папікну́ць, ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго.

Выказаць каму‑н. нездавальненне, дакор; папракнуць. Настаўнік папікнуў сябе за легкадумнасць. Колас. Алесь упершыню асмеліўся папікнуць Лену: — Навошта чапаць тое, што мне самому брыдка ўспомніць? Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прамарга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм.

1. Маргаць некаторы час.

2. перан.; каго-што. Празяваць, упусціць, не заўважыць. Ну, Валя, нарэшце і табе жаніх знайшоўся. Больш, больш завіхайся каля яго, а то прамаргаеш... Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыпу́хнуць, ну, ‑неш, ‑не; пр. прыпух, ‑ла; зак.

Трохі апухнуць, успухнуць. Злыя вочы яе паменшыліся, пачырванелі, павекі прыпухлі. Дуброўскі. Ліпа была цяжарная на апошніх месяцах, губы яе прыпухлі, на твары ляжалі жаўтаватыя плямы. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рабо́тнічак, ‑чка, м.

Памянш.-ласк. да работнік. // Разм. зневаж. Пра дрэннага работніка. — Работнічак, танцор няшчасны, а машыну я за цябе ачышчаць буду, га-а? Вышынскі. Анатоль паківаў галавою: — Ну і работнічак будзе Івану. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расплікну́ць, ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што.

Абл. Расшпіліць (аплік, гузік, запанку). У кабінеце душна, і ад таго старшыня выканаўчага павятовага камітэта даўно расплікнуў каўнер кашулі і часта, перарываючы гутарку, п’е ваду. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

семсо́т, сямісот, Т сямюстамі, ліч. кольк.

Лік і лічба 700. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 700. Ды хто згадае, Колькі год Ён [дуб] тут стаіць нязменна? Семсот, Ну, можа, хай — шэсцьсот, Але ніяк не меней. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

увіну́ць, ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Разм.

1. што ў што. Укруціць, абвярцець што‑н. з усіх бакоў; завінуць.

2. Знікнуць, увільнуць. Загаманіўшы з старым садоўнікам, Ларыса не заўважыла, як увінуў Ігнась. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хвастану́ць, ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

1. Аднакр. да хвастаць (у 1 знач.).

2. перан. Разм. Выказаць адкрыта непрыемную праўду ў вочы. Натура ўжо гэткая: ніколі не сцярплю, па вачах праўдай хвастану. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адці́снуць, -ну, -неш, -не; -ні́; -нуты; зак.

1. што. Прыціснуўшы, пашкодзіць; адцзяліць, адрэзаць.

А. пальцы дзвярыма.

2. што. Сцісканнем адцзяліць вадкасць.

А. тварог.

3. каго-што. Адцясняючы, прымусіць адысці, адступіць.

А. натоўп назад.

4. што. Націснуўшы, зрабіць адбітак на чым.-н.

А. след.

5. што. Зрабіць адбітак тэксту, малюнка; аддрукаваць (спец.).

А. карэктуру.

|| незак. адціска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

міга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. Хутка паднімаць і апускаць павекі.

М. вачамі.

2. Падаваць знак рухам павек.

М. сябру.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Свяціцца слабым, няроўным святлом.

Зорка мігае.

4. перан. Хутка праносіцца перад вачамі, мільгаць.

Мігаюць машыны.

|| аднакр. мігну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. міга́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)