КЛЕБАНО́ВІЧ (Вольга Міхайлаўна) (н. 25.2.1945, г. Ягертау, Югаславія),
бел. актрыса. Засл. арт.Беларусі (1982). Скончыла Бел.тэатр.-маст.ін-т (1966). З 1967 працуе ў Дзярж. рускім драм. т-ры. Выканаўца драм., лірыка-камедыйных, характарных роляў. Творчасць адметная глыбокай унутр. распрацоўкай вобраза ў спалучэнні з дакладнай знешняй характарыстыкай. Найб. значныя ролі: Сцепаніда («Знак бяды» паводле В.Быкава), Марыля («Раскіданае гняздо» Я.Купалы), Вольга («Тры сястры» А.Чэхава), Жэня Камялькова («А досвіткі тут ціхія...» паводле Б.Васільева), Ніла Сніжко («Барабаншчыца» А.Салынскага), Макарская («Спатканне ў прадмесці» А.Вампілава), Вара («Разгром» паводле А.Фадзеева), Вікторыя («Казкі старога Арбата» А.Арбузава), Лушка («Узнятая цаліна» паводле М.Шолахава), Люся («Апошні тэрмін» паводле В.Распуціна). Дзярж. прэмія Беларусі 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЛАС (Георгій Данілавіч) (26.2.1929, в. Куцень Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл. — 18.12.1994),
бел. крытык, публіцыст, кінадраматург. Скончыў Кудымкарскі настаўніцкі ін-т (Пермская вобл., 1947), Бел.тэатр.ін-т (1951). У 1947—74 працаваў у Бел. т-ры оперы і балета, Рус.драм. т-ры Беларусі, у рэсп. газетах, час. «Неман», Мін-ве культуры Беларусі. Аўтар кн. «Сучаснікі ў грыме і без грыму» (1963), зб. артыкулаў «Дыялог праз рампу» (1967), брашур па пытаннях драматургіі і тэатр. мастацтва, сцэнарыяў дакумент., навук.-папулярных кіна- і тэлефільмаў («Беларуская сюіта», 1966; «Купалаўцы», 1970; «Іван Шамякін», 1979; «Паклон мой народу за песні» і «Янка Купала», 1982; «Старажытныя паркі», 1989, і інш.).
Тв.:
Аўтографы Андрэя Макаёнка. Мн., 1992;
Карані міфаў Жыццё і творчасць Янкі Купалы. Мн., 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАМКО́ (Аляксандр Яўгенавіч) (н. 24.12.1961, г. Стоўбцы Мінскай вобл.),
бел. музыкант, выканаўца на нар. інструментах. Засл. арт.Беларусі (1998). Скончыў Мінскі ін-т культуры (1984), з 1990 выкладае ў Бел. ун-це культуры. З 1986 саліст Дзярж.акад.нар. аркестра Беларусі імя І.Жыновіча. Па яго ініцыятыве ў аркестр упершыню ўведзены нар. інструменты акарына, дуда, жалейка, саломка, чаротка (выконвае на іх сола ў аркестры, у т. л. ў складзе квартэта жалеек). Аўтар твораў для аркестра нар. інструментаў («Перагукі-перазвоны», «На вечарынцы», «Кругавыя танцы», «Жалеечны вяночак», «Звіняць цымбалы і гармонік»), апрацовак бел.нар. песень («Чырвоная калінанька», «Ах ты, зорка мая», «Ой, там, на таргу» і інш.; уваходзяць у рэпертуар Дзярж.нар. аркестра), інструментовак цыкла песень С.Манюшкі на словы Я.Чачота.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАСАЦЕ́ЛЫ (Calosoma),
род жукоў сям. жужаляў. Каля 40 відаў. Пашыраны ў Еўразіі. Жывуць на глебе і дрэвах. На Беларусі 4 віды: К. залатаямкавы (C. auropunctatum), К. бронзавы або малы (C. inquisitor), К. пахучы (C. sycophanta) і К. чорны, або даследчык (C. investigator); апошнія 3 віды занесены ў Чырв. кнігу Беларусі.
