Калапня́нка ’хустка асенняя, якую завязваюць увосень, калі капаюць бульбу’ (смарг., ДАБМ), колопнюшка ’цёплая хустка’ (высок., ДАБМ). Мясцовыя наватворы ад калапні ’каноплі’, параўн. бел. канаплянка ’цёплая (зімовая) хустка’, рус. калым. коноплянка ’сетка, звязаная з ссучанай удвая або ўтрая канаплянай ніткі’, іркуц. ’мужчынская шапка з мяккім верхам’, гом. ’шапка, рукавіцы з канаплянай пражы’. Да этымалогіі гл. яшчэ каноплі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кале́ц ’напарстак’ (Касп.). Магчыма, сюды ж рус. урал. калец ’вяровачная пятля ў варотах, якая служыць запорам’. Няясна, ці сапраўды тут рэгіянальнае ўтварэнне ад кола (гл.), як аб гэтым меркаваў Сцяцко, Афікс. наз., 153, або толькі трансфармацыя шырока вядомай структуры кальцо/кольца. Апошняя форма сведчыць аб магчымых працэсах граматычнага пераасэнсавання пры ўзаемадзеянні розных гаворак. Параўн. яшчэ кальцо.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ква́цык ’кавалак гразі ад колаў’ (ТС). Параўн. укр. квацок ’кавалак гліны’, квацати ’мазаць’, балг. квацам ’мазаць, ляпіць сцяну’, славен. kvacáti ’пырскаць, хлюпаць’. Прасл. kvacati (параўн. Слаўскі, 3, 453; ЕСУМ, 2, 416; БЕР, 2, 309) вельмі праблематычнае. Яно як быццам не мае рэфлексаў у серб.-харв., а значэнне славен. паралелі адрозніваецца ад адпаведных укр. і балг. Гл. яшчэ квэцаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кры́ца ’камяк’, «Каб ты крыцай села» (Бір. Дзярж., Грыг., Яшк., КЭС, лаг.). Ст.-бел. крица ’каванае жалеза’ (з 1520 г.). Запазычанне з польск. kryca (?) праблематычнае (параўн. Булыка, Запазыч., 177). Укр. криця ’кавалак жалеза, пакрыты шлакам’, рус. крица ’тс’. Яшчэ Міклашыч (139) разглядаў гэтыя словы як запазычанні з ням. Kritze ’тс’ (параўн. Kritzeisen). Гл. Фасмер, 2, 378.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кі́цель ’форменная аднабортная куртка са станчым каўняром’ (ТСБМ). Укр. кітель, рус. китель ’тс’. У беларускай і ўкраінскай мовах запазычанне з рускай, таму што толькі ў апошняй гэта лексема атрымала значэнне ’куртка вайсковай формы’. Ням. Kittel як крыніца рус. китель (запазычанне XVIII ст.) гэтага значэння яшчэ не ведае (ням. Kittel ’палатняная рабочая блуза’) (Шанскі, 2, 8, 139).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лыві́рка ’вавёрка’ (Клім., Інстр. 2), укр. зах.-закарпацк. ловы́рка, ловы́рʼка (Бел.-укр. ізал., 36). Дзендзялеўскі (SSlav, 12, 276) прычынай узнікнення такой формы бачыць народную этымалогію — пад уплывам дзеяслова лови́ти ’лавіць’. Малаімаверна. Можна бачыць разуменне носьбітамі гаворак пачатковага в‑ як прыстаўнога, які праз й‑ перайшоў у л‑: вавёрка — авёрка — еёрка — евюрка — лывірка, аналагічна рэха — [эха] — яхо — ляха. Гл. яшчэ лы́мя.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Лізя́вы ’нясмачны’ (маст., Сцяшк. Сл.), лізявэй ’тс’ (пін., Шатал.). Трэба разглядаць як запазычаную лексему з пераносам значэння. Параўн. польск. lizawy — аб жывёле, якая захварэла ад недабору розных мінеральных злучэнняў (солей) і вітамінаў. Параўн. яшчэ польск. lizawka ’сумесь з солі, гліны і інш., якая давалася жывёле’, ’месца, дзе гэта мяшанка давалася жывёле’. Семантыка развівалася такім чынам: ’без солі’ > ’нясмачны’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мазу́рык (разм.) ’злодзей, махляр, ашуканец’ (ТСБМ). Запазычана з рус. мовы мазурик, якое Сабалеўскі (РФВ, 66, 340) намагаецца вывесці з мазать, аддзяляючы яго ад польск. mazur ’мазур’. Брукнер (326) і ў KZ (46, 214) выводзіць рус. з польск. mazur. Праабражэнскі (1, 502) мяркуе, што слова запазычана з ням. Mauser ’злодзей’ ад mausen ’красці’. Гл. яшчэ Фасмер (2, 558).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Макатра́ ’макацёр’ (слуц. Шн. 2; гом., Мат. Гом.), укр. макіт́ра, польск. makotra, makutra, рус. макитра, кур. макотра, макотря. Як і макацёр (гл.), цяпер гэта характэрныя бел.-укр. словаскладанні (да іх арэалу прымыкаюць пагранічныя рус. і польск. лексемы), аднак яны маюць прыкметы старажытных (яшчэ праславянскіх) утварэнняў: makotьra, makotьrtь, makoterъ (Трубачоў, Ремесл. терм., 259–260). Да мак і церці (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ма́лпа, ма́ўпа ’млекакормячая жывёліна, блізкая (паводле будовы цела) да чалавека’ (ТСБМ, Нас., Мядзв., Др.-Падб.), драг. на́ўпа ’тс’ (КЭС), ст.-бел. малпа (XVI ст.) запазычана са ст.-польск. małpa ’тс’, якое з с.-в.-ням. mūlaffe (Брукнер, 320; Булыка, Лекс. запазыч., 145; Кюнэ, 75), Варш. сл. (2, 866) прыводзіць яшчэ ням. mulop, mulape, якія былі запазычаны ў польск. мову.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)