павялі́чаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад павялічыць.
2. у знач. прым. Большы па памерах. Часамі .. [Сыч] падыходзіў да павялічаных фотаздымкаў сына і жонкі. Паслядовіч. Шрам выглядае павялічанай коскай з круглай галоўкаю зверху. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падтры́мліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
1. Незак. да падтрымаць.
2. Служыць апорай для чаго‑н. Жыў.. [Міканор] у вельмі старой хаце, якая ўехала ў зямлю, а з усіх бакоў падтрымлівалі яе.. падпоры. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паліцыя́нт, ‑а, М ‑нце, м.
Разм. Асоба, якая служыць у паліцыі; паліцэйскі. На вобыск да Тамаша выправілі аж трох паліцыянтаў. Бядуля. Па гэтым гасцінцы панскія паліцыянты ганялі скаваную моладзь — барацьбітоў за свабоду народа. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўце́нь, ‑ю, м.
Негусты цень; слаба асветленае месца. Шаўковымі хвалямі былі распушчаны валасы па плячах. Ад іх ляглі на твары паўцені. Бядуля. Скалы былі на дзіва рэльефныя, без паўценяў, афарбаваныя ў дзівосныя колеры. Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прэзе́нт, ‑а, М ‑нце, м.
Разм. уст. Падарунак, гасцінец. Студэнт атрымаў за яе [Соніны] капрызы ў прэзент залаты партсігар. Бядуля. [Нуланс:] (цалуе руку). Як можна, графіня! (Аддае каробку). З днём нараджэння... Прабачце за сціплы прэзент... Губарэвіч.
[Фр. présent.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рабаўні́цтва, ‑а, н.
Тое, што і рабаванне; грабежніцтва. Легіянеры часта рабілі налёты на сялянскія хаты, дзе займаліся рабаўніцтвам і катаваннем старых і малых. Бядуля. [Салавей:] — Забіраеце наш хлеб, вывозіце кароў. Гэта — рабаўніцтва, пан камендант. Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сівава́ты, ‑ая, ‑ае.
Злёгку, не зусім сівы (у 1, 2 і 4 знач.). Сіваватыя бровы. □ На круглым твары цаглянага колеру тырчэлі сіваватыя тоўстыя вусы. Бядуля. Рассунуў баравік ля хвоі Мох сіваваты над сабой. Ляпёшкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шва́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
Жанчына, якая прафесіянальна займаецца шыццём. Апраналася панна Ядвіга паводле апошняй моды з Вільні. Так гаварыла ёй местачковая швачка. Бядуля.
•••
Ні качка, ні швачка гл. качка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
я́міна, ‑ы, ж.
Разм. Тое, што і яма. Вуліца была ў ямінах, калдобінах. Хведаровіч. Стаялі тут яміны з вадою, нібы хтосьці выканаў студні. Бядуля. Пад рудой шчацінай не відаць былі ўпалыя яміны шчок. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бяро́за, ‑ы, ж.
1. Лісцевае дрэва сямейства бярозавых з белай карой. Расчасаўшы пругкім ветрам косы, Спаласнуўшы ногі у расе, Залатагаловыя бярозы Паўстаюць ва ўсёй сваёй красе. Аўрамчык. Пад сонцам грэліся бярозы У белым тонкім палатне. Бядуля. / у знач. зб. Сярод іншых дрэў тут пераважала бяроза. Шашкоў.
2. толькі адз. Драўніна гэтага дрэва; матэрыял. Ці ж можна словамі перадаць, як Даніла падбіраў клён, бярозу, дуб, асіну на цабэркі, вёдры, начоўкі і лыжкі? Бядуля.
•••
Карэльская бяроза — від бярозы з прыгожай узорыстай драўнінай на зрэзе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)