Разм. Тое, што і скалануцца. Не адзін раз скалатнуўся.. [параходзік] ад блізкіх выбухаў, якія побач узнімалі ўгору высокія слупы вады.Мележ.Андрэю зрабілася холадна, ён аж скалатнуўся.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
атарапе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Прыйсці ў замяшанне, разгубіцца ад нечаканасці, спалоху. У зале засмяяліся. Тодар атарапеў ад нечаканасці і абразы.Крапіва.Дыхнула полымем яму аж у самы твар. Выжлятнік закашляўся, адскочыў быў, атарапеў.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кнехт, ‑а, М ‑хце, м.
Парная тумба на палубе судна або на прыстані для замацавання канатаў, тросаў. Прывязаны да масіўнага чыгуннага кнехта тоўсты сталёвы трос, які цягнуўся да суднаў, увесь аж звінеў ад напружання.Краўчанка.
[Гал. knecht.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зза́маладу, прысл.
Разм.
1. З маладых год, з маладосці. — Я тут, у гэтай мясцовасці, жыў ззамаладу, рабіў справы.Чорны.
2. У маладосці. Ззамаладу некалі за шчасцем ад бацькавых трох дзесяцін [Іван] аж у Амерыку ездзіў.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
парава́ць, ‑руе; незак.
Вылучаць пару. [Сцёпка:] — Вада знаходзіцца ў стане вечнага руху. Ад сонца яна паруе, з пары робяцца хмары, з хмар падае дождж.Колас.Жаўрукі аж заходзіліся над свежай раллёю, якая паравала на сонцы.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уду́шша, ‑а, н.
Стан, пры якім спіраецца дыханне ў грудзях, не хапае паветра для дыхання. Валока аж захліпаўся ад удушша, грудзі разрываліся.Быкаў.[Тышкевіч] зачапіўся нагой за пянёк, задыхнуўся, упаў на зямлю, паміраючы ад удушша.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
юрлі́вец, ‑ліўца, м.
Чалавек, якому ўласціва павышанае імкненне да задавальнення палавых пачуццяў. Неспадзявана для Смілгаса ў Зыгмунты знайшлося столькі сілы, што ад яе штуршка стары юрлівец адляцеў, як мех, бразнуўся вобзем і аж заенчыў.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Мура́шка ’насякомае з атрада перапончатакрылых, Formicidae’ (ТСБМ, Гарэц., Мядзв., Зн., Яруш., Сцяшк., Нас., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС), мура́ш ’тс’ (ТСБМ, Нар. Гом.), мура́шкі ’месца, дзе многа мурашыных купін’ (Янк.), мура́шка‑пумпа́шка ’божая кароўка’, рус.арханг.мура́ш ’мурашыны цар’, ярасл.мураша́ ’усялякія дробныя кузуркі’, томск.мурашек ’мурашка’, кіргізск. мура́шка — аб нечым бурым, рыжым; польск.muraszka, muraśka ’мурашкі’ пашырыліся аж на Мазуры з бел. моўнай тэрыторыі (Зданцэвіч, Бел.-польск. ізал., 39). Утворана ад му́раха (гл.) пры дапамозе памяншальнага суфікса ‑ьk‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Туск ‘выпат, пот’ (пін., Нар. лекс.), ‘пот, вільгаць’: гарачка, аж туск з его іде (Альп.). Няясна. Найбольш блізкім фармальна і семантычна з’яўляецца серб.-харв.ту̀ска ‘вытапкі, выжаркі’, якое Скок (3, 507) выводзіць з trȕska ‘шлак, нагар’, параўн. таксама рус.бранск.туска́ ‘невялікая, малая колькасць’ (СРНГ). Далёкія семантычна рус.дыял.туск ‘змрок, бяльмо’ < прасл.*tǫskъ (Страхаў, Palaeoslavica, 22, 1, 224), ту́ски ‘вочы’, як здаецца, з’яўляюцца выпадковымі супадзеннямі. Гл. таксама рус.туск ‘туман, цемната’, гл. Фасмер, 4, 126 (з няпэўнай этымалогіяй).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ScháuerIm -s, -
1) дры́жыкі;
ein kálter ~ läuft über den Rücken [über die Haut, über den Leib]≅ мура́шкі бе́гаюць па спі́не; маро́з па ску́ры прабяга́е; аж ску́ра шэ́рхне