Скапэ́рдзіцца ‘памерці, прапасці’ (Касп.), скапы́рдзіцца ‘тс’ (Бяльк., Юрч. Вытв., Сцяшк. Сл.), скапу́рсціцца ‘тс’ (Пан. дыс.). Няясна. Гарачава (Этимология–1985, 63) далучае сюды рус. краснаяр. закопу́рдиться ‘памерці’ і канстатуе экспрэсіўны характар устаўнога ‑д‑. У такім выпадку да папярэдняга слова (гл.). Лабко (Бел.-польск. ізал., 69) звязвае з польск.kopyrtnąć ‘памерці, выцягнуць ногі’ з развіццём семантыкі ‘перавярнуць (-цца)’ → ‘памерці’ (аб семантыцы падрабязна гл. Толстой, Язык и народная культура, М., 1995, 213–222). Здагадка, выказаная Гарачавай (там жа), пра першапачатковае значэнне *‘сковырнуться’ і сувязь з асновай *kopor‑/kopyr‑ застаецца недастаткова аргументаванай. Семантычна беларускія словы, відаць, скантамінаваны з скапуціцца, скапыціцца, скапуціцца (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ва́жнасць, ‑і, ж.
1. Значнасць, вялікае значэнне. Набліжалася першая гадзіна ночы, а трэба было яшчэ знайсці сваіх памочнікаў і растлумачыць ім усю важнасць загаду каменданта.Дамашэвіч.Беларускія паэты ўсведамлялі ўсю важнасць задач эпічнага паказу падзей рэвалюцыі і грамадзянскай вайны.Перкін.
2. Велічнасць, саліднасць; фанабэрыстасць. Важнасць, якую.. [Сініцын] набыў, займаючы ў свой час розныя.. пасады, цудоўна спалучалася ў ім з абыякавасцю, якую ён чорт ведае, дзе ўзяў.Шахавец.Абодва сакратары селі недзе ззаду, каб не дэманстраваць сваёй начальніцкай важнасці.Ермаловіч.Магло б некаму здацца, што справа ідзе пра нешта вельмі складанае, у чым найбольш разумее стары пастух Лукаш Саёнак, — столькі важнасці было ў яго голасе.Брыль.
•••
(Не) вялікая важнасць — нічога асаблівага.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасо́л, ‑ела, м.
1. Дыпламатычны прадстаўнік вышэйшага рангу адной дзяржавы, акрэдытаваны пры ўрадзе іншай дзяржавы. Гэтай вячэрняй парой на балконе аднаго з дамоў на Арцішчаўскай вуліцы стаяў паўнамоцны пасол РСФСР Сяргей Міронавіч Кіраў.Самуйлёнак.Паслы імперыялістычных дзяржаў, якія спадзяваліся на магчымую змену палітычнага курсу, былі расчараваны.В. Вольскі.
2. Той, хто пасланы куды‑н. з якім‑н. даручэннем; пасланец, пасыльны. Прыйшлі паслы — Ад плугоў, ад пілы. Павялі паслаў Да прыбраных сталоў.Лось.
