еўрапе́йскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да Еўропы. Еўрапейскія краіны. Еўрапейскі алень. □ Стамбул лічыцца адным са старэйшых еўрапейскіх гарадоў: ён быў заснаваны візантыйцамі дзве тысячы семсот гадоў назад. «Полымя». // Які адносіцца да народаў і дзяржаў Заходняй Еўропы. Еўрапейская культура. Еўрапейская прэса.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
назва́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад назваць.
2. у знач. прым. Які не знаходзіцца ў кроўных, роднасных сувязях. Названы сын. Названая нявеста. □ Нарэшце, перацалаваўшыся са свёкрам і свякрухаю, з цешчаю і названым цесцем, яны накіраваліся ў расчыненую хату. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павыскаля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.
Разм.
1. Тое, што і павыскальвацца.
2. перан.; з каго і без дап. Разм. Выскаляцца, смяяцца некаторы час. — А-а-а! — выгукнуў Ермалай. — Хочаце мяне ў лапці абуць, на сцэну выпіхнуць... павыскаляцца са старога. Грамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
палі́п, ‑а, м.
Спец.
1. Кішачнаполасцевая жывёліна з прысоскамі на адным канцы, якімі яна прымацоўваецца да нерухомага прадмета, і ротам на процілеглым канцы. Каралавы паліп.
2. Дабраякасная пухліна, звязаная ножкай са слізістай абалонкай, на якой яна размешчана. Паліпы ў носе.
[Грэч. polýpus, ад polý — многа і pus — нага.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
памі́нкі, ‑нак; адз. няма.
Абрадавы абед у памяць памёршага пасля хаўтур або праз пэўны тэрмін са дня смерці. Заплаканая ўдава і сваякі запрашалі на памінкі. Самуйлёнак. — Пане Жукоўскі! — нечакана для самога сябе сказаў Андрэй. — У нас сёння памінкі па бацьку. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасёрбаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
Разм. Паесці чаго‑н. рэдкага, сёрбаючы. Язэпка пасёрбаў гарачай заціркі і заспяшаўся са зборамі. Якімовіч. [Васіль] пасёрбаў баршчу так, для прыліку, каб матка не гаварыла нічога, хутчэй вылез з-за стала, выйшаў на двор. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паты́кацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Разм. Пачаць тыкацца, гаварыць на «ты». — Што ты патыкаўся са мною? — крычала крапіва асоту: — Ці я табе раўня? Цётка.
патыка́цца 1, ‑а́юся, ‑а́ешся, ‑а́ецца; незак.
Незак. да паткнуцца.
патыка́цца 2, ‑а́ецца; незак.
Зал. да патыка́ць 2.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пачыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і без дап.
1. Чытаць некаторы час. Кружалін вярнуўся з горада, запаліў лямпу і нарыхтаваўся пачытаць Гейнэ. Лужанін.
2. Разм. Чытаючы, пазнаёміцца са зместам, прачытаць. — А дзе ліст? Дайце мы пачытаем, — сказаў старшы. Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
піро́жнае, ‑ага, н.
Адзін з відаў кандытарскіх вырабаў са здобнага цеста, звычайна з крэмам або іншай салодкай начынкай. Міндальнае пірожнае. Бісквітнае пірожнае. □ — Я хацеў бы мець столькі грошай, як ты, Юркевіч.., каб купляць вось гэтакае пітво і смачныя пірожныя. Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́суд, ‑у, М ‑дзе, м., зб.
Гаспадарчае начынне для прыгатавання і падачы ежы, пітва. Дзед быў рамеснікам: ён рабіў медны посуд для навакольных жыхароў і браў папраўляць рэчы. Бядуля. Марыя збірала са сталоў пакінуты ўчора посуд і насіла на кухню. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)