ПУ́СЕЎ Віктар Іванавіч (н. 28.3.1966, чыг. ст. Уза Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. спартсмен (веславанне на байдарках і каноэ). Засл. майстар спорту СССР (1984). Скончыў Гомельскі ун-т (1991), Акадэмію МУС Беларусі (1997). У 1982—92 спартсмен-інструктар Спорткамітэта СССР. З 1992 ст. інспектар Цэнтра спец. падрыхтоўкі Гомельскага абл.т-ва «Дынама». Бронз. прызёр чэмпіянату Еўропы сярод юніёраў (1983, г. Познань, Польшча) на байдарцы-адзіночцы на дыст. 500 м і байдарцы-двойцы на дыст. 1000 м. Чэмпіён свету (1989, г. Плоўдзіў, Балгарыя) на байдарцы-чацвёрцы на дыст. 500 м; сярэбраны прызёр (1985, г. Мехелен, Бельгія) на байдарцы-двойцы на дыст. 1000 м і бронз. прызёр на байдарцы-двойцы на дыст. 500 м. Бронз. прызёр чэмпіянату свету (1986, г. Манрэаль, Канада) на байдарцы-двойцы на дыст. 500 м. Пераможца міжнар. спаборніцтваў «Дружба-84» на байдарцы-двойцы на дыст. 500 і 1000 м. ЧэмпіёнСССР на байдарцы-двойцы на дыст. 500 і 1000 м (1984, 1985), на байдарцы-адзіночцы на дыст. 500 м (1986, 1988), на байдарцы-чацвёрцы на дыст. 500 м (1987, 1989).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ПТУР Анатоль Аляксандравіч (н. 18.2.1947, в. Слабада Мінскага р-на),
бел. спартсмен (веславанне на байдарках і каноэ). Майстар спорту СССРміжнар. класа (1966). Засл. трэнер СССР (1979). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1970). Чэмпіён Еўропы (1969, Масква), СССР (1970) на байдарцы-адзіночцы ў эстафеце 4 × 500 м. З 1976 трэнер зборнай каманды СССР па веславанні на байдарках і каноэ па Беларусі. З 1997 у Акадэміі фіз. выхавання і спорту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАЛ (Hull) Роберт (Бобі) Мэрвін (н. 3.1.1939, Пойнт-Ан, Канада),
канадскі спартсмен (хакей з шайбай). Нападаючы клубаў Нац. хакейнай лігі (НХЛ) «Чыкага Блэк Хоўкс» (1957—72) і «Хартфард Уэлерс» (1980—81), клуба Сусв. хакейнай асацыяцыі (СХА) «Вініпег Джэтс» (1972—79). Чэмпіён НХЛ (1967, 1970). Уладальнік Кубка Стэнлі (1961) — гал. прыза сезонаў НХЛ, міжнар. Кубка Канады (1976). Адзін з самых выніковых хакеістаў у гісторыі НХЛ (609 закінутых шайб) і СХА (303 шайбы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
skiing[ˈski:ɪŋ]n. лы́жны спорт;
a skiing championчэмпіён па лы́жным спо́рце;
a skiing suit лы́жны касцю́м;
a skiing relay лы́жная эстафе́та;
downhill skiing скарасны́ спуск;
cross-country skiing лы́жны крос;
hot-dog ski ing лы́жная акраба́тыка
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ПЯЦІБО́Р’Есучаснае,
спартыўныя комплексныя спаборніцтвы. Уключаюць верхавую язду (канкур з пераадоленнем 12 перашкод), фехтаванне на шпагах (па кругавой сістэме, да першага ўколу), стральбу з пнеўматычнага пісталета (на адлегласці 10 м), плаванне (вольны стыль, дыстанцыя 200 м), крос (дыстанцыя 3 км).
Вядома са стараж. часоў (пентатлон у праграме Алімп. гульняў у Стараж. Грэцыі). З 1912 — у праграме Алімп. гульняў. З 1948 — сучасная назва. Міжнар. саюз П. і біятлону засн. ў 1948 (Лондан). Чэмпіянаты свету праводзяцца з 1949 штогод (акрамя гадоў правядзення Алімп. гульняў), для юніёраў — з 1965. Жанчыны ўдзельнічаюць у міжнар. спаборніцтвах з 1970-х г.Найб. развіццё П. атрымала ў Венгрыі, Германіі, ЗША, Італіі, Польшчы, Расіі, Фінляндыі, Францыі, Швецыі і інш.