3. У Польшчы — дэпутат сейма. На з’ездзе выступалі два беларускія паслы сейма, якія прыехалі з Вільні.Пестрак.З часу абрання Тарашкевіча паслом сейма ўвесь свой творчы запал ён аддае палітычнай барацьбе.Ліс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бел. і рус. фалькларыст і літ.-знавец. Д-ргіст.н. (1971), праф. (1972). Засл. дз. нав. Башкортастана (1977). Скончыў Маскоўскі пед.ін-т імя Леніна (1931). У 1938—41 заг. кафедры Мінскага пед. ін-та і навук. супрацоўнік Ін-та мовы і л-ры АН Беларусі. У 1943—49 выкладаў у БДУ. З 1951 працаваў у Башкортастане. Друкаваўся з 1937. Зрабіў шмат запісаў бел. фальклору. У манаграфіі «Беларуская казка» (1969) паказаў нац. багацце і самабытнасць бел.нар. казак. Апублікаваў першы ў гісторыі бел. фалькларыстыкі сістэм. паказальнік «Сюжэты і матывы беларускіх народных казак» (1978). Падрыхтаваў навук. каментарыі да зб-каў «Казкі пра жывёл і чарадзейныя казкі» (1971), «Чарадзейныя казкі» (ч. 1—2, 1973—78, з К.Кабашнікавым), «Сацыяльна-бытавыя казкі» (1976), «Украінскія народныя казкі» (Берлін, 1972, на ням. мове) і інш. Сааўтар кн. «Параўнальны паказальнік сюжэтаў. Усходнеславянская казка» (1979). Выдаў на ням. мове «Беларускія народныя казкі» (Берлін, 1966; 10-е выд. 1980).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРА́НАВЫХ (сапр.Баранаў) Сымон Якаўлевіч
(1.9.1900, в. Рудкова Уздзенскага р-на Мінскай вобласці — 10.11.1942),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1931). У 1936 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1954. Друкаваўся з 1927. У апавяданнях (зб. «Злосць», 1930) узнавіў сцэны вясковага побыту, сял. працы, эпізоды барацьбы супраць польск. інтэрвентаў. У аповесцях «Чужая зямля» (друк. ў 1929 пад назвай «На абрэзках зямлі»; асобнае выд. 1930), «Межы» (1929—30) і «Новая дарога» (пад назвай «Два канцы», апубл. 1931—32; асобнае выд. 1936), адлюстраваў класавую барацьбу на вёсцы ў 1920-я г. і ў час калектывізацыі. На вострых сац. канфліктах пабудавана прыгодніцкая аповесць для дзяцей «Пастка» (1934) і раман «Калі ўзыходзіла сонца» (нап. 1935—36, выд. 1957), у якім паказана дзейнасць маладых рамантыкаў-падпольшчыкаў у бел. гарадку ў час акупацыі польск. войскамі.
Тв.:
Новая дарога: Апавяданні, аповесці, раман, лісты. Мн., 1989.
Літ.:
Пальчэўскі А. Сябар далёкіх гадоў // Пальчэўскі А. Выбр.тв.Мн., 1975. Т. 2;
Казека Я. Сымон Баранавых // Казека Я. Падарожжа ў маладосць. Мн., 1984;
Савік Л. Сымон Баранавых // Беларускія пісьменнікі і літаратурны працэс 20—30-х гадоў. Мн., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРКО́ЎСКІ (Віктар Іванавіч) (18.1.1900, Мінск — 26.12.1982),
рускі мовазнавец. Акад.АНСССР (1972, чл.-кар. з 1958), д-рфілал.н. (1950), праф. (1930).Замежны чл. Германскай АН у Берліне (1969), чл.-кар. Акадэміі навук і л-ры ў Майнцы (ФРГ, 1969). Скончыў Петраградскі ун-т (1923). У 1930—50 у Магілёўскім, Наўгародскім, Яраслаўскім і інш.пед. ін-тах, Львоўскім ун-це. З 1950 у Ін-це мовазнаўства АНСССР (у 1954—60 дырэктар), з 1960 у Ін-це рус. мовы АНСССР. Даследаваў стараж.-рус. пісьменства, гіст. граматыку, параўнальна-гіст. сінтаксіс і дыялекталогію ўсх.-слав. моў. Аўтар прац аб мове Суздальскага летапісу. За даследаванне і публікацыю наўгародскіх берасцяных грамат Дзярж. прэмія СССР 1970. У 1930-я г. выступаў па пытаннях рэформы бел. правапісу. Аўтар манаграфіі «Сінтаксіс казак: Руска-беларускія паралелі» (1981), навук.-біягр. артыкула пра акад. Я.Ф.Карскага, рэдактар яго твораў «Беларусы» (вып. 1—3, 2-е выд., 1955—56) і «Працы па беларускай і іншых славянскіх мовах» (1962).
Літ.:
Список печатных трудов В.Н.Борковского // Проблемы истории и диалектологии славянских языков. М., 1971.
бел. фалькларыстка. Д-рфілал.н. (1994). Скончыла БДУ (1956). У 1957—93 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі, з 1993 у Ін-це павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі. Даследуе праблемы бел. фалькларыстыкі і нар. педагогікі, дзіцячы, каляндарна-абрадавы і пазаабрадавы сучасны фальклор. Складальнік зб-каў «Песні савецкага часу» (1970), «Дзіцячы фальклор» (1972), «Ходзіць жораў па таку» (1993) і інш. Адзін са складальнікаў кн. «Чарадзейныя казкі» (ч. 1—2, 1973—78), «Веснавыя песні» (1979, аўтар уступу і камет.), «Валачобныя песні» (1980), «Беларускія народныя казкі» (1981, 2-е выд. 1986), «Казкі ў сучасных запісах» (1989). Дзярж. прэмія Беларусі 1986 за ўдзел у падрыхтоўцы зводу «Беларуская народная творчасць».