Даўж. 15—35 мм. Цела яркай афарбоўкі, з метал. бляскам. Ніжнія крылы добра развітыя, у горных відаў адсутнічаюць. Драпежнікі; лічынкі і дарослыя жукі знішчаюць вусеняў (1 жук Да 200—300 за лета) і кукалак матылёў, кормяцца таксама інш. насякомымі, малюскамі, дажджавымі чарвямі. Зімуюць у глебе і подсцілцы, жывуць 2—4 гады. Пры небяспецы К. выпырскваюць едкую пахучую вадкасць. У Паўн. Амерыцы К. пахучага разводзяць для барацьбы з няпарным шаўкапрадам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫШТАПО́ВІЧ (Леў Яўстафавіч) (н. 25.7.1949, в. Пекалін Смалявіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. філосаф. Д-рфілас.н. (1998). Скончыў БДУ (1976). З 1976 у Гомельскім ун-це, з 1980 у Ін-це філасофіі і права Нац.АНБеларусі. У 1996—97 вядучы спецыяліст Сакратарыята Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь. З 1997 у Ін-це сац.-паліт. даследаванняў пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па праблемах філасофіі сацыялізму, сусв.культ.-цывілізацыйнага працэсу, сац.-эканам., паліт. і нац.-дзярж. развіцця Беларусі ў сучасных умовах.
Тв.:
Философия социализма. Мн., 1996;
Брестская церковная уния (прошлое и настоящее). Мн., 1996 (разам з І.В.Катляровым);
Беларусь: твой путь? Мн., 1997 (разам з В.А.Храмавым);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАБО́ЙКА (Іван Мікалаевіч) (2.7.1786, г.п. Золачаў Харкаўскай вобл., Украіна — 27.6.1861),
гісторык, літаратуразнавец, лінгвіст. Скончыў Харкаўскі ун-т (1810). У 1815 чыноўнік па асобых даручэннях у прэзідэнта Дзярж. савета Царства Польскага Вялінскага, потым на дзярж. службе ў Пецярбургу. У 1822—40 праф. Віленскага ун-та, Мед.-хірургічнай і Духоўнай рымска-каталіцкай акадэмій у Вільні. У 1820—30-я г. садзейнічаў пашырэнню рус.-бел.польскіх культ. сувязей, прапанаваў ідэю комплекснага вывучэння Беларусі і Літвы. Цікавіўся бел. фальклорам. Як «вучоны карэспандэнт» графа М.П.Румянцава быў ініцыятарам шэрагу гіст.-археал. экспедыцый па зах.Беларусі, у выніку якіх з’явіліся працы «Апісанне польскіх і літоўскіх гарадоў» і «Даследаванне аб Літве». Аўтар публікацый «Аб важнейшых выданнях Герберштэйна запісак аб Расіі» (СПб., 1818), «Збор расійскіх вершаў» (Вільня, 1827) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАКО́ТКА (Аляксандр Іванавіч) (н. 25.1.1955, в. Кузьмічы Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. архітэктар, этнограф. Д-ргіст.н. (1993). Скончыў БПІ (1977). З 1978 працаваў у Бел.дзярж. музеі нар. архітэктуры і побыту (у 1989—95 нам. дырэктара), з 1982 у Бел. рэстаўрацыйна-праектным ін-це, з 1995 заг. аддзела архітэктуры і нам. дырэктара Ін-та мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нац.АНБеларусі. Аўтар і кіраўнік шматлікіх праектаў рэстаўрацыі помнікаў драўлянай архітэктуры. Навук. працы па гісторыі бел. архітэктуры. Аўтар кніг «Беларускае народнае дойлідства», «Сілуэты старога Мінска: Нарысы драўлянай архітэктуры» (абедзве 1991), «Бераг вандраванняў, ці Адкуль у Беларусі мячэці» (1994) і інш.
