КРЭ́ЙЦЭР ((Kreutzer) Радольф) (16.11.1766, г. Версаль, Францыя — 6.1.1831),
французскі скрыпач, кампазітар, дырыжор, педагог. Немец па паходжанні. Канцэртаваў з 13 гадоў. З 1783 саліст Каралеўскай капэлы ў Парыжы, шэрагу тэатр. аркестраў, у т. л. з 1801 Парыжскай оперы (з 1817 капельмайстар, музік-дырэктар); камер-віртуоз двара Напалеона I (з 1802), Людовіка XVIII (з 1815). З 1795 праф. Парыжскай кансерваторыі. Адзін з заснавальнікаў і найб. яркі прадстаўнік т.зв. парыжскай скрыпічнай школы. Аўтар канцэртаў для скрыпкі, стр. трыо, квартэтаў, опер («Поль і Віржынія», «Ладаіска», абедзвепаст. ў 1791). Яго эцюды (зб. «42 эцюды або капрысы») паклалі пачатак новаму кірунку ў скрыпічнай педагогіцы. Л.Бетховен прысвяціў К. «Крэйцэраву санату» для скрыпкі з фп.
абхазскі пісьменнік; адзін з пачынальнікаў абх. л-ры. Засл. дз. маст. Абхазіі (1961). Скончыў Тбіліскі політэхн.ін-т (1929), Вышэйшыя сцэнарныя курсы ў Маскве (1937). Друкаваўся з 1919. У кнігах «Абхазскія навелы» (1957) і «Аламыс» (1961), напісаных лаканічна, з гумарам, на фальклорнай аснове, адлюстравана жыццё абх. народа. Аўтар камедыі «У яры Сабыды» (паст. 1941), гіст. драмы «Данакай» (паст. 1956), сцэнарыяў кінафільмаў, лібрэта оперы «Мзія» (1951), аперэты «Шчасце» (1961, абедзвемуз. А.Баланчывадзе), даследаванняў па абх. тэатры, фальклоры і інш.
Тв.:
Очерки из истории абхазского театрального искусства. Сухуми, 1962;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІЧУ́ЦІН (Уладзімір Уладзіміравіч) (н. 13.3.1940, г. Мязень Архангельскай вобл., Расія),
расійскі пісьменнік. Скончыў Ленінградскі ун-т (1969), Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1977). У 1965—73 працаваў у друку. Друкуецца з 1970. Аповесці «Белая святліца» (1972), «Час шлюбаў» (1975), «Душа гарыць» (1976), «Крылатая Серафіма» (1978) і інш. раскрываюць традыцыі рус.паўн. вёскі. Раман «Бадзягі» (1986) пра жыццё старавераў у 19 ст., «Любастай» (1987) пра лёс рус. інтэлігента. Аўтар апавяданняў, кніг публіцыстыкі «Дзівісь-гара» (1986), «Душа невыказная», «Ланцуг нябачны» (абедзве 1989) і інш. На бел. мову яго аповесць «Іёна і Аляксандра» пераклаў П.Місько.
Тв.:
Избранное. М., 1990;
Семьдесят лет битвы: (Размышления о русском). Л., 1990;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РЛА ((Marlowe) Крыстафер) (6.2.1564, г. Кентэрберы, Вялікабрытанія — 30.5. 1593),
англійскі драматург; заснавальнік жанру «высокай трагедыі» эпохі Адраджэння. Скончыў Кембрыджскі ун-т (1587). У сваёй творчасці спалучаў гуманіст. погляды і вучонасць з традыцыямі англ.нар.т-ра. Першая трагедыя «Тамерлан Вялікі» (паст. 1587—88) — драматызаваная біяграфія чалавека, надзеленага незвычайнай воляй. У п’есах «Мальтыйскі яўрэй» (паст. каля 1588) і «Трагічная гісторыя доктара Фауста» (паст. 1592) выступіў з сатырай на тагачаснае грамадства. Аўтар гіст. хронікі «Эдуард II» (паст. 1593), паэмы на міфалагічны сюжэт «Геро і Леандр», трагедыі «Парыжская разня» (абедзве не закончаны). Узбагаціў мову трагедыі інтанацыямі, вобразнасцю і фразеалогіяй лірычнай паэзіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЦЬЕ́, Мацьез (Mathiez) Альбер (10.1.1874, Ла-Бруер, Францыя — 26.2.1932), французскі гісторык. Замежны чл.-кар.АНСССР, д-ргуманіт.н. (1904). Скончыў Вышэйшую нармальную школу ў Парыжы (1897). З 1911 праф. правінцыяльных ун-таў, з 1926 праф. парыжскай Сарбоны. Першапачаткова прыхільнік левых радыкалаў, да 1926 звязаны з камуністамі, у канцы жыцця прымкнуў да правых. Вывучаў пераважна гісторыю Французскай рэвалюцыі 1789—99, асабліва перыяд якабінскай дыктатуры. Выступаў супраць ідэалізацыі Ж.Дантона, але ідэалізаваў М.Рабесп’ера. У 1907 засн. і ўзначальваў Т-ва рабесп’ерысцкіх даследаванняў, засн.час. «Annales révolutionnaires» («Рэвалюцыйныя аналы»). Асн. працы: «Французская рэвалюцыя» (т. 1—3, 1922—27), «Вакол Рабесп’ера», «Вакол Дантона» (абедзве 1926) і інш.