Тв.:
Вершаваныя жанры беларускага дзіцячага фальклору. Мн., 1976;
Сустрэчы з казкай. Мн., 1984 (разам з К.П.Кабашнікавым);
Беларуская народная паэзія веснавога цыкла і славянская фальклорная традыцыя. Мн., 1985;
Магічнае слова: Вопыт даслед. светапогляднай маст. асновы замоў. Мн., 1990;
Жанравая спецыфіка каляндарна-абрадавай паэзіі ўсходніх славян // Узроўні агульнасці фальклору ўсходніх славян. Мн., 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКАЕ ТАВАРЫ́СТВА Ў ПЕТРАГРА́ДЗЕ ПА АКАЗА́ННІ ДАПАМО́ГІ ПАЦЯРПЕ́ЛЫМ АД ВАЙНЫ́,
дабрачынная арг-цыя для дапамогі бежанцам-беларусам у 1-ю сусв. вайну. Існавала з студз. 1916 да пач. 1918. Заснавальнікі Б.І.Эпімах-Шыпіла, Ч.І.Родзевіч, А.П.Ярэміч, У.Ф.Міткевіч. На чале т-ва быў камітэт (старшыня Л.С.Сеўрук, нам. старшыні Ярэміч і М.І.Мігай, сакратар Э.А.Будзька). Т-ва аказвала дапамогу грашыма і рэчамі, адкрыла інтэрнаты для бел. студэнтаў і вучняў, дзіцячы прытулак, кравецкую майстэрню, выдавала лістоўкі з заклікам ахвяраваць грошы для бежанцаў, наладжвала «Беларускія вечарыны». Падтрымлівала сувязі з Мінскім аддзелам Бел.т-ва дапамогі пацярпелым ад вайны, Беларускім нацыянальным камітэтам у Мінску. Імкнулася пашырыць уплыў на ўсю тэр., дзе знаходзіліся бежанцы. У снеж. 1917 перавыбраны камітэт т-ва, у яго ўвайшлі члены Бел.с.-д. рабочай партыі (А.Р.Чарвякоў, А.Х.Усціловіч і інш.). Спыніла дзейнасць са стварэннем Беларускага нацыянальнага камісарыята.
В.У.Скалабан.
Лістоўка, выдадзеная Беларускім таварыствам у Петраградзе па аказанні дапамогі пацярпелым ад вайны. 1916.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛАВА́ЦКІЯ,
беларускія мастакі 18—19 ст., бацька і сын.
Антоні (каля 1750—1811), тэатральны мастак і партрэтыст. Прадстаўнік класіцызму. У 1780-я г. быў дэкаратарам у Шклоўскім т-ры Зорыча, у 1794—1802 — у Магілёўскім т-ры С.Богуша-Сестранцэвіча, з 1789 у Мінску (да 1793 у трупе А.Ш.Жукоўскага, у 1802—05 у антрэпрызе М.Кажынскага), у 1805—10 у Вільні. Напісаў партрэт Богуш-Сестранцэвіча, размалёўваў цэрквы і касцёлы ў Магілёве. Пісаў алтарныя карціны, рыхтаваў ілюмінацыі для прыдворных свят.
Юзаф Гіляры (14.1.1789, Мінск — 21.12.1858), тэатральны мастак, жывапісец і літограф. Сын і вучань Антонія. У 1810-я г. вучыўся ў Віленскай маст. школе ў Я.Рустэма, у 1821—25 выкладаў там перспектыву і кіраваў літаграфскімі майстэрнямі. Афармляў спектаклі ў т-рах Мінска (1806—08), Вільні (1808—25), Варшавы (1826—58). Выканаў літаграфіі: «Касцёл св. Ганны ў Вільні», «Партрэт Л.Стуока-Гуцявючуса», «Аўтапартрэт» і інш. Аўтар жывапісных работ («Евангеліст Марка», «Партрэт жонкі»), пейзажаў, малюнка на цынку «Размова пасла Смірноўскага з гетманам Хмяльніцкім пад Замосцем у 1647 г.» (1840).