НО́МА (ад грэч. nomē язва, якая пашыраецца),

форма вільготнай гангрэны, што хутка пашыраецца. Звычайна ўзнікае пры рэзкім аслабленні ахоўных сіл арганізма. Хварэюць пераважна дзеці пасля цяжкіх інфекц. хвароб. Пашкоджвае слізістыя абалонкі поласці рота, тканкі твару, зрэдку — палавыя органы, прамую кішку і інш. Працякае з высокай т-рай цела, язвамі, ацёчнасцю твару, вакол ачага воскападобная зона, якая паступова мярцвее. На месцы язваў фарміруюцца глыбокія рубцы. Лячэнне тэрапеўт., вітаміны.

М.​З.​Ягоўдзік.

т. 11, с. 376

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЕРАВО́ЗНІКАЎ (Мікіта Іосіфавіч) (27.1.1908, в. Чачэвічы Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 6.10.1966),

поўны кавалер ордэна Славы. Працаваў у органах НКУС. У Вял. Айч. вайну з лют. 1942 у партызанах, з 1944 на фронце. Пам. камандзіра ўзвода ст. сяржант П. вызначыўся ў баях на тэр. Польшчы ў 1944 пры захопе варожых траншэй і прыкрыцці адыходу групы разведчыкаў, у 1945 у баі за г. Познань. Пасля вайны працаваў у нар. гаспадарцы.

т. 12, с. 272

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЕРШАДРУКАВА́НЫЯ КНІ́ГІ,

старадрукаваныя кнігі, умоўная назва кніг, выпушчаных у пэўнай краіне на працягу пэўнага перыяду пасля ўзнікнення кнігадрукавання. Найчасцей гэта кнігі, выдадзеныя ў першай друкарні краіны. У Еўропе з’явіліся ў 1440-я г., на Беларусі — у 1-й чвэрці 16 ст. Першыя кнігі, друкаваныя наборнымі літарамі ў перыяд ад 1440 да 1500 уключна, наз. інкунабуламі, а выданні 1-й пал. 16 ст. — палеатыпамі. Гл. таксама ў арт. Выдавецкая справа.

т. 12, с. 307

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«РА́ВІЧ»,

прыватнаўласніцкі герб, якім карысталася больш за 250 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у т. л. Ажароўскія, Нямцэвічы, Прушынскія, Ромеры, Саламярэцкія. У залатым полі чорны мядзведзь, на ім сядзіць жаночая постаць у чырв. сукенцы з распушчанымі валасамі ў залатой кароне. Клейнод — над прылбіцай з каронай паміж аленевымі рагамі палова чорнага мядзведзя з чырв. ружай у лапе. Вядомы з пач. 14 ст., у ВКЛ — пасля Гарадзельскай уніі 1413.

В.​С.​Пазднякоў.

т. 13, с. 193

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«РЫ́МСКАЕ ПЫТА́ННЕ»,

канфлікт паміж Ватыканам і італьян. дзяржавай, які ўзнік пасля заняцця ў 1870 італьян. войскамі Рыма і далучэння Папскай вобласці да Італьян, каралеўства. Папа Пій ІХ адмовіўся прызнаць ліквідацыю Папскай дзяржавы і адхіліў гарантыі італьян. ўрада сваёй асобе, абвясціўшы сябе «вязнем» Ватыканскага палаца. Доўгі час «Р.п.» ўскладняла адносіны паміж Ватыканам і італьян. дзяржавай. Канчаткова ўрэгулявана ў 1929 пры папе Пію XI у адпаведнасці з Латэранскімі дагаворамі 1929.

т. 13, с. 510

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РЭЗЕ́КЦЫЯ (ад лац. resectio адсячэнне),

выдаленне (шляхам аперацыі) ч. органа або тканкі ў сувязі з іх захворваннем ці пашкоджаннем. Робяць пры лакальных паталаг. зменах (пухліна, амярцвелы ўчастак, інфекц. працэс і інш.), для карэкцыі набытых дэфармацый (напр., у суставе), выдалення прыроджаных анамалій (залішняя даўж. сігмападобнай кішкі) і інш. У некат. выпадках пасля Р. злучаюць захаваныя ч. органа (напр., кішкі), замяшчаюць выдалены ўчастак трансплантатам (напр., сасуд, сустаў).

І.​М.​Семяненя.

т. 13, с. 558

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САНГІНЕ́ЦІ КАЙРО́ЛА ((Sanguinetti Coirolo) Хуліо Марыя) (н. 6.1.1936, Мантэвідэо),

дзяржаўны і паліт. дзеяч Уругвая. Скончыў ун-т Рэспублікі (г. Мантэвідэо). Працаваў адвакатам і журналістам. З 1962 чл. уругвайскага парламента ад партыі «Каларада»; з 1981 лідэр, з 1983 ген. сакратар партыі «Каларада». У 1969—71 міністр прам-сці і гандлю, у 1972 — культуры і асветы Уругвая. У 1985—90 першы цывільны прэзідэнт Усх. Рэспублікі Уругвай пасля перыяду ваен. рэжыму.

т. 14, с. 146

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СІЯ́МСКІЯ БЛІЗНЯ́ТЫ,

аднаполыя блізняты, злучаныя паміж сабой; загана развіцця. Тэрмін «С.б.» з’явіўся ў 19 ст. пасля нараджэння ў 1814 у Сіяме братоў — Чанга і Хенга (па-кітайску правы і левы), злучаных у вобласці грудной клеткі і бёдраў. Частата нараджэння С.б. — 1 на 100—250 тыс. родаў. Маюць няпоўнае раздзяленне тулаваў, спалучэнне крывяносных сістэм і інш. С.б. бываюць сім. і асім. (адзін развіваецца нармальна, другі недаразвіты). Падвяргаюцца хірург. раздзяленню.

І.​М.​Семяненя.

т. 14, с. 429

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гэ́та​I займ.

1. гл. гэты;

2. у знач. наз. н. das, dies(es), es;

гэ́та до́бра das ist gut;

я гэ́та чу́ю ich höre es;

пра гэ́та davón, darüber;

пасля́ гэ́тага danách;

з гэ́тым damít, hiermít;

дзе́ля гэ́тага dafür; hierfür;

для гэ́тага dazú, dafür;

да гэ́тага dazú;

ад гэ́тага davón;

з гэ́тага daráus

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ні

1. nicht, kein;

ні ў які́м ра́зе auf kéinen Fall;

2. злучн.:

ні… ні wéder… noch;

ні ты, ні я wéder du noch ich;

3. часц. (пасля займеннікаў і прыслоўяў) auch, immer (+ conj);

што б ён ні каза́ў was er auch ságen mag;

як бы то́е ні было́ wie dem auch seiніадку́ль прысл. nírgendwohér

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)