Луска́р ’лапата’ (Касп.), рус.тамб.луска́рь ’тс’, арханг.лыскорь, пск.ласка́рь ’рыдлёўка’, ст.-рус.лыскарь ’кірка’, ’рыдлёўка’. Фасмер (2, 541) не згаджаецца з Меліяранскім (ИОРЯС, 10, 4, 124), які выводзіць з цюрк. моў (параўн. казах.lesker, крым.-тат.ülüskär ’матыка’). Куркіна (Этимология–72, 68–73) дадае сюды яшчэ серб.-харв.lizgar, lizgára ’жалязняк’, макед.лизгар ’тс’, якія працягваюць гняздо lyzgati/lyskati ’біць, удараць’ (г. зн. тыпалагічна падобную групу з коранем luzg‑/lyzg‑/lusk‑/lysk‑/lusp‑).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лю́нскі ў выразе люнскае сукно ’замежны’ (Нас.), ст.-рус.лунское (лундское) сукно ’англійскае сукно’, лундышъ, лундушъ, люндышъ, ст.-чэш.Lúnský, ст.-польск.luneński, luński, lundysz — усе з с.-ням.lundisch, устар. lündsch, lünsch ’англійскае сукно з Лондана < Lunden ’Лондан’. Бел. назва ўзята з польск.luńskie sukno. Насовіч (275) памылкова выводзіць гэты прыметнік з назвы горада Лейдэн. Ст.-бел.люндышъ, лундышъ, люндишъ ’гатунак сукна’ (1578 г.) запазычаны са ст.-польск.lundysz (Булыка, Лекс. запазыч. 107).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мандалі́на ’музычны шчыпковы інструмент з чатырма парамі струн’ (ТСБМ). Паводле Крукоўскага (Уплыў, 84), запазычана з рус. мовы, якое з ням.Mandoline ці франц.mandoline < італ.mandolina. Апошняе з’яўляецца дэмінутывам да mandola ’мандаліна-альт’ (Фасмер, 2, 568) < ст.-італ.mandora < лац.pandūra ’трохструнны музычны інструмент’ (Голуб-Ліер, 301). Варш. сл. (2, 871) польск.mandolina (з якога магло быць запазычана і бел. слова) выводзіць з mando(r)la ’міндаль’ — паводле падабенства да яго быў названы музычны інструмент.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мдле ’ваніты’ (паст., Сл. ПЗБ), ст.-бел.мдле запазычана са ст.-польск.mdle ’стан слабасці’, ’стан, калі цягне на ваніты’, як і іншыя ст.-бел.мдлети ’млець, слабець’ < ст.-польск.mdleć, мкглый < mgły, мдлый ’аслаблены, вялы, сумны’ (> мдлявый, млявый), ст.-польск.mdły ’тс’, мдлость (XV ст.) < ст.-польск.mdłość (Карскі, Труды, 312; Булыка, Запазыч., 200; Булахаў, Гіст., 130; Жураўскі, Крамко, Зб. Крапіве, 141; Ташыцкі, SFPiSł, 2 (1957), 230–460). Махэк (356), аднак, выводзіцьпрасл.mьdlěti.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́шліна ’мыта; дзяржаўны грашовы збор за тавары, якія ўвозяцца або вывозяцца’ (ТСБМ, Бяльк., Юрч. СНЛ), ст.-бел.пошлина, рус.по́шлина, стараж.-рус.пошьлина ’старажытны звычай’, пошьлъ ’старажытны, спрадвечны, звычайны’, літаральна: чьто пошьло есть (Праабражэнскі, 2, 119). Параўн., аднак: взял мець со собою по нашей пошлине (Пісьмо Рыжскай рады XIII ст.), што, паводле Станкевіча (Зб. тв., 1, 368), значыла ’як мы паслалі, загадалі, па нашаму загаду’, якое трэба выводзіць з пасылаць, слаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пёска (памянш.) ’палоска’ (гродз., Сл. ПЗБ). Пяясна. Магчыма. у выніку кантамінацыі бел.палоска і польск.pasek, pas ’тс’. Відаць, можа быць збліжалі з рус.песика ’цёмная паласа ў шэрсці пушных звяроў’, песики ’восць у футры’ або са славен.peša ’доўгае букавае сцябло, з якога рэжуць дошкі’, якое Бязлай (Etyma, 10) збліжае з рус.дыял.лёс ’палка для размешвання гліны’ і выводзіць з pešlafi ’націскаць, ступаць, таўчы’ (< і.-е.*pe[s‑ ’растаўчы’), роднаснае піхаць, пест (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сусе́к ’засек, аруд’ (Ласт., Сцяшк.), су́сек ’тс’ (Растарг.), сусека (сусѣка) ’тс’ (Шымк. Собр.). Рэдкі архаізм, звычайна засек, гл. Ужо прасл.*sǫsěkъ, параўн. укр.дыял.сусі́к, стараж.-рус.сусѣкъ, рус.сусе́к, польск.sąsiek, старое sousek, чэш.дыял.súsek, славац.súsek ’драўляная пасудзіна для мукі’, балг.дыял.со̂сек, съ́сек; ад *sъ‑sěkti ’ссячы разам’ (Борысь, Prefiks., 99–100). Фасмер (3, 809) выводзіць ад *sǫ‑ ’су-’ і sek‑ (гл. сячы). Гл. яшчэ Бярнар, Бълг. изсл., 250 і наст.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трамбава́ць ’шчыльна ўкладваць, закладваць, прыціскаючы, і выраўноўваць паверхню рыхлай масы’ (ТСБМ, Шат.; пух., Сл. ПЗБ), трэмбова́ті ’збіваць гліну’ (пруж., ЖНС). Са старога польск.trambować ’тс’, якое з нова-в.-ням.trampeln ’тупаць’, с.-н.-ням.trampen ’тупаць нагамі’, англ.tramp ’цяжка ступаць, тупаць’ (КЭСРЯ, 449). Рус.трамбова́ть таксама запазычана з польскай мовы ў XIX ст. — насуперак Фасмеру (4, 93), які рускую лексему выводзіць непасрэдна з нямецкай крыніцы. Паводле ЕСУМ (5, 618), з’яўляецца гукапераймальным утварэннем.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тро́йдаць ‘хадзіць (ад хаты да хаты), бадзяцца’ (Ян.). Відаць, імітатыўнага (гукапераймальнага) паходжання, параўн. трайдоліць (гл.), бліжэйшыя адпаведнікі: чэш.trajdati ‘бадзяцца, блукаць, вандраваць, валацужнічаць’, trajda ‘валацужная жанчына’, ‘распусніца’, ‘кумка’, ‘балбатушка, лапатушка’, паўд.-чэш.tráda ‘тс’, якія Махэк₂ (648–649) выводзіць з tragat se ‘ледзь ісці, валачыцца’, мар.-славац.tragat sa ‘ісці з намаганнем’, роднаснымі якім ён называе лац.trahere ‘цягнуць, валачыць’; узводзіцца да прасл.*tragati, у чэшскім слове ‑g‑ (замест ‑h‑) з-за экспрэсіўнасці слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ábleitenvt
1) адво́дзіць
2) выво́дзіць (ад чаго-н.); утвара́ць (ад чаго-н.);
díeses Wort ist vom Gríechischen ábgeleitet гэ́тае сло́ва грэ́часкага пахо́джання
3) зво́дзіць, збіва́ць (з дарогі);
j-n von der réchten Bahn ~ зво́дзіць, збіва́ць каго́-н. з пра́вільнага шля́ху
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)