1. Спосаб перадачы і прыёму гукаў, сігналаў на адлегласць без правадоў пры дапамозе электрамагнітных хваль, што перадаюцца спецыяльнымі станцыямі.
Звязацца па р.
2. Прылада, апарат для прыёму гукаў такім чынам.
Правесці р.
3. Тое, што перадаецца такім спосабам (перадачы, музыка і пад.).
Слухаць р.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
разне́сціся, 1 і 2 ас. не ўжыв., -нясе́цца; разнёсся, -не́слася і -нясла́ся, -не́слася і -нясло́ся; зак.
1. Распаўсюдзіцца, пашырыцца.
Разнесліся чуткі.
2. Прагучаць, стаць чутным на далёкую адлегласць.
Разнёсся звон.
3.перан. Хутка разысціся па чым-н., у чым-н.
Па целе разнеслася цеплыня.
|| незак.разно́сіцца, -сіцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
КАСМАЛАГІ́ЧНАЕ РАСШЫРЭ́ННЕСусвету,
нестацыянарнасць Сусвету, якая выяўляецца ў яго расшырэнні. Характарызуецца тым, што адлегласць паміж кожнымі двума яго пунктамі (скопішчамі Галактык) павялічваецца паводле пэўнага закону. Прыводзіць да эфекту «разбягання» галактык са скарасцямі, якія павялічваюцца з павелічэннем адлегласцей да галактык, што ўстаноўлена па наяўнасці чырвонага зрушэння ліній у іх спектрах (гл.Хабла пастаянная).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫЁЛАКАЦЫ́ЙНЫ МАЯ́К,
наземная, размешчаная ў пэўным геагр. пункце (з вядомымі каардынатамі) прыёмна-перадавальная радыёстанцыя, якая працуе сумесна з устаноўленай на рухомым аб’екце (самалёце, судне і інш.) радыёлакацыйнай станцыяй. Пад уздзеяннем сігналаў бартавой станцыі Р.м. уключаецца і выпраменьвае кадзіраваныя сігналы, па якіх вызначаюцца напрамак на маяк і адлегласць да яго. Можа служыць і радыёмаяком.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«РУСЛА́Н»,
Ан-124, транспартны (грузавы) самалёт. Створаны ў 1980-я г. ў КБ А.К.Антонава. Мае 4 турбавентылятарныя рухавікі з узлётнай цягай кожнага па 230 кН. Узлётная маса 405 т, скорасць 800—850 км/гадз, далёкасць палёту 16,5 тыс.км. Можа перавозіць груз 150 т на адлегласць 4500 км.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
шо́рты, ‑аў; адз.няма.
Штаны з кароткімі (вышэй каленяў) калошамі. Прыбраўшы посуд, Лена надзела шорты, кеды, клятчастую паўбойку і рашыла прагуляцца ўздоўж ракі, як казаў Ігар, на максімальную адлегласць.Пінчук.
[Англ. shorts.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Zwíschenraumm -(e)s, -räume
1) праме́жак; адле́гласць
2) праме́жак ча́су, інтэрва́л
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Прастра́нак ’адлегласць’ (Ян.). Да прасцерці (гл.); параўн. рус.простра́нный ад простереть, простру. Відаць, да прастора (гл.), параўн. прастранак міжда Лоева і Мохава (Ян.), якое да *prostornъ ’прасторнасць’. Аналагічныя ўтварэнні: укр.про́сторонь ’прастора’, польск.przestroń ’тс’. Параўн. старана (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дыста́нцыя, ‑і, ж.
1.Адлегласць. Адысці на пэўную дыстанцыю. Страляць з блізкай дыстанцыі. □ Човен рушыў з болей блізкай дыстанцыі.Колас.//Адлегласць паміж стартам і фінішам. Паўлік рвануўся ад Андрэйкавых варот дамоў з такою сілаю, што можна было падумаць, нібы ён браў старт па бегу на стометровую дыстанцыю.Краўчанка.
2. Участак адміністрацыйна-тэхнічнага падзелу чыгуначнага, шасейнага і воднага пуці. Начальнік дыстанцыі. □ Тут знаходзіцца дыстанцыя пуці, а вунь там — дыстанцыя сувязі.Васілёнак.
[Лац. distantia.]
•••
Сысці з дыстанцыігл. сысці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БЭ́РАЎСКІЯ БУГРЫ́,
паралельныя, амаль шыротна выцягнутыя грады і ўзвышшы ў Прыкаспійскай нізіне, паміж вусцямі рэк Кума і Эмба. Маюць правільную авальную форму. Выш. ад 10 да 45 м, даўж. да 25 км, шыр. 200—300 м, адлегласць паміж грабянямі 1—2 км. Складзены з пяску і крошкі шчыльных карычневых глін. Магчыма, эолавага паходжання. Упершыню апісаны К.М.Бэрам; адсюль назва.