъ ’шыя’, ст.-слав. вратъ, балг. врат, серб.-харв. вра̑т, славен. vrȃt ’шыя’, польск. wrot ’вяртанне’, в.-луж. wrót ’паварот’. Звязана чаргаваннем з вярцець (Фасмер, 1, 354). Прасл. vortъ — аддзеяслоўнае ўтварэнне ад vortiti (гл. варочаць), першапачаткова Nomen actionis ’паварот, тое, што варочаецца’ (Брукнер, 632; Скок, 3, 618 і наст., Шанскі, 1, В, 167 і наст.). У бел. мове значэнне ’каўнер’, калі меркаваць па лакалізацыі, магчыма, пад рус. уплывам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)