групоўка моў, якія ўтварыліся ў выніку бесперапыннай, але неаднолькавай на розных тэрыторыях эвалюцыі адной агульнай прамовы. С.м. лічаць індаеўрапейскія, іберыйска-каўказскія, фіна-угорскія, цюркскія, семіцкія групоўкі моў (пра кожную гл.асобныарт.). Мовы, што ўваходзяць у адну С.м., лічацца роднаснымі (гл.Роднасць моў). Па ўнутр. іерархічнай структуры С.м. можа быць адна- ці шматступеннай у залежнасці ад таго, ці існавалі на шляху эвалюцыі больш прыватныя, прамежкавыя прамовы. Напр., раманскія мовы адносяцца да першага тыпу, бо бяруць пачатак ад нар. латыні; славянскія — да другога, паколькі паміж правасл. і сучаснымі слав. мовамі існавалі прамовы зах.-слав., усх.-слав., паўд.-славянская. Групоўка моў можа быць аднесена да С.м., калі паміж адзінкамі іх сістэм (фанем, марфем і інш.) назіраюцца рэгулярныя суадпаведнасці. Пошукамі такіх суадпаведнасцей займаецца параўнальна-гістарычнае мовазнаўства. Гл. таксама Класіфікацыя моў, Мовы свету.
Літ.:
Сравнительно-историческое изучение языков разных семей. М., 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАКА́ЙДА,
востраў на Пн Японіі, другі па велічыні пасля в-ва Хонсю. Абмываецца Ціхім ак. і яго морамі — Японскім і Ахоцкім. Пл. 77,7 тыс.км² (з прылеглымі астравамі 78,5 тыс.км²). Рэльеф пераважна горны, выш. да 2290 м (г. Асахі). Дзеючыя вулканы (Усу і інш.). Радовішчы каменнага вугалю, жал. руды, серы. Клімат умераны акіянічны, мусонны. Сярэдняя т-растудз. ад -3 °C да -11 °C, ліп. 17—21 °C. Ападкаў 800—1500 мм за год. Гал. рэкі — Ісікары, Тэсіо, Токаты — багатыя гідраэнергіяй, сплаўныя. Азёры: Сарома (лагуннае), Куцяра, Сікоцу, Тоя (кратэрныя) і інш. Каля 60% тэр. (пераважна ў гарах) укрыта лясамі (хвойныя на Пн, мяшаныя і шыракалістыя на Пд). Раўніны пад с.-г. ўгоддзямі (рыс і інш. збожжавыя). Рыбалоўства. Нац. паркі — Сікоцу Тоя, Дайсецудзан, Акан, Сірэтока. Гал. гарады — Сапара, Хакадатэ. Востраў Х. — асобныэканам. раён Японіі аграрна-індустр. характару, гал. пастаўшчык лесу і лесапрамысл. прадукцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
рэч, -ы, мн. -ы, -аў, ж.
1.Асобны прадмет, выраб.
Антыкварная р.
2. Тое, што належыць да асабістай рухомай маёмасці.
Чамадан з рэчамі.
Цёплыя рэчы.
3. Пра творы навукі, мастацтва.
Ён напісаў цудоўную р.
Слабая р.
4. Нешта, нейкая з’ява, абставіны.
Складаная р. жыццё.
Дзіўная р.! (вокліч, які паказвае на моцнае ўражанне). Называць рэчы сваімі імёнамі (гаварыць прама, не хаваючы ісціны).
|| прым.рэ́чавы, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).
Р. мяшок.
Р. доказ.
Рэчавае права (маёмаснае права валодання рэчамі). Рэчавая хвароба (цяга да набывання рэчаў у 2 знач.; набывальніцтва, рэчавізм).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
тып, -а і -у, мн. -ы, -аў, м.
1. -у. Мадэль, узор, форма з прыкметамі, якім адпавядае пэўная група прадметаў, з’яў.
Трактар новага тыпу.
Т. гаспадаркі.
2. -у. Вышэйшы падраздзел у сістэматызацыі раслін і жывёл, які аб’ядноўвае роднасныя класы (спец.).
Т. членістаногіх.
3. -у. Характэрны фізічны склад, знешні выгляд чалавека, звязаны з яго этнічнай прыналежнасцю.
Славянскі т. твару.
4. -у. Катэгорыя людзей, аб’яднаных супольнасцю якіх-н. характэрных унутраных або знешніх рыс.
Т. літаратурнага героя.
5. -а. Асобны чалавек, індывідуум, які вылучаецца сярод іншых характэрнымі рысамі (звычайна адмоўнымі).
Гэты т. выдаваў сябе за журналіста.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
эта́п, -у, мн. -ы, -аў, м.
1.Асобны момант, стадыя якога-н. працэсу.
Новы э. развіцця.
Новы э. будаўніцтва горада.
2. Пункт на шляху руху войск, дзе ваеннаслужачыя забяспечваюцца харчамі, фуражом, начлегам.
3. Пункт для начлегу на шляху партый арыштантаў, а таксама маршрут іх руху да месца ссылкі і сама група, партыя арыштантаў.
4. Асобная частка шляху, а таксама (спец.) пэўны адрэзак дыстанцыі ў спартыўных спаборніцтвах.
Этапы велагонкі.
◊
Па этапе або этапам — пад канвоем (пра спосаб перасылкі арыштантаў).
Пройдзены этап — пра тое, што зроблена, засталося ў мінулым.
|| прым.эта́пны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
штрых, ‑а, м.