На Беларусі П. развіваецца з 1954, першыя спаборніцтвы адбыліся ў 1957. Федэрацыя П. створана ў 1992. Каманда юніёраў Беларусі — чэмпіён Еўропы (1999), бронз. прызёр чэмпіянатаў свету (1993, 1994); жаночая каманда — бронз. прызёр чэмпіянатаў свету (1999, 2000) у эстафеце. Сярод бел. пяціборцаў найб. вызначыліся: П.Доўгаль — бронз. прызёр XXVII Алімп. гульняў (2000, г. Сідней, Аўстралія), чэмпіён свету сярод юніёраў (1995); чэмпіёны свету сярод юніёраў — С.Герасімовіч (1987), С.Коршун (1993); сярод дарослых — В.Бялоў (1969), Ж.Шубянок (1996); чэмпіёны Еўропы І.Шухаўцава (1987), А.Барысенка, Ж.Далгачова (Гарленка) (1991) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУРЛО́ Мікалай Васілевіч (15.5.1914, г. Днепрапятроўск, Украіна — 4.9.1980),
бел. графік. Вучыўся ў Маскоўскім паліграф. ін-це (1938—41). Працаваў у станковай, кніжнай графіцы, плакаце. Аўтар сатыр. і гумарыстычных малюнкаў для час. «Вожык», «Полымя», «Работніца і сялянка», «Беларусь» і інш. Аформіў кнігі «Мушка-зелянушка» М.Багдановіча (1961), «Прыгоды дзеда Міхеда» А.Астрэйкі (1959), «На вясёлай хвалі» Э.Валасевіча (1967) і інш. Творчасці ўласцівы актуальнасць праблематыкі, лаканізм, вобразная выразнасць, добразычлівы гумар, сатыр. вастрыня.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗУБРЫ́ЛІН Павел Якаўлевіч (н. 4.6.1927, с. Крупец Пензенскай вобл., Расія),
бел. трэнер па цяжкай атлетыцы. Майстар спорту СССР (1964), засл. трэнер Беларусі (1969), засл. трэнер СССР (1975), засл. дз. фіз. культуры Беларусі (1976). З 1964 старшы трэнер спартклуба БВА, з 1979 трэнер Рэсп. школы вышэйшага спарт. майстэрства. Дзярж. трэнер па цяжкай атлетыцы ДСТ «Чырвоны сцяг». У 1969—79 ст. трэнер зборнай каманды Беларусі па цяжкай атлетыцы. Сярод выхаванцаў З. — В.Шарый, чэмпіёнСССР В.Вяргун, рэкардсмен свету А.Галубовіч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗЕНТА́ЛЬ Саламон Конрадавіч (10.8.1890, г. Вільня — 18.11.1955),
бел. і расійскі вучоны ў галіне дэрматавенералогіі. Д-рмед.н. (1937), праф. (1940). Скончыў Гейдэльбергскі ун-т (1913). У 1921—31 у клініцы Мінскага мед. ін-та, адначасова ў 1927—31 гал. ўрач 3-й клінічнай бальніцы Мінска. З 1931 у Ленінградзе. Навук. працы па фізіялогіі скуры, пашкоджаннях яе пры хваробах крывятворных органаў (у прыватнасці міэлоіднай лейкеміі), укараненні ў практычную дэрматалогію рэнтгеналагічнага, люмінесцэнтнага, гісталагічнага метадаў. Чэмпіён Беларусі па шахматах (1924).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
mistrz
м.
1. майстар; настаўнік;
mistrz nad ~e — майстар над майстрамі;
2.чэмпіён;
mistrz świata — чэмпіён свету;
3. маэстра; мэтр; настаўнік;
4. магістр;
wielki mistrz zakonu — вялікі магістр ордэна (рыцарскага);
mistrz grzebienia — цырульнік;
mistrz pięści — баксёр
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ВЕ́РАСАЎ Гаўрыла Мікалаевіч (10.8.1912, Мінск — 18.11.1979),
бел. шахматыст. Міжнар. майстар (1949). Канд.гіст.н. (1952). Засл. работнік культуры Беларусі (1972). Скончыў Акадэмію грамадскіх навук пры ЦККПСС (1952). У 1952—58 старшыня праўлення Бел.т-вакульт. сувязі з заграніцай, у 1963—74 выкладаў у Мінскім пед. ін-це замежных моў. ЧэмпіёнБССР у 1936, 1939, 1941, 1958, 1963. Паспяхова выступаў у чэмпіянатах СССР і міжнар. матчах. Імем Верасава названы пачатак у адным з дэбютаў ферзевых пешак, адна з сістэм у сіцыліянскай абароне.