Тв.:
Рус.пер. — Французская революция. Ростов н/Д, 1995.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ЭЛЬ-БЕ́ЙКЕР ((Noel-Baker) Філіп Джон) (1.11.1889, Лондан — 8.10.1982),
брытанскі паліт. і дзярж. дзеяч, дзеяч міжнар. руху прыхільнікаў міру. Барон (з 1977). Чл., з 1946 старшыня Лейбарысцкай партыі. Удзельнік 1-й сусв. вайны, Парыжскай мірнай канферэнцыі 1919—20 і Жэнеўскай канферэнцыі па раззбраенні 1932—35. З 1924 праф. у галіне міжнар. адносін Лонданскага ун-та. Удзельнік летніх Алімп. гульняў 1912, 1920, 1924 і 1928 (лёгкаатлет). У 1928—31 і 1936—70 дэп. палаты абшчын. У 1945—51 дзярж. міністр, міністр па справах Садружнасці; выступаў за міжнар. раззбраенне. Аўтар кніг «Ліга Нацый у дзеянні», «Раззбраенне» (абедзве 1926), «Гонка ўзбраенняў: праграма сусветнага раззбраення» (1958) і інш. Нобелеўская прэмія міру 1959.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́АЛА УЧЭ́ЛА [Paolo Uccello; сапр.Паала ды Дона (Paolo di Dono); 1397, г. Фларэнцыя, Італія — 10.12.1475],
італьянскі жывапісец, прадстаўнік Адраджэння. Вучыўся ў Л.Гіберці (1407—14). Працаваў у Фларэнцыі, Венецыі (1425—30), Падуі (каля 1447) і Урбіна (1465—68). У ранні перыяд працаваў у традыцыях готыкі, пазней зазнаў уплывы Данатэла, Ф.Брунелескі і Мазачыо. Першы італьян. баталіст. Сярод твораў: фрэскі ў саборы (конны партрэт кандацьера Дж.Акута, 1436) і ў К’ёстра Вердэ ў царкве Санта-Марыя Навела (сярэдзіна 1430-х г. каля 1450) у Фларэнцыі, 3 карціны з эпізодамі бітвы пры Сан-Рамана (сярэдзіна 1450-х г.), «Бітва св. Георгія з драконам», прыдзела са сцэнамі прычашчэння, «Паляванне» (абедзве канец 1460-х г.) і інш.
руская пісьменніца. Скончыла Маскоўскі ун-т (1961). Працавала ў друку, на радыё. У п’есах «Каханне» (паст. 1975), «Чынзана», «Дзень нараджэння Смірновай» (абедзвепаст. 1979), «Кватэра Каламбіны» (паст. 1986), «Маскоўскі хор» (паст. 1988), аповесцях «Сваё кола» (1988), «Час ноч» (1992), «Маленькая Грозная» (1998), зб. апавяданняў «Бессмяротнае каханне» (1988) і інш. жыццё сучасніка, паказ штодзённасці як нязведанай сферы рэчаіснасці. Аўтар «Дзікіх жывёльных казак» (1993—94), кінасцэнарыяў і інш. Піша для дзяцей. Творчасць П. адметная жорсткасцю псіхал. аналізу, разнастайнасцю персанажаў і моўных стыляў.
Тв.:
Собр. соч.Т. 1—5. Харьков, 1996;
Бал последнего человека: Повести и рассказы. М., 1996;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЭ́ЙСЛЕР ((Preisler) Ян) (18.2.1872, Попавіцы каля г. Бераўн, Чэхія — 27.4.1918),
чэшскі жывапісец і графік. Вучыўся ў Маст.-прамысл. школе ў Празе (1887—95); выкладаў у ёй (1908—12) і Пражскай АМ (з 1913). Працаваў у рэчышчы сімвалізму. Сярод твораў: размалёўкі ў касцёле ў Пршэшціцы (1898), чэха-славацкім павільёне на Сусв. выстаўцы ў Парыжы (1899—1900), атэлі «Гранд» у Градзец-Кралаве (1903—04), мазаікі ў будынках б. Земскага банка ў Празе (1909—10) і Абласнога музея ў Градзец-Кралаве (1911); станковыя кампазіцыі «Вясна» (1900), «Карціна з вялікага цыкла» (1901—02), «Казка» (1902), «Чорнае возера» (1904), «Закаханыя» (1905), «Дзяўчаты ў лесе» («Вясна», 1906), «Адам і Ева», «Зялёны пейзаж» (абедзве 1908) і інш.