1. Тонкая, кароткая лінія, рыска (малюнка, чарцяжа, партрэта, карціны і пад.). [Рамір] адбегся ад планшэта, .. шырока ўзмахнуў рукой; Вера ведала, што ён зрабіў першы штрых.Асіпенка.
2.перан.Асобны момант, характэрная рыса, падрабязнасць чаго‑н. Варты ўвагі і некаторыя штрыхі, што характарызуюць паасобныя асаблівасці даўніх народных звычаяў паўночнага Палесся.Ліс.Байку Крапівы жывіла жыццё, канкрэтная рэчаіснасць — яна давала не толькі тэмы, вобразы, але асобныя штрыхі, дэталі.Гілевіч.
[Ням. Strich.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
экзэмпля́р
(лац. exemplar = узор)
1) асобны прадмет з шэрагу аднародных прадметаў, асобная адзінка чаго-н. (напр. э. кнігі);
2) перан. асоба, якая вызначаецца незвычайнымі або адмоўнымі ўласцівасцямі (напр. загадкавы э.).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
АДБІЦЦЁ СВЯТЛА́,
частковае ці поўнае вяртанне ў першае асяроддзе светлавога патоку, які падае на мяжу двух асяроддзяў з рознымі паказчыкамі пераламлення. Адбівальная здольнасць цела залежыць ад аптычных уласцівасцяў сумежных рэчываў, даўж. хвалі λ святла, якое падае, і якасці адбівальнай паверхні.
Калі няроўнасці паверхні падзелу меншыя за λ, наглядаецца люстраное адбіццё святла. Пры гэтым выконваюцца 2 законы адбіцця святла: адбіты прамень S′ ляжыць у адной плоскасці з праменем S, што падае, і перпендыкулярам ON да адбівальнай паверхні ў пункце падзення; вугал адбіцця Z′ роўны вуглу падзення α (рыс. 1). Калі няроўнасці адбівальнай паверхні большыя за λ, святло адбіваецца па ўсіх напрамках у межах паўсферы — дыфузнае адбіццё (рыс. 2). У 1954 Ф.І.Фёдаравым адкрыта з’ява перпендыкулярнага да плоскасці падзення зруху адбітага пучка святла (гл.Фёдарава зрух). Асобны выпадак адбіцця святла — поўнае ўнутранае адбіццё. Памяншэнне адбіцця святла дасягаецца прасвятленнем оптыкі; для павелічэння адбіцця на люстраныя паверхні наносяць метал. дыэлектрычныя пакрыцці. Гл. таксама Пераламленне святла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДПАВЕ́ДНАСЦІ ПРЫ́НЦЫП,
агульнаметадалагічны прынцып развіцця навукі, які патрабуе, каб кожная новая тэорыя, што прэтэндуе на больш глыбокае апісанне аб’ектыўнай рэальнасці на больш шырокую вобласць прымянення, чым старая, уключала апошнюю як свой асобны гранічны выпадак. Адлюстроўвае дыялектыку працэсу пазнання, пераходу ад менш поўнай да больш поўнай ісціны і пры гэтым змена адной прыродазнаўча-навук. тэорыі другой выяўляе не толькі розніцу, але і сувязь, пераемнасць паміж імі, якая можа быць выражана з матэм. дакладнасцю. Адпаведнасці прынцып сфармуляваны Н.Борам пры стварэнні першапачатковай квантавай тэорыі атама і яго спектраў (1913). Паводле адноснасці прынцыпу фіз. вынікі квантавай механікі ў гранічным выпадку вял. квантавых лікаў супадаюць з вынікамі класічнай тэорыі; квантава-мех. апісанне фіз. аб’ектаў павінна пераходзіць у класічнае пры h → 0 (h — Планка пастаянная); хвалевая оптыка — у геам. пры λ → 0, дзе λ — даўжыня хвалі; законы рэлятывісцкай механікі — у законы класічнай пры скарасцях руху v ≪ c, дзе c — скорасць святла ў вакууме.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕАТЭХНАЛО́ГІЯ (ад геа... + тэхналогія),
хімічныя, фіз.-хім., біяхім. і мікрабіял. метады здабычы карысных выкапняў на месцы іх залягання. Звязаны з выкарыстаннем буравых свідравін. Ажыццяўляюцца пад зямлёй без прысутнасці людзей.
Метадамі геатэхналогіі ператвараюць вугаль у гаручыя газы няпоўным спальваннем яго пад зямлёй (гл.Падземная газіфікацыя вугалю); здабываюць цвёрдыя карысныя выкапні іх гідрамех. разбурэннем і перамяшчэннем на паверхню здробненых часціц разам з вадой, што запампоўваецца ў радовішча; атрымліваюць серу расплаўленнем яе гарачай вадой або газіфікацыяй токамі высокай частаты; ажыццяўляюць тэрмічную здабычу нафты (нафтаносныя пласты награюць эл. токам, парай, гарачай вадой або спальваннем часткі нафты); здабываюць кухонную соль (па адной трубе ў свідравіну запампоўваюць ваду, па другой адпампоўваюць расол). Асобны від геатэхналогіі — бактэрыяльнае вышчалочванне, пры якім з дапамогай мікраарганізмаў вылучаюць з шматкампанентных злучэнняў пэўныя хім. элементы (пераважна медзі, урану). Метады геатэхналогіі выкарыстоўваюцца на радовішчах з невялікай колькасцю карысных выкапняў і рассеянымі элементамі.
Да арт.Геатэхналогія: 1 —здабыча солі падземным растварэннем; 2 — здабыча карысных выкапняў гідраўлічным спосабам; 3 — здабыча серы падземнай выплаўкай.