Уласцівасць дапытлівага; імкненне ўсё зразумець, пазнаць, набыць новыя веды. Дапытлівасць натуры. □ Нейкі момант і Амяллян і чалавек у камбінезоне з дапытлівасцю і здзіўленнем углядаліся адзін у аднаго, потым абодва разам кінуліся ў абдымкі.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паёк, пайка, м.
Ежа або прадукты, якія выдаюцца ў пэўнай колькасці і на пэўны час. Сухі паёк. □ Хлопцы аддалі.. [аленю] рэшту свайго хлебнага пайка, а самі вячэралі без хлеба.Шамякін.Салдаты частавалі адзінаднаго небагатым сваім пайком.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паке́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., зкаго-чаго.
Разм. Кпіць, насміхацца. Хлопцы сядзелі ў бытоўцы, курылі і пакеплівалі адзін з аднаго.Грахоўскі.Дзеці дражняць Сцёпку сцяблом-граблом, відаць, за доўгія ногі і часта з яго пакепліваюць.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
4.што. Моцным ударам разбіць, параніць, разламаць (разм.).
Р. галаву.
Р. акно.
|| незак.расса́джваць, -аю, -аеш, -ае (да 1—3 знач.).
|| наз.расса́дка, -і, ДМ -дцы, ж.ірасса́джванне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
СТОП-КАДР,
адзін з прыёмаў кінематаграфічнай перадачы падзей, пры якім узнікае эфект спынення экраннай выявы ў руху. Дасягаецца шляхам шматразовага паўтору на плёнцы аднаго і таго ж кадрыка, што дазваляе акцэнтаваць пэўны момант дзеяння, якое адлюстроўваецца. С.-к. можа служыць для завяршэння эпізоду ці фільма (падкрэслівае фінальны акцэнт).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сінгл
(англ. single = адзін, адзіны)
1) гульня ў тэніс, калі кожны бок прадстаўлены адным гульцом;
2) дыск з запісам песень аднаго аўтара або выканаўцы.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
АЛЕ́ЛІ (ад грэч. allēlōn адзінаднаго, узаемна), алеламорфы,
розныя формы (станы) аднаго і таго ж гена. Размешчаны ў аднолькавых участках (локусах) гамалагічных (парных) храмасом і кантралююць кірункі развіцця адной і той жа прыкметы (напр., белы ці чырвоны колер кветкі). Алелі ўзнікаюць пры любой змене структуры гена ў выніку мутацый або ўнутрыгенных рэкамбінацый (магчымая колькасць алеляў кожнага гена практычна незлічоная). Кожны ген можа знаходзіцца не менш як у двух алельных станах, адзін з якіх звычайна забяспечвае максімальнае развіццё прыкметы — дамінантная алеля, другі прыводзіць да частковай або поўнай страты або змены прыкметы — рэцэсіўная алеля. Ген, які мае некалькі розных станаў, утварае серыю множных алеляў. Наяўнасцю алельных генаў абумоўлены фенатыпічныя адрозненні сярод арганізмаў (гл.Фенатып). Частоты асобных алеляў у генафондзе даюць магчымасць вылічаць генет. змены ў пэўнай папуляцыі і вызначаць частату генатыпаў, што выкарыстоўваюць у селекцыі для прадказання магчымых вынікаў скрыжаванняў.
Схема гома- і гетэразіготнасці па адной пары алеляў: 1 — гомазіготнасць; 2 — гетаразіготнасць (А — дамінантная алель, а — рэцэсіўная алель).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
адзінабо́рства, ‑а, н.
Барацьба адзін на адзін паміж двума праціўнікамі; паядынак. Даўней гэта выглядала так. Сустракаліся два варожыя станы. Асілкі скрыжоўвалі зброю, а ворагі тым часам, гледзячы з двух бакоў на адзінаборства, набіраліся злосці, каб рынуцца пасля ў крывавы бой.Брыль.// Барацьба аднаго з некалькімі праціўнікамі адначасова або са стыхіяй. Сама легенда была нескладанай: паводле яе, адзін толькі Страцім-лебедзь адмовіўся ад Ноевага каўчэга, сам уступіўшы ў адзінаборства са стыхіяй патопу.Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)