род кветкавых раслін сям. губакветных. Каля 6 відаў. Пашыраны пераважна ва Усх. Міжземнамор’і. Стараж. культура М. садовы (M. hortensis) вырошчваецца ў Амерыцы, Паўн. Афрыцы, Паўд. Азіі, Еўропе, у т. л. на Беларусі.
М. садовы ў культуры аднагадовая расліна выш. 20—50 см. Сцёблы прамыя, галінастыя. Лісце дробнае, шараватае, падоўжана-авальнае са шматлікімі залозкамі. Кветкі дробныя, белыя, ружовыя або чырванаватыя, у кароткіх коласападобных суквеццях. Плод — арэшак. Лісце і кветкі маюць 0,3—0,4% эфірнага алею, іх ужываюць як прыправу, у кансервавай і лікёра-гарэлачнай прам-сці. Лек., харч., меданосная расліна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НУТАЛІЁЗконей,
трансмісіўная інвазійная хвароба з групы піраплазмідозаў, якая выклікаецца конскай нуталіяй (гл.Нуталіі), што паразітуе ў эрытрацытах. Хварэюць таксама аслы, мулы, зебры. Пашыраны ў Афрыцы, Паўд.Амерыцы, Аўстраліі, Еўропе і Азіі пераважна на Пд і У. Крыніца інвазіі — хворыя і носьбіты. Пераносчыкі — пашавыя іксодавыя кляшчы з родаў гіялома (найб. небяспечныя), рыпіцэфалус і дэрмацэнтар. Цячэнне вострае ці падвострае, зрэдку хранічнае. Назіраюцца перыяд. ліхаманка, прыгнечанасць, анемічнасць, жаўтушнасць слізістых абалонак (часам кровазліцці), эрытрацыты разбураюцца, парушаецца дзейнасць стрававальных і інш. органаў (гл.Бабезіёзы). Можа працякаць разам з піраплазмозам і інш.
шапкавы грыб сям. павуціннікавых; адзіны від роду. Пашыраны ў Еўразіі, Амерыцы.
На Беларусі трапляецца ў вільготных хваёвых і мяшаных лясах, па краі балот з ліп. па верасень. Нар. назвы курачка, панчошка, турак.
Пладовае цела — шапка на ножцы. Шапка дыям. 5—9 см, спачатку паўшарападобная, потым пляскатая, жоўтая з ружовым адценнем, з тонкім мучністым налётам. Пласціны прырослыя. Мякаць шчыльная, белая або жаўтаватая. Ножка даўж. 7—12 см, таўшчынёй 2—3 см, роўная, шчыльная, жаўтаватая, з буйным кольцам. Споры эліпсападобныя, жоўтыя. Ядомы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕЛАМЕДУ́ЗАВЫЯ,
пеламедузы (Pelomedusidae), сямейства паўзуноў падатр.бакашыйных чарапах. 5 родаў, 19 відаў. Пашыраны ў Паўд.Амерыцы, Афрыцы, в-ве Мадагаскар. Жывуць у прэсных вадаёмах. Найб. вядомая і буйная — арау, або тартаруга (Podocnemys expansa) з тропікаў Паўд. Амерыкі. 2 віды П.ч., у т. л. арау, — у Чырв. кнізе МСАП.
Даўж. панцыра ў самак да 80 см, маса цела да 50 кг; самцы драбнейшыя. Шыя кароткая, можа з галавой хавацца збоку пад панцырам. У брушным шчыце 11 касцявых пласцінак. Кормяцца дробнай рыбай, земнаводнымі, пладамі. Адкладваюць больш за 100 яец. Аб’ект промыслу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́РЛАЎКІ (Unio),
род двухстворкавых прэснаводных малюскаў. Каля 20 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Паўн. і Цэнтр.Амерыцы, Афрыцы. Жывуць у рэках, азёрах, сажалках; поўзаюць па дне або прымацоўваюцца да субстрату. Біяфільтратары, удзельнічаюць у біял. ачышчэнні вадаёмаў. На Беларусі найб. трапляюцца П.: звычайная, або разнаколерная (U. pictorum), клінападобная (U. tumidus), тоўстая (Ú. crassus).
Ракавіна даўж. да 14,5 см, унутр. слой перламутравы. Цела складаецца з тулава і нагі, галава рэдукаваная. Дыхаюць шчэлепамі. Кормяцца дэтрытам, бактэрыямі, планктонам. Раздзельнаполыя. Лічынка — глахідый. П. — корм для свойскай жывёлы і птушак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПТУШАНЕ́Ц, ватачнік (Asclepias),
род кветкавых раслін сям. ластаўневых. Больш за 120 відаў. Пашыраны пераважна ў Амерыцы, некат. — у Афрыцы. На Беларусі 1 заносны від — П. сірыйскі, або эскулапава трава (A. syriaca). Трапляецца на берагавых схілах, у зарасніках, каля жылля. Як дэкар. расліну культывуюць П. мяса-чырвоны (A. incarnata).
Шматгадовыя пераважна травяністыя карэнішчавыя расліны. Сцёблы прамастойныя. Лісце чаранковае, суцэльнае, супраціўнае. Кветкі двухполыя ў парасоніках. Плод — лістоўка. У культуры вырошчваюць П. сірыйскі (насенне мае каля 20% тэхн. алею, лісце — горкія гліказіды, засухаўстойлівы меданос). Лек., алейныя, тэхн., дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПТУШКАЕ́ДЫсапраўдныя
(Aviculariidae),
сямейства членістаногіх атр. павукоў. Каля 600 відаў. Пашыраны пераважна ў Паўд.Амерыцы, а таксама ў Паўд.-Усх. Азіі, Усх. Афрыцы, у трапічных лясах. Актыўныя на змярканні і ўначы. Віды родаў акантаскурыя (Acanthoscurria), тэрафоза (Theraphosa) і інш. небяспечныя для чалавека (яд паражае ц. н. с.).
Даўж. да 11 см. Цела і ногі ўкрыты шматлікімі валаскамі. Хеліцэры заканчваюцца кіпцікамі з адтулінамі ядавітых залоз на канцы. Лёгкіх 2 пары. Кормяцца буйнымі насякомымі, дробнымі пазваночнымі, у т. л. птушанятамі (адсюль назва).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́МНІ-МА́РШЫТУ (англ. Romney Marsh),
парода паўтанкарунных даўгашэрсных авечак мяса-воўнавага кірунку. Выведзена ў Вялікабрытаніі ў 19 ст. скрыжаваннем мясц. парод з баранамі пароды лейстэр. Выкарыстоўвалі пры вывядзенні куйбышаўскай і паўночнакаўказскай пароды. Гадуюць у Вялікабрытаніі, Новай Зеландыі, Паўд.Амерыцы, Аўстраліі.
Жывёлы буйныя, моцнай канстытуцыі, бязрогія. Маса бараноў 90—130, матак 70—90 кг. Воўна белая, гадавы настрыг з бараноў 6—7, з авечак 3,5—5 кг. Выхад чыстай воўны 60—65%. Плоднасць 115—130 ягнят на 100 матак. Скараспелыя жывёлы. Мяса высокай якасці. Вынослівыя.