ІНСТЫТУ́Т ПРЫКЛАДНО́Й О́ПТЫКІ Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Засн. ў 1992 на базе Магілёўскага аддзялення Ін-та фізікі АН Беларусі (у 1970—78 Магілёўскі філіял Ін-та фізікі). У складзе Ін-та (1998) 5 лабараторый і 2 тэматычныя групы. Аспірантура з 1993 па оптыцы, лазернай фізіцы і дыферэнцыяльных ураўненнях.
Асн. кірункі навук даследаванняў: інтэгральная і валаконная оптыка; фіз. асновы аптычнай апрацоўкі інфармацыі; тэхнал., мед. і экалагічнае прыладабудаванне. Распрацаваны: тэорыя аптычных хваляводаў і тэхналогія іх вырабу (Дзярж. прэмія Беларусі 1984); тэхналогія вырабу валаконных святлаводаў для аптычных ліній сувязі; тэорыя і метады аналізу працэсаў фарміравання і апрацоўкі інфармацыі ў відарысаўтваральных сістэмах з улікам энергет., палярызацыйных і кагерэнтных уласцівасцей аптычнага выпрамянення; стат. тэорыя пераносу аптычнага выпрамянення і адлюстравання праз рассейвальныя асяроддзі з адвольнай статыстыкай; асновы канструктыўнай тэорыі істотна нелінейных дыферэнцыяльных сістэм. У ін-це працаваў акад. Нац. АН Беларусі А.М.Ганчарэнка; працуе чл.-кар. У.П.Радзько (дырэктар з 1987).
А.В.Хомчанка.
т. 7, с. 271
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МЕ́ДЫКА-БІЯТЭХНАЛАГІ́ЧНЫ ІНСТЫТУ́Т»
(«МБІ»),
навукова-даследчае і праектна-канструктарскае дзярж. прадпрыемства. Уваходзіць у склад канцэрна «Белбіяфарм». Засн. ў 1972 у Мінску як «Белдзіпрабіясінтэз» (Бел. філіял Дзярж. праектна-вышукальнага ін-та мікрабіял. прам-сці «Паўддзіпрабіясінтэз», Адэса), на базе якога ў 1984 створаны Усесаюзны н.-д. і праектна-канструктарскі ін-т мікрабіял. вытв-сцей. З 14.10.1991 Н.-д. і праектна-канструктарскі медыка-біятэхналагічны ін-т Дзяржкампрама Беларусі. З 27.3.1997 сучасная назва. Асн. кірункі навук. даследаванняў: селекцыя і калекцыяніраванне штамаў мікраарганізмаў-прадуцэнтаў, якія выкарыстоўваюцца на прамысл. прадпрыемствах; кантроль экалаг. становішча на прадпрыемствах і распрацоўка мерапрыемстваў па яго паляпшэнні; распрацоўка новых тэхналогій атрымання прэпаратаў мед., вет. і харч. прызначэння на аснове хім. і мікрабіял. сінтэзу, а таксама на аснове кампанентаў расліннай і жывёльнай сыравіны, тэхналогій і абсталявання для эканоміі энергарэсурсаў. Выкананне праектных работ для бел. і замежных прадпрыемстваў фармацэўтычнай, мед. і мікрабіял. прам-сці.
В.Р.Ваакс.
т. 10, с. 251
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Інстытут хіміі АН БССР 5/109; 12/466, 509, гл. Інстытут агульнай і неарганічнай хіміі АН БССР
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЕПЛАЭНЕРГЕТЫ́ЧНЫ БЕЛАРУ́СКІ ІНСТЫТУ́Т (БелЦЭІ),
навукова-даследчае і праектнае рэсп. унітарнае прадпрыемства. Засн. ў 1964. Дзейнічаюць 17 асн. падраздзяленняў, Віцебскі і Наваполацкі філіялы, лабараторыя кіравання паліўна-энергет. рэсурсамі. Пры ін-це створаны Рэсп. цэнтр паліўна-гарэлачных устройстваў і аховы атмасферы. Асн. кірункі даследаванняў і дзейнасці: распрацоўка, праектаванне і ўкараненне АСК тэхнал. працэсамі на цеплавых і атамных электрастанцыях, у цеплавых і электрычных сетках, сістэм тэхн. дыягностыкі абсталявання цеплавых і атамных электрастанцый; распрацоўка метадаў, арганізацыя выпуску і ўкараненне шматузроўневых сістэм уліку энергіі; укараненне энергазберагальных тэхналогій у энергетыцы і інш. галінах; праектаванне кацельных, міні-ЦЭЦ, сістэм кіравання; распрацоўка, праектаванне, выпрабаванне, арганізацыя вытв-сці топачна-гарэлачных устройстваў, іх атэстацыя і сертыфікацыя. Распрацоўкі БелЦЭІ выкарыстоўваюцца ў АСК Лукомскай і Бярозаўскай ДРЭС, Магілёўскай і Бабруйскай ЦЭЦ-2, Экібастузскай ДРЭС-2, Маскоўскай ЦЭЦ-21, Малд. ДРЭС і інш. У ін-це працавалі д-ры тэхн. навук У.С.Ермакоў, А.К.Унукаў, Г.І.Хуцкі, працуюць Я.П.Забела, У.Х.Сап’янік, І.І.Стрыха.
т. 17, с. 105
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛЕБАЗНА́ЎСТВА І АГРАХІ́МІІ ІНСТЫТУ́Т (Навукова-даследчае дзяржаўнае прадпрыемства «Інстытут глебазнаўства і аграхіміі») Акадэміі аграрных навук.
Засн. ў 1958 у Мінску на базе аддзела глебазнаўства і лабараторыі фізікахіміі глеб і радыеактыўных ізатопаў Бел. НДІ земляробства (з 1927), лабараторыі тарфяна-балотных глеб Бел. НДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі (з 1930) як Бел. НДІ глебазнаўства. У 1969—96 Бел. НДІ глебазнаўства і аграхіміі. Асн. кірункі навук. даследаванняў: вывучэнне глебавага покрыва Беларусі і распрацоўка навук. асноў павышэння ўрадлівасці глеб, аховы іх ад воднай і ветравой эрозіі, забруджвання; распрацоўка сістэм выкарыстання мінер. макра- і мікраўгнаенняў пад с.-г. культуры; займаецца пытаннямі аграхім. абслугоўвання сельскай гаспадаркі і інш.
т. 5, с. 291
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Віцебскі мастацка-практычны інстытут (1921—23) 3/126
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Беларускі ветэрынарна-бактэрыялагічны інстытут (1922—30) 3/63
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Інстытут Усходазнаўства АН СССР 5/145; 10/509
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Магілёўскі палітыка-асветны інстытут 2/329; 6/512
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Маскоўскі электратэхнічны інстытут сувязі 9/46; 10/103
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)