ПАРА́ДАК у біялогіі,
адна з асноўных таксанамічных катэгорый у батаніцы і бактэрыял. наменклатуры, прамежкавая паміж сямействам і класам. Лац. назву атрымліваюць пры дабаўленні канчатка -ales да асновы назвы аднаго з сям. (напр., сям. Urticaceae, а П. — Urticales). У П. аб’ядноўваюць філагенетычна роднасныя сям. ад 1 да 25, буйныя — часам падзяляюць на падпарадкі. Роднасныя П. аб’ядноўваюць у кл., пры гэтым прамежкавымі рангамі таксонаў будуць надпарадак і падклас. У заал. сістэматыцы П. адпавядае атрад.
Р.Г.Заяц.
т. 12, с. 82
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРАЛЕЛАГРА́М (ад грэч. parallēlos той, хто ідзе побач + gramma лінія),
чатырохвугольнік, стораны якога папарна паралельныя. Выпуклы чатырохвугольнік будзе П. пры адной з наступных умоў: абедзве пары процілеглых старон — парамі роўныя адрэзкі; адна пара старон — роўныя і паралельныя адрэзкі; вуглы пры процілеглых вяршынях роўныя; пункт перасячэння дыяганалей дзеліць кожную з іх папалам. Асобныя віды П.: прамавугольнік (усе вуглы прамыя), ромб (усе стораны роўныя), квадрат (роўнастаронні прамавугольнік). Плошча П. роўная здабытку асновы на вышыню.
т. 12, с. 86
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́РЛАЎКА (Melica),
род кветкавых раслін сям. метлюжковых. Каля 80 відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе абодвух паўшар’яў і ў гарах тропікаў. На Беларусі 1 від — П. паніклая (M. nutans). Трапляецца ў хвойных і мяшаных лясах, хмызняках. Інтрадукаваны П. высокая (M. altissima) і П. раснічастая (M. ciliata).
Шматгадовыя травяністыя карэнішчавыя расліны. Сцёблы прамастойныя ці каленчата ўзыходныя каля асновы. Лісце вузкалінейнае, шурпатае. Суквецце — коласападобная аднабокая мяцёлка. Каласкі 2—5-кветкавыя. Плод — зярняўка. Кармавыя, дэкар. расліны.
т. 12, с. 294
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
хі́пі
(англ. hippie)
1) групы моладзі ў некаторых краінах, якія адмаўляюць існуючыя маральныя асновы, грамадскія нормы паводзін і вядуць валацужніцкае жыццё;
2) перан. чалавек, які вядзе сябе экстравагантна, знарок неахайна і прэтэнцыёзна апранаецца.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
*Маскаля́ць, мозколя́ць (экспр.) ’біць’ (ТС). Да асновы mozg‑/mosk, пашыранай экспрэсіўным суфіксам ‑ol‑. Гл. мазгата́ць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зміньдзю́к ’скнара’ (Касп.). Утворана з суфіксам ‑у́к ад асновы дзеяслова жміндзіць (> *зміндзіць); гл. гэты дзеяслоў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паплашы́ць ’пагоршыць’ (Мат. Гом.). Дэрыват ад асновы вышэйшай ст. дыял. прысл. плоха — платай (Мат. Гом.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Піку́н ’кулік, Limicola’ (ТС), ’стрыж чорны, Apus apus’ (Нікан.). Утворана ад гукапераймальнай асновы пі‑к‑ і суф. ‑ун (як спяву́н ’певень’, цвірку́н і інш.). Параўн. аналагічныя ўтварэнні ад анаматапеічнай асновы *pī-/*pīp: польск. pikut ’бакас, Capella media Fr.’, славен. pikáč ’дзяцел, Picus’ н.-луж. pikac ’верабей’, лац. pipire ’шчабятаць, пішчаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Веселава́ты ’трохі вясёлы’ (КТС). Ад вяселы і суф. ‑ават‑ы, які азначае непаўнату прыкметы азначальнай асновы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прачэ́сць ’адлегласць ад берда да вараціла (на яго навіваюцца ніткі асновы) у кроснах’ (Касп.). Гл. прасесць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)