расійскі мікрабіёлаг і батанік. Акад.АНСССР (1929). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1889), працаваў у ім. З 1930 заг. лабараторыі мікрабіялогіі, у 1934—38 дырэктар Ін-та мікрабіялогіі АНСССР. Навук.працы па геал. дзейнасці мікраарганізмаў і ўздзеянні на іх шкодных фактараў. Атрымаў штучную мутацыю ў дражджавых і плесневых грыбоў пад дзеяннем іанізуючай радыяцыі.
Тв.:
Экспериментальное изменение наследственных свойств микроорганизмов М.; Л., 1935;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́ТА ((Natta) Джуліо) (26.2.1903, г. імперыя, Італія —2.5.1979),
італьянскі хімік-арганік. Чл.Нац. акадэміі дэі Лінчэі (1955). Замежны чл.АНСССР (1966). Скончыў Міланскі політэхн.ін-т (1924), дзе працаваў у 1925—33 (з 1927 праф.) і з 1938. Навук.працы па хіміі палімераў. Адкрыў метад стэрэаспецыфічнай полімерызацыі (1954), мадыфікаваў каталізатары, прапанаваныя К.В.Цыглерам (каталізатары Цыглера—Н.). Сінтэзаваў стэрэарэгулярныя палімеры і ўстанавіў тыпы стэрэарэгулярнасці. Залаты медаль імя М.В.Ламаносава АНСССР (1970). Нобелеўская прэмія 1963 (разам з Цыглерам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКІЦЕ́НКА (Міхаіл Піліпавіч) (2.11.1912, станіца Кабардзінская Апшэронскага р-на Краснадарскага краю, Расія — 9.5.1980),
бел. вучоны ў галіне нейрамарфалогіі і антрапалогіі. Д-рбіял.н. (1973). Скончыў Горкаўскі ун-т (1936). З 1960 у Аддзеле заалогіі і паразіталогіі АН Беларусі, у 1970—79 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі. Навук.працы па агульнай эвалюцыі, эвалюцыйнай марфалогіі галаўнога мозга, органаў пачуцця жывёл і чалавека, зоаэкалогіі.
Тв.:
Эволюция и мозг. Мн., 1969;
Головной мозг парнокопытных. Мн., 1970 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКО́ЛЬСКІ (Міхаіл Аляксандравіч) (н. 4.9.1935, с. Сількавічы Барацінскага р-на Калужскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне траўматалогіі і артапедыі. Канд.мед.н. (1972), праф. (1991). Скончыў Смаленскі мед.ін-т (1961). З 1975 у Віцебскім мед. ун-це (з 1982 дэкан, у 1984—92 заг. кафедры, з 1997 прарэктар). Навук.працы па хірургіі пашкоджанняў і захворванняў пазваночніка, магнітатэрапіі.
Тв.:
Одномоментный передний и задний спондилодез // Ортопедия, травматология и протезирование 1984. № 8;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВІК (Юрый Іосіфавіч) (13.12.1946, г. Баранавічы Брэсцкай вобл. — 4.12.1999),
бел. юрыст. Д-рюрыд.н. (1991), праф. (1994). Скончыў БДУ (1974), дзе працаваў з 1979. Навук.працы ў галіне крыміналістыкі, па псіхал. праблемах правазнаўства і выкарыстання іх вынікаў у следчай практыцы.
Тв.:
Нормы права в регуляции правового поведения личности (психологич. аспекты) // Актуальные вопросы государства и права. Мн. 1994. Вып. 4;
Психологические методы и приемы при расследовании преступлений: понятие и виды // Проблемы криминалистического обеспечения борьбы с преступностью. Мн., 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВІКАВА (Ганна Аляксандраўна) (н. 25.5.1933, г. Мсціслаў Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне дэндралогіі. Канд.біял.н. (1963). Дачка А.Л.Новікава. Скончыла Украінскую с.-r. акадэмію (1955). У 1960—91 у Ін-це эксперым. батанікі АН Беларусі. Навук.працы па марфалогіі, фізіялогіі і біял. асаблівасцях дрэвавых раслін, фітаэкалогіі, фітатэрапіі. Дзярж. прэмія Беларусі 1976.
Тв.:
Биология древесных растений. Мн., 1975 (у сааўт.);
Рост и развитие древесных растений в зависимости от светового режима. Мн.. 1985;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВІКАЎ (Дзмітрый Кузьміч) (н. 10.8.1938, в. Рай Манастыршчынскага р-на Смаленскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне імуналогіі. Д-рмед.н. (1974), праф. (1980). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1961) і з 1964 працуе ў ім (з 1985 заг. кафедры). Навук.працы па метадах імунадыягностыкі, проціпухлінных рэакцыях лейкацытаў, клінічнай алергалогіі, бранхіяльнай астме.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯСВІ́ЖСКАЯ-АТАЛЕ́СКАЯ (Шыфра Шлёмаўна) (26.11.1897, Мінск — люты 1981),
бел. вучоны ў галіне ўнутр. хвароб. Д-рмед.н. (1957), праф. (1962). Скончыла 2-і Маскоўскі ун-т (1925). З 1928 у Мінскім мед. ін-це, у 1960—69 у Бел.НДІ удасканалення ўрачоў (заг. кафедры). Навук.працы па функцыі ўнутр. органаў пры склероме, кіслародным галаданні, таксікозах.
Тв.:
Состояние внутренних органов у больных склеромой // Склерома. Киев, 1959;
К биохимической характеристике коронарной недостаточности (у сааўт.) // Терапевтический архив. 1963. Т. 35, № 4.
бел. вучоны ў галіне педагогікі. Д-рпед.н. (1980), праф. (1985). Скончыла Ленінградскі ун-т (1953). У 1982—95 у Бел. ун-це культуры. Навук.працы па праблемах арг-цыі вольнага часу і культ.-асв. работы, псіхал. асаблівасцей моладзі. З 1996 у С.-Пецярбургу.
Тв.:
Психолого-педагогические вопросы клубной работы. Л., 1976;
Что полезно знать клубному работнику. Л., 1976;
Психолого-педагогические основы использования свободного времени. М., 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАБЕ́ДАЎ (Віктар Сцяпанавіч) (н. 20.11.1924, в. Канстанцінава Гусь-Хрустальнага р-на Уладзімірскай вобл., Расія — 6.3.1988),
бел. вучоны ў галіне лесазнаўства. Д-рс.-г.н. (1982), праф. (1985). Скончыў Маскоўскі лесатэхн. ін-т (1951). З 1955 у Ін-це лесу АН Беларусі. З 1957 у Бел.НДІ лясной гаспадаркі (з 1964 нам. дырэктара). Навук.працы па лесазнаўстве, лесаводстве і аднаўленні лесу, мінер. жыўленні дрэвавых раслін і выкарыстанні ўгнаенняў у лясной гаспадарцы.
Тв.:
Применение удобрений в лесном хозяйстве. М., 1972.