Нарцы́с ’расліна Narcissus poeticus’ (БРС, ТСБМ), нарцыз ’тс’ (Некр. і Байк.). Відаць, праз польск. narcyż, narcys ’тс’, дзе непасрэдна з лац. narcissus < грэч. νάρκισσος, названага так з-за дурманячага паху (гл. нарко́з).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Небяспе́ка ’стан пагрозы’ (Некр. і Байк., БРС, ТСБМ), у мінулым стагоддзі і ў пачатку XX ст. звычайна небеспячэнства, небязпячэнства ’тс’ (Нас., Яруш.), што сведчыць пра запазычанне з польск. niebezpieczeństwo ’тс’. Гл. бяспека.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Птуша́чы, птушыны ў выразе птушачая (птушыная) дарога ’Млечны Шлях’ (Сержп. Грам., Байк. і Некр., Некр.). Да птушка; адносна семантыкі параўн. густа дорога ’тс’: гэто шые дорогі, шчо птаство ў поўрэй меціць (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Расі́ць 1 ’мачыць расою, кроплямі слёз, крыві’ (ТСБМ, Байк. і Некр.). Параўн. рус. роси́ть ’пакрывацца расою’, польск. rosić ’мачыць расою’. Гл. раса́ 1.
*Расі́ць 2, расы́ты ’прарошчваць’ (Клім.). Да раса́ 2 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Склане́нне ‘змяненне па склонах’ (ТСБМ, Байк. і Некр.). Як і рус. склоне́ние ‘тс’, з польск. skłonienie, што калькуе лац. inelinatio, deklinatio ‘тс’ (Кохман, Stosunki, 126), параўн. сучаснае польск. deklinacja ‘тс’. Гл. склон.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Смоль ‘смала, смаліна’, ‘гарэлае, дым’ (ТСБМ, Ласт., Бяльк., Байк. і Некр.), ‘смольныя дровы’ (Касп.). Параўн. укр. смоль ‘нешта вельмі чорнае’, рус. смоль ‘смала’, славен. smolje ‘ядловец’. З чаргаваннем галосных гл. смала, смаль.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Спыні́ць ‘затрымаць’, ‘прыпыніць, перарваць’ (ТСБМ, Др.-Падб.), спыні́ти ‘тс’ (беласт., Сл. ПЗБ), спыня́ць, спыня́цца ‘затрымліваць, затрымлівацца’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Сл. ПЗБ), спі́на ‘меры стрымлівання’ (драг., З нар. сл.). Гл. прыпыніць, пыніць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Сухае́жка, сухое́жка ’сухамятка’ (ТС). Да сухі (гл.) і ежа ’яда’, параўн. сухая ежа (яда) ’тс’ (Некр. і Байк.); самастойнае ўтварэнне, параўн. рус. сухоядение ’тс’, балг. сухоя́жбина ’тс’, макед. сувојадење ’тс’ і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тра́ўля ‘патрава’ (Некр. і Байк.). Да траві́ць (гл.). Суф. ‑л‑я азначае вынік дзеяння (Сцяцко, Афікс, наз., 54). Значэнне ‘бязлітаснае праследаванне, ганенне’ (Др.-Падб.), хутчэй за ўсё, пад уплывам рус. тра́вля ‘цкаванне’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тэрапі́я ‘лячэнне ўнутраных хвароб’ (ТСБМ), тэра́пія ‘тс’ (Некр. і Байк., Ласт.). Хутчэй непасрэдна з новалац. therapeia, дзе з грэч. θεραπεία ‘догляд, лячэнне’ або праз польск. terapja ‘лячэнне, майстэрства лячэння’ (ЕСУМ, 5, 349).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)