Ажна́ ’нават, такшто’ (Бяльк.), ажно (БРС, Гарэц., Нас., КЭС, Бяльк., Мал.) да а‑же‑но: Карскі 2–3, 97. Гл. аж.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
zúgegeben:
~! до́бра!, няха́й!, так і быць!;
~, dass… дапу́сцім, што…; калі́;
~, dass du Recht hast на́ват калі́ ты ма́еш ра́цыю
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
разбе́гчысясов.
1. разбежа́ться; разогна́ться;
пе́рад скачко́м трэ́ба р. — пе́ред прыжко́м на́до разбежа́ться;
ён так разбе́гся, што не дагна́ць — он так разогна́лся, что не догна́ть;
2. (бегом направиться в разные стороны) разбежа́ться;
дзе́ці разбе́гліся ў ро́зныя бакі́ — де́ти разбежа́лись в ра́зные сто́роны;
3. (разделиться) раздви́нуться, разойти́сь;
што́ры разбе́гліся — што́ры раздви́нулись
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сту́заць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Затузаць, зацягаць. Стузаць каня.
2.перан. Давесці да хворага, нервовага стану, змучыць. Усё гэта так .. [Сідора] знервавала, так стузала, што ён увачавідкі адзначаў, як рабілася яму цяжка і невыносна ў вікураўскіх абставінах.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ура́зіць, уражу, уразіш, уразіць; зак., каго-што.
1. Зрабіць вялікае ўражанне, моцна ўсхваляваць, устрывожыць. Партызанскі гарадок нас уразіў сваім выглядам і нейкай няўлоўнай урачыстасцю.Няхай.Сустрэча з цівуном і аратым так уразіла.. [Кастуся], што ён доўга не мог апамятацца.Якімовіч.
2. Балюча закрануць, пакрыўдзіць каго‑, што‑н. [Лабановіч] стараўся выправіць і адзначыць [памылкі] так, каб не пакрыўдзіць і не ўразіць чулае дзіцячае сэрца.Колас.Словы гаспадыні так уразілі .. [Віцю], што хлопец разгубіўся. Адразу зрабілася горача.Нядзведскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ІДЭА́ЛЬНАЕ,
1) суб’ектыўны вобраз аб’ектыўнай рэальнасці, вынік асваення свету чалавекам, прадстаўлены ў формах яго свядомасці, дзейнасці і культуры (у гэтым сэнсе І. звычайна проціпастаўляецца матэрыяльнаму). Сферу І. ўтвараюць пачуццёвыя і мысліцельныя вобразы, спосабы іх пабудовы і аперыравання імі, духоўныя каштоўнасці і арыентацыі і інш. І. — своеасаблівая рэальнасць, звязаная са свядомасцю чалавека і яго псіхікай; адмысловая сутнасная характарыстыка свядомасці. Як і свядомасць, І. мае ўнутраныя (псіхічныя) і знешнія (быційныя) формы выяўлення. Перш за ўсё І. звязана з вобразным адлюстраваннем на ўзроўні пачуццяў і ўражанняў. Наступным этапам з’яўляецца суб’ектыўная ацэнка ўласцівасцей і іх выяўленне ў выглядзе моўных паняццяў. Удасканальванне гэтай сістэмы вядзе да ўдасканальвання мовы (з’яўляюцца пісьменства, кнігадрукаванне). У выніку ўдасканальваецца і сама сфера І. — з’яўляюцца філас. і тэалагічныя сістэмы, узнікае навука, літ. творчасць. З дапамогай мовы І. выходзіць за межы індывід. свядомасці, набывае характар феномена духоўнай культуры, грамадскай свядомасці. Сутыкаючыся з прадметамі культуры, чалавек адчувае іх ідэальны сэнс і да прадметаў прыроды пачынае ставіцца як да чагосьці створанага, вырабленага, што надае ім асаблівы чалавечы сэнс. Так адбываецца перанясенне сэнсаў з прадметаў культуры на прадметы прыроды, іх ажыўленне, адушаўленне і абагаўленне. Прадметы прыроды надзяляюцца ідэальнасцю, а паступова і само І. робіцца аб’ектам рэальнасці. Так з’яўляюцца вера ў самастойнае існаванне душы, у духа, у бога (гл. таксама Абстракцыя, Свядомасць, Псіхіка).
2) Нешта дасканалае, якое адпавядае ідэалу.
3) Вынік працэсу ідэалізацыі — абстрактны аб’ект, які не можа быць дадзены ў доследзе (напр., ідэальны газ, кропка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
адбе́гацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Паздаравець, паправіцца на волі, на выгодзе. За лета гэта худзеча так адбегаецца па цёплым пяску, так адап’ецца смачнага вясковага малака, так загартуецца пад давольным сонейкам і ветрам, што пад восень дзіўна робіцца, няўжо гэта тыя самыя заморкі?Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўбяды́, ж., узнач.вык.
Разм. Не вельмі вялікая бяда, не так дрэнна, не так страшна. [Васіль Іванавіч:] — Бачу я, што бяда ваша не такая яшчэ вялікая. Такая бяда, можна сказаць, паўбяды.Лынькоў.[Каршукоў:] — Думаў адно, а выйшла не так, як хацелася. Ну, ды гэта яшчэ паўбяды.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДЫСТРЫБУ́ЦЫЯ (ад лац. distributio размеркаванне),
сукупнасць моўных адзінак (фанем, марфем, лексем), якія ствараюць кантэкст, або акружэнне той аднароднай ім адзінкі, што падлягае даследаванню. У пісьмовым тэксце адрозніваюць Д., складзеную лінейным (прасторавым) акружэннем адзінак, і Д., выведзеную з іх спалучальнасці. Пры першым падыходзе ў залежнасці ад мэты і характару даследавання ўлічваецца акружэнне на глыбіню аднаго кампанента (г.зн. разглядаюцца толькі тыя адзінкі, што непасрэдна размешчаны справа і злева ад зададзенай), ці, адпаведна, двух, трох і г.д. кампанентаў. Пры другім падыходзе Д. ствараюць адзінкі, якія граматычна спалучаюцца з зададзенай. Наяўнасць у моўных кампанентаў тоеснай, падобнай або рознай Д. дае падставы для вылучэння ў тэксце аднародных адзінак і іх класаў, а таксама для разнастайнай характарыстыкі як знешніх (фармальных) рыс, так і ўнутраных, якасных уласцівасцей гэтых адзінак. Паняцце Д. пакладзена ў аснову дыстрыбутыўнага метаду (гл. ў арт.Дэскрыптыўная лінгвістыка). На аснове розных відаў Д. ў сучаснай лінгвістыцы распрацаваны дасканалыя метады даследавання лексічных значэнняў: дыстрыбутыўна-трансфармацыйны, дыстрыбутыўна-статыстычны і інш.
Літ.:
Плотников Б.А. Дистрибутивно-статистический анализ лексических значений Мн., 1979.