цадзі́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Кавалак палатна, марлі і пад. або іншае прыстасаванне для працэджвання малака ці якой-н. вадкасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цік², -у, м. (спец.).

Шчыльная льняная або баваўняная тканіна, звычайна паласатая, якая выкарыстоўваецца для абіўкі мэблі, пашыўкі чахлоў і пад.

|| прым. ці́кавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шарбе́т, -у, Ме́це, м.

1. Усходні фруктовы прахаладжальны напітак.

2. Салодкая густая маса з фруктаў, кавы або шакаладу з цукрам, часта з арэхамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шы́цца², 1 і 2 ас. не ўжыв., шы́ецца; незак.

1. Вырабляцца шыццём.

2. безас. Пра жаданне або магчымасць шыць (разм.).

Мне сёння не шыецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эксгума́цыя, -і, ж. (спец.).

Следчае дзеянне, якое заключаецца ў даставанні трупа з месца пахавання для судова-медыцынскай або крыміналістычнай экспертызы.

|| прым. эксгумацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

экспана́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

Прадмет, які выстаўляецца ў музеі або на выстаўцы для агляду.

Рарытэтны э.

|| прым. экспана́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эксперыментава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; незак., над кім-чым або з кім-чым.

Праводзіць эксперыменты.

Э. з марскімі свінкамі.

|| наз. эксперыментава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ювелі́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Майстар, які вырабляе прадметы мастацтва, упрыгожанні і пад. з каштоўных металаў, з каштоўнымі камянямі, або прадавец такіх прадметаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

АДО́НІС (Adonis),

род адна- і шматгадовых травяністых раслін сям. казяльцовых. Больш за 20 відаў, пашыраных у стэпавых і лесастэпавых зонах Еўразіі і Паўн. Афрыкі. На Беларусі ў Цэнтр. бат. садзе АН Беларусі ў 1960-я г. Як дэкар. расліны інтрадукаваны 2 віды: адоніс вясновы, або гарыцвет (adonis vernalis), і адоніс палымяны (adonis flammea).

Сцябло прамое або слабагалінастае выш. ад 5 да 40 (зрэдку да 70) см. Лісце рассечана на вузкія сегменты. Кветкі буйныя, адзіночныя, залаціста-жоўтыя або чырвоныя. Плады — авальныя шматарэшкі з прамым або кручкападобным носікам. Выкарыстоўваюць для групавых пасадак і бардзюраў. Прэпараты з адонісу вясновага ўжываюцца пры сардэчнай недастатковасці, неўрозах.

Адоніс: 1 — вясновы; 2 — летні.

т. 1, с. 126

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЯРО́ЗКА (Convolvulus),

род кветкавых раслін сям. бярозкавых. Каля 250 відаў. Пашыраны пераважна ў Міжземнамор’і. На Беларусі трапляецца дзікарослая бярозка палявая (C. arvensis). Расце як пустазелле, а таксама ўздоўж дарог, на пустках і травяных схілах. Як дэкар. вырошчваецца бярозка трохкаляровая, або дзённая прыгажуня (C. tricolor).

Шмат- і аднагадовыя травяністыя расліны з павойным галінастым або сцелістым ці прамастойным сцяблом, радзей паўкусты і кусты. Лісце суцэльнае, доўгачаранковае. Кветкі званочкавыя ці лейкападобныя, белыя або ружовыя, часам з палосамі і рознакаляровыя (у садовых форм), па 1—3 у пазухах лісця або сабраныя ў суквецці. Плод — каробачка. Лек., дэкар., меданосныя, некаторыя — кармавыя і ядавітыя расліны.

Бярозка палявая.

т. 3, с. 412

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)