3.перен. (побуждать к чему-л.) заахво́чваць (да чаго-небудзь), наво́дзіць (на што-небудзь), падбіва́ць (на што-небудзь);
толка́ть на мысль наво́дзіць на ду́мку;
толка́ть на преступле́ние падбіва́ць на злачы́нства;
◊
толка́ть в про́пасть шту́рхаць у про́рву (бе́здань);
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
плы́сці
1. schwímmen*vi (s, h) (тс.перан.);
плы́сці па цячэ́нні mit dem Strom schwímmen*;
плы́сці су́праць цячэ́ння gégen den Strom schwímmen*;
усё паплыло́ ў яго пе́рад вачы́маálles verschwámm vor seínen Áugen;
во́блакі плыву́ць die Wólken zíehen*;
2. (пралодкуі г. д.) schwímmen*vi (s, h); tréiben*vi (s) (пацячэнні);
3. (начым-н.) fáhren*vi (s), schíffen vi (s, h) (накараблі); ségeln vi (h, s) (падветразямі)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ба́кавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да бака 2. Бакавы вясляр.
2. Правы па ходу судна. Вёслы бакавага боку.
бакавы́, ‑а́я, ‑о́е.
1. Размешчаны не ў цэнтры, а збоку. [Міхаліна:] — Мне трэба было павярнуць у бакавы калідор.Шамякін.Праз затуманеныя бакавыя шыбы шафёр бачыць, як .. яго машыну абходзяць справа і злева лесавозы.Мяжэвіч.Цьмяны водсвет ліхтароў чуць-чуць мігаў над дахам бакавога муру.Гартны.Не забыцца толькі прышыць бакавую кішэню ў бурносе, — думае Зося, зноў успомніўшы пра грошы.Брыль.
2. Які адбываецца, дзейнічае збоку. [Новікаў:] — Уся калона перад намі. Ззаду яе — нічога няма. Бакавыя дазоры праціўніка ўжо зняты.М. Ткачоў.
•••
Бакавая лініягл. лінія.
Бакавая падачагл. падача.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Пазбавіць зроку, зрабіць сляпым. // Часова пазбавіць здольнасці бачыць. На ганку.. [Кастуся] адразу асляпіла сонца і гагава ажно закружылася ад чыстага паветра.Галавач.//перан. Зрабіць моцнае ўражанне на каго‑н. Усе гэтыя думкі яскравым святлом пражэктара асвяцілі перад.. [Андрэем] усё жыццё і на нейкі момант асляпілі яго.Галавач.
2.перан. Пазбавіць здольнасці правільна зразумець што‑н., разабрацца ў чым‑н. Злосць, лютая злосць асляпіла, затуманіла розум.Шамякін.Святло радасці захапіла, асляпіла.. [Аксану].Кавалёў./убезас.ужыв.І чаму ёй [Марылі] не ведаць было ў п[а]ру пра Івана, чаму не знайшоўся добры чалавек ды не сказаў ёй гэтага, чаму яе самую асляпіла?Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абру́шыцца, ‑шыцца; зак.
1. Рынуцца, паляцець, пасыпацца на каго‑, што‑н. Застрачылі кулямёты, аўтаматы, на паліцэйскіх абрушыўся град куль.Васілеўская.//перан. Наваліцца на каго‑, што‑н. (пра вайну, голад, няшчасце і пад.). Лавінай нечаканаю вайна, Усё знішчаючы перад сабой, На мірны край абрушылася наш.Танк.
2.перан. Імкліва і нечакана напасці на каго‑, што‑н.; атакаваць. Чорны груган кружыць над наваколлем і вось-вось абрушыцца на Панятоўшчыну.Кавалёў.// Напасці, накінуцца на каго‑н. з папрокамі, лаянкай, абвінавачваннямі. Як толькі Шаблюк закончыў, Мікульскі.. абрушыўся на яго з тымі ж самымі фактамі.Марціновіч.Спачатку меўся ўскочыць архірэй І гневам абрушыцца вялікім На дзёрзкага папа.А. Астапенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзённік, ‑а, м.
1. Храналагічны запіс падзей, у якіх сам аўтар удзельнічаў ці быў іх сведкам. Дарожны дзённік. Дзённік з’езда. □ У блакнот свой заношу пачатак Вандроўнага дзённіка, Дзень уч[а]рашні, вечар, Ноч і сённяшні досвітак шэры, Усе ростані і сустрэчы Пішу на паперы.Куляшоў.
2. Кніга, сшытак і пад. з такімі запісамі. Марына сядзела за сталом у Валі Арэшкі, калі Собіч праглядаў яе касавыя дзённікі.Скрыган.Яшчэ перад ад’ездам у пушчу дзед Рыгор перадаў .. [Архіпу Паўлавічу] рукапісы і дзённік Васіля Крамнёва.Шашкоў.// Вучнёўскі сшытак для запісу зададзеных урокаў і выстаўлення ацэнак. Пятро Захаравіч нечакана пацікавіўся Рыгоркавым школьным дзённікам.Краўчанка.[Галя] несла абгорнуты чыстай сіняй паперай дзённік з аднымі круглымі пяцёркамі на пераводнай старонцы.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
карні́з, ‑а, м.
1. Гарызантальны выступ, які завяршае сцяну будынка, абрамляе вокны, дзверы. Цяпер агледзець можна печ, як ляльку, Усе карнізы, нішы, под і звод, І той пяколак, дзе шукаць запалку, Калі куранты данясуць свой звон.Пысін.На чарапічных дахах збіраліся гурбачкі снегу. Ён лажыўся і на карнізы акон.Арабей.// У архітэктуры — верхняя частка антаблемента, якая ляжыць на фрызе.
2. Уступ, які цягнецца вузкай палоскай уздоўж абрывістага схілу гор, часта на значнай вышыні. На карнізе ў расколіне.. ўчапілася карэньчыкамі тоненькая, гнуткая бярозка.Хомчанка.
3. Папярочка над акном, дзвярамі, на якую вешаюць парцьеры, шторы. Паставіўшы на табурэт[ку] дзіцячае крэсла, Даша стаяла на ім перад акном, босая, у халаце, .. і прымацоўвала карніз.Шамякін.
[Ад грэч. korōnis — завяршэнне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)