французскі фізік і інжынер. Чл. Парыжскай АН (1836). Вучыўся ў Політэхн.школе, дзе і працаваў з 1816 (з 1838 дырэктар). Навук. працы па механіцы. Незалежна ад інш. увёў паняцце работы і сфармуляваў тэарэму аб кінетычнай энергіі (1826). Пры даследаванні складанага руху цела (1829) выявіў наяўнасць Карыяліса сілы і Карыяліса паскарэння, на аснове чаго пабудаваў тэорыю адноснага руху (1831—35). Яго даследаванні спрыялі стварэнню дынамікі машын.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСТАНЫ́НА ((Castagnino) Хуан Карлас) (18.11.1908, г. Мар-дэль-Плата, Аргенціна — 21.4.1972),
аргенцінскі мастак; прадстаўнік аргенцінскага «новага рэалізму». Вучыўся ў Вышэйшай нац.маст.школе ў Буэнас-Айрэсе (1929—34). У 1938—40 працаваў у Італіі, Францыі, Іспаніі. Майстар манум. жывапісу, станковай карціны і графікі. Сярод твораў: «Жанчына з Пармы» (1944), «Чалавек з ракі» (1948), «Селянін» (1951); размалёўкі «Чалавек — Космас — Надзея» (1959) у «Парыжскай галерэі», «Вуліца прачынаецца» (1961) у галерэі «Абеліск» у Буэнас-Айрэсе і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСТЛЕ́Р ((Kastler) Альфрэд) (3.5.1902, г. Гебвілер, Францыя — 7.1.1984),
французскі фізік. Чл. Парыжскай АН (1964). Скончыў Вышэйшую нармальную школу ў Парыжы (1926). У 1931—41 ва ун-тах Бардо і Клермон-Ферана, у 1941—68 у Вышэйшай нармальнай школе. Навук. працы па оптыцы, атамнай спектраскапіі і квантавай электроніцы. Даследаваў (разам з інш.) узбуджаныя станы атамаў, адкрыў метад аптычнай пампоўкі (1952). Працы К. ляглі ў аснову стварэння мазераў і лазераў. Нобелеўская прэмія 1966.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЗЕЛ, Казела,
Козел-Паклеўскі Вікенцій (Вінцэнты) Іванавіч (1838, маёнтак Сэрвач, цяпер Вілейскі р-н Мінскай вобл. — 28.5.1863), адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—64. Брат І.І.Козела. У час вучобы ў школегв. падпрапаршчыкаў і інж. акадэміі належаў да пецярбургскай афіцэрскай рэв. арг-цыі. Служыў ваен. інжынерам у Вільні і Свеаборгу. У 1863 паўстанцкі ваен. начальнік Вілейскага пав. Загінуў у баі каля в. Уладыкі Вілейскага р-на. Пахаваны тайна ў Сэрвачы.
сербскі жывапісец. Вучыўся ў Мюнхене ў Школе прыкладнога мастацтва і АМ (1873—83). Працаваў у рэаліст. манеры, якой былі ўласцівы рысы рамантызму, часам драматычнасць, напружанасць змрочнай колеравай гамы («Анатам», 1880). Пісаў сцэны нар. жыцця, пейзажы (у т. л. пленэрныя эцюды), абразы, гіст. кампазіцыі, партрэты. Сярод твораў: «Каля крыніцы» (1883), «Дзверы рыбацкай хаціны», «Гарадок Чачак» (абодва 1884), партрэт І.Паніча (каля 1885), «Мястэчка Баба-Кай» (1907) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІ́КАНАЎ (Леанід Мікалаевіч) (3.7.1872, Масква — 30.4.1952),
бел. вучоны ў галіне батанікі, педагог. Праф. (1920). Засл. дз. нав. Беларусі (1944). Скончыў Новаалександрыйскі ін-т сельскай гаспадаркі і лесаводства (1897, Польшча). У 1934—41 у Віцебскім пед. ін-це (заг. кафедры), у 1943—50 у БДУ (да 1946 заг. кафедры). Навук. працы па методыцы выкладання прыродазнаўства.
Тв.:
Жизнь растения в простейших опытах. 4 изд. Пг.;
М., 1919;
Практические занятия по ботанике в сельской школе. Л., 1925.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМБЕ́Р (Rambert) Мары [сапр.Рамберг
(Rambetg) Мірыям; 20.2.1888, Варшава — 1982], англійская артыстка балета, тэатр. дзеяч, педагог. Вучылася ў Школе музыкі і рытму ў г. Гелераў (Германія; 1910—12),
у Парыжы і Лондане (1917—23). У 1912—13 супрацоўнічала з «Рускім балетам» С.Дзягілева. З 1918 у Вялікабрытаніі. У 1920 засн. балетную школу ў Лондане, у 1926 — пастаянную балетную трупу (з 1966 «Модэн Дэнс Компані»), якая спрыяла станаўленню нац.англ. балета. Аўтар аўтабіягр.кн. «Ртуць» (1972).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кіназа́лаж. Kíno n -s, -s, Kínosaal m -(e)s, -säle (залаўкінатэатры); Fílmraum m -(e)s, -räume (дляпаказуфільмаў, напр., ушколеі г. д.)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
кантані́ст
(ням. Kantonist = навабранец, ад фр. canton = акруга)
1) рэкрут у Прусіі ў 18—19 ст.;
2) салдацкі сын, які з дня нараджэння лічыўся за ваенным ведамствам і рыхтаваўся да ваеннай службы ў ніжэйшай ваеннай школе (у Расіі першай пал. 19 ст.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Semper Saturnalia agere
Заўсёды святкаваць Сатурналіі*.
Всегда праздновать Сатурналии.
бел. Жыць як у Бога за пазухай. Катацца як сыр у масле. Восем свят на тыдні.
рус. Жить как у Христа за пазухой. Не житьё, а масленица. Кататься как сыр в масле.
фр. Vivre comme dans le royaume de Jésus-Christ (Жить как в царстве Христа).
англ. Live like a fighting cock (Жить как боевой петух). Live in clover (Жить как в клевере).
нем. Leben, wie der Herrgott in Frankreich (Жить как Господь Бог во Франции). Er lebt wie die Made im Speck (Он живёт как червь в сале).
* Сатурналй — свята ў гонар бога Сатурна (у снежні). У час Сатурналій прыпыняліся ўсе справы, заняткі ў школе, людзі рабілі адзін аднаму падарункі i весяліліся.
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)