РАДЫЕГІДРАГЕАЛО́ГІЯ (ад радые... + гідрагеалогія),
галіна гідрагеалогіі, якая даследуе прыродныя радыеактыўныя воды, умовы іх фарміравання і пашырэння, іх ролю ў пошуках радовішчаў радыеактыўных элементаў. Радыеактыўнасць прыродных вод вызначаецца канцэнтрацыяй радыеактыўных элементаў і вар’іруе: для урану ў межах n∙10−9 — n∙10−2%, для радыю — n∙10−15—n∙10−9%, для радону — n∙104 эман. Найб. нізкая актыўнасць характэрна для вод акіянаў, мораў, рэк і азёр; найб. высокая — для вод уранавых радовішчаў. Рэкі штогод выносяць у акіян каля 104 т урану. У водах нафтавых радовішчаў колькасць радону павялічваецца з набліжэннем да нафтавага пакладу, а урану — памяншаецца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́О-САЛА́ДА (Río Salado),
рака ў Аргенціне, правы прыток р.Парана. У верхнім цячэнні наз. спачатку Гуачыпас, потым Хурамента, або Рыо-дэ-Пасахе. Даўж. каля 1,3 тыс.км, пл. басейна каля 160 тыс.км². Пачынаецца на ўсх. схілах Цэнтр. Андаў, цячэ па раўніне Гран-Чака, дзе падзяляецца на рукавы. У час засухі (май—вер.) на асобных участках перасыхае і ператвараецца ў сістэму салёных азёр і балот. Сярэдні расход вады ў верхнім цячэнні каля 40 м³/с, у ніжнім — каля 15 м³/с (вынік страты на інфільтрацыю і выпарэнне). Суднаходная ў перыяд дажджоў. У вусці ракі — г. Санта-Фе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́ВЕРН (Severn),
1) рака ў Вялікабрытаніі. Даўж. 310 км (з эстуарыем 391 км), пл.бас. 21 тыс.км². Пачынаецца ў Кембрыйскіх гарах, цячэ пераважна па раўніне, упадае ў Брыстольскі зал. Атл. акіяна. Сярэдні расход вады каля 250 м³/с. Злучана каналамі з рэкамі Тэмза, Трэнт, Мерсі. Суднаходная ад г. Стаўрпарт. На С. — гарады Шрусберы, Вустэр, Глостэр, у эстуарыі — Ньюпарт, Кардыф.
2) Рака ў Канадзе. Даўж. 981 км, пл.бас. 101 тыс.км². Вытокі на Лаўрэнційскім узв., перасякае шэраг азёр (Дыр, Санды і інш.), упадае ў Гудзонаў зал. Каля вусця г. Форт-Северн.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРЭЛКАЛІ́СТ (Sagittaria),
род кветкавых раслін сям. шальнікавых. Каля 20 відаў. Пашыраны ў Амерыцы і Еўразіі. У Японіі і Кітаі культывуецца С. трохлісты (S. trifolia). На Беларусі 1 від — С. звычайны, або стрэлкалісты (S. sagittifolia).
Трапляецца на балотах, забалочаных лугах, уздоўж берагоў рэк, азёр, часта ўтварае зараснікі.
Шматгадовыя водныя або балотныя травяністыя расліны выш. 30—100 см. Лісце ў прыкаранёвай разетцы: падводнае — стужкападобнае, тое, што плавае — доўгачаранковае, яйцападобнае; надводнае — са стрэлкападобнай пласцінкай. Аднаполыя кветкі белыя, у гронкавых суквеццях. Плод — шматарэшак. Клубні маюць да 50% крухмалу, 8% цукру, ядомыя. Харч., кармавыя, часам дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТОМ,
рака ў Хакасіі, Кемераўскай і Томскай абл. Расіі, правы прыток р. Об. Даўж. 827 км, пл.бас. 62 тыс.км². Пачынаецца на схілах Абаканскага хр.; у верхнім цячэнні — горная рака, ніжэй цячэ па Кузнецкай катлавіне і Зах.-Сібірскай раўніне. Асн. прытокі: Мрасу, Кондама, Уньга (злева), Уса, Верхняя, Сярэдняя і Ніжняя Церсь, Тайдон (справа). Сярэдні расход вады каля г. Томск 1110 м³/с. Ледастаў з канца кастр. да пач. мая. Суднаходная ад вусця р. Мрасу (643 км). Сплаўная. У бас. Т. — больш за 1 тыс.азёр. На Т. гарады Новакузнецк, Кемерава, Томск. У бас. Т. Кузнецкі вугальны басейн.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́ЗНА,
вёска ў Язненскім с/с Міёрскага р-на Віцебскай вобл., на берагах азёрВял. і Малое Язна. Цэнтр с.-г.вытв. кааператыва. За 58 км на ПдУ ад г. Міёры, 156 км ад Віцебска, 20 км ад чыг. ст. Палевачы, на аўтадарозе Дзісна—Празарокі. 833 ж., 363 двары (2003). Лясніцтва. Сепаратарнае аддз. Міёрскага масласырзавода. Сярэдняя школа, дзіцячы сад, б-ка, Дом культуры, бальніца, аптэка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Спаса-Праабражэнская царква (1990). Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. За 500 м на Пд ад вёскі археал. помнік — гарадзішча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯМА́Л,
паўвостраў на ПнЗах. Сібіры, паміж Байдарацкай і Обскай губамі Карскага м., у Ямала-Ненецкай аўт. акрузе Расіі. Даўж. 700 км, шыр. да 240 км, пл. 122 тыс.км². Паверхня раўнінная, выш. да 84 м. Складзены пераважна з пясчана-гліністых марскіх, на Пд — ледавіковых адкладаў. Паўсюдна пашырана шматгадовая мерзлата. Мноства азёр (Ярато, Ямбуто, Нейто і інш.), шматлікія формы крыягеннага рэльефу. На Пн — арктычная тундра, у цэнтр. раёнах — забалочаная мохава-лішайнікавая і хмызняковая расліннасць; на Пд — лістоўнічная лесатундра. Радовішчы газу. Аленегадоўля, паляванне, рыбалоўства. На беразе Обскай губы — пас. Новы Порт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гідрагра́фія
(ад гідра- + -графія)
раздзел гідралогіі, які займаецца вывучэннем, апісаннем і нанясеннем на карту водных аб’ектаў зямной паверхні (рэк, азёр, мораў, балот і інш.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
трэматадо́н
(н.-лац. trematodon)
лістасцябловы мох сям. дыкрынавых, які расце на гліністай і тарфяністай глебах на схілах лугавых канаў, берагах рэк, азёр і балот.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВЕРАБ’І́,
возера ў Беларусі, у Астравецкім р-не Гродзенскай вобл., у бас.р. Страча, за 33 км на ПнУ ад г.п. Астравец. Уваходзіць у Сарачанскую групу азёр. Пл. 0,46 км², даўж. 1,12 км, найб.шыр. 570 м, найб.глыб. 3,1 м, даўж. берагавой лініі 2,9 км. Пл. вадазбору 8,2 км².
Схілы катлавіны выш. 12—13 м (на Пд да 5 м), пераважна разараныя, на Пд пад лесам. Берагі нізкія, на ПдУ і З сплавінныя, на Пн зліваюцца са схіламі. Дно плоскае, выслана сапрапелем, на мелкаводдзі пясчанае. 35% возера зарастае. На ПнЗ упадае ручай з воз. Гульбеза, на ПдУ выцякае ручай у р. Страча.