Тв.:
Пад стрэхамі прашчураў. Мн., 1995;
Дойлідства. Мн., 1997. (Беларусы. Т. 2.);
Нацыянальныя рысы беларускай архітэктуры. Мн., 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́БЕДЗЕВА (Ганна Андрэеўна) (29.1.1930, г. Істра Маскоўскай вобл. — 19.4.1990),
бел. спявачка (драм. сапрана). Засл. арт.Беларусі (1975). Скончыла Ленінградскую кансерваторыю (1962). Працавала ў т-рах оперы і балета Новасібірска і Саратава. У 1968—87 салістка Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. Валодала добра пастаўленым голасам прыгожага тэмбру, драм. выразнасцю. Сярод партый на бел. сцэне: Жонка («Сцежкаю жыцця» Г.Вагнера), Наталля («У буру» Ц.Хрэннікава), Мзія («Міндыя» А.Тактакішвілі), Марыя («Кастрычнік» В.Мурадэлі; спявала ў спектаклі Вял.т-ра ў Маскве), Ліза («Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Наташа («Русалка» А.Даргамыжскага), Яраслаўна («Князь Ігар» А.Барадзіна), Артруда («Лаэнгрын» Р.Вагнера), Аіда, Леанора («Аіда», «Трубадур» Дж.Вердзі), Тоска («Тоска» Дж.Пучыні), Сантуца («Сельскі гонар» П.Масканьі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ (Соф’я Дзмітрыеўна) (12.4.1904, в. Обаль Сенненскага р-на Віцебскай вобл. — 4.9.1980),
бел. жывапісец. Засл. работнік культуры Беларусі (1975). Скончыла Віцебскі маст. тэхнікум (1931). Працавала ў жанрах пейзажа, нацюрморта, тэматычнай карціны. Значная частка твораў прысвечана партызанам Беларусі: «За баявой вучобай», «Партызанскі лагер», «Партызанская прысяга» (усе 1943—44), «Партызаны ў вёсцы» (1946), «Партызаны ў дазоры» (1947), «Партызанская зямлянка» (1968), «Ой бярозы ды сосны, партызанскія сёстры» (1975) і інш. Сярод інш. работ: пейзажы «Восень» (1949), «У пачатку верасня» (1958), «Нарач» (1968), «Бярозкі» (1972), «На Браслаўшчыне» (1973), «На Лепельшчыне» (1976); нацюрморты «Кветкі» (1948), «Гладыёлусы» (1954), «Макі» (1965), «Кубак чэмпіёна» (1971), «Дзень Перамогі» (1979). Творчасці ўласцівы выразнасць пластычнай мовы, шматграннасць жывапісных сродкаў у спалучэнні з тонкім лірызмам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГІЛЕ́ЎЧЫК (Захар Кузьміч) (18.2.1895, в. Галоўчын Бялыніцкага р-на Магілёўскай вобл. — 6.1.1975),
бел. вучоны ў галіне гігіены і санітарыі. Чл.-кар.АМНСССР (1953), д-рмед.н. (1945), праф. (1934). Засл. дз. нав.Беларусі (1949). Скончыў Маскоўскі ун-т (1923). У 1925—31 у Нар. камісарыяце аховы здароўя Беларусі. З 1924 у БДУ, Мінскім мед. ін-це (у 1943—53 дырэктар, у 1954—71 заг. кафедры). Гал. рэдактар час. «Здравоохранение Белоруссии» (1955—68). Навук. працы па пытаннях гігіены, планіроўкі і добраўпарадкавання нас. пунктаў, жыллёва-камунальнай гігіене, сан. ахове атм. паветра, вады, глебы.
Тв.:
Практыкум па эксперыментальнай (агульнай) гігіене. Мн., 1931;
Актуальные вопросы гигиены села (разам з Дз.П.Бяляцкім) // Вестн. АМНСССР. 1964. № 7.