ДРОЗД (Станіслаў Сцяпанавіч) (н. 5.1.1936, в. Пушча Лагойскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны эканаміст. Канд.эканам.н. (1974). Скончыў Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1958), Акадэмію нар. гаспадаркі пры Саўміне СССР (1985). У 1978—83 дырэктар Гомельскага з-да пускавых рухавікоў, у 1984—87 у Мін-ве трактарнага і с.-г. машынабудавання. У 1987—92 — ген. дырэктар ВА «Гомсельмаш». З 1993 у Гомельскім політэхн. ін-це, з 1995 праф., заг. кафедры эканомікі і кіравання прамысл. прадпрыемствам. Даследуе праблемы павышэння эфектыўнасці вытв-сці на прадпрыемствах трактарнага і с.-г. машынабудавання. Аўтар навук. прац, навуч. і навуч.-метадычных дапаможнікаў па эканам. і сац.праблемах.
Тв.:
Хозяйственный расчет и стимулы на промышленном предприятии. Мн., 1972 (у сааўт.);
Проблемы стабилизации трудовых коллективов. Мн., 1982 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЛЯЖА́ЛЬ (Мікалай Антонавіч) (27.10.1899, с. Амельнік Запарожскай вобл., Украіна),
расійскі вучоны-энергетык. Акад.АНСССР (1962, чл.-кар. 1953). Двойчы Герой Сац. Працы (1949, 1984). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1923). З 1935 гал. інжынер з-даў «Бальшавік» (Кіеў), «Уралхіммаш», з 1942 дырэктар НДІхім. машынабудавання (Масква), з 1953 гал. канструктар-дырэктар Ін-та энергатэхнікі, саветнік. Гал. канструктар рэактара першай у свеце атамнай электрастанцыі (г. Обнінск, Расія). Навук. працы па інж. і навук.праблемах цеплаэнергетыкі, выкарыстання ядз. энергіі ў энергетыцы. Ленінская прэмія 1957. Дзярж. прэмія СССР 1949, 1952, 1953, 1970, 1976.
Тв.:
Основы проектирования паросиловых установок. М.; Л., 1933;
Канальный ядерный энергетический реактор. М., 1980 (разам з І.Я.Емяльянавым);
У истоков рукотворного мира: Зап. конструктора. М., 1989.
рускі вучоны ў галіне электраэнергетыкі і электрамашынабудавання. Акад.АНСССР (1976). Герой Сац. Працы (1981). Скончыў Ленінградскі політэхн.ін-т (1938). З 1946 у ленінградскіх ін-це авіяпрыладабудавання і тэхнал. ін-це харч. прам-сці. З 1961 ва Усесаюзным НДІ электрамашынабудавання (з 1973 дырэктар), у 1983—89 старшыня Прэзідыума Ленінградскага навук. цэнтра АН. Асн. працы па праблемах стварэння магутных сінхронных машын і эл.-энергет. сістэм, выкарыстання звышправоднасці ў электрамашынабудаванні. Заклаў навук. асновы сістэм узбуджэння і аўтам. рэгулявання турба- і гідраагрэгатаў. Дзярж. прэмія СССР 1968.
Тв.:
Научные основы проектирования систем возбуждения мощных синхронных машин. Л., 1988;
Научные основы проектирования турбогенераторов. Л., 1986 (разам з Я.Б.Данілевічам);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАСІ́НСКІ (Мікалай Фаміч) (1891, г. Вілейка Мінскай вобл. — 23.11.1938),
бел.тэатр. дзеяч. Скончыў Пецярбургскі ун-т. У 1922—24 настаўнік Бел. гімназіі ў Вільні. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Беларускай драматычнай майстроўні, дзе ў 1922 паставіў спектаклі «У зімовы вечар» паводле Э.Ажэшкі і «Лес шуміць» паводле У.Караленкі.
Працаваў у Наркамасветы БССР. З 1925 нам. старшыні секцыі мастацтва і старшыня тэатр. падсекцыі Інбелкульта. У 1926—28 дырэктар БДТ-2, з 1928 — Бел. рабочага т-ра імя ЦСПСБ. Для зб. «Беларускае мастацтва» падрыхтаваў артыкул па праблемах мастацтва Зах. Беларусі. У 1930 арыштаваны, асуджаны на 5 гадоў высылкі ў г. Шадрынск (Расія). У 1938 зноў арыштаваны, расстраляны. Рэабілітаваны ў 1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫШТАПО́ВІЧ (Леў Яўстафавіч) (н. 25.7.1949, в. Пекалін Смалявіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. філосаф. Д-рфілас.н. (1998). Скончыў БДУ (1976). З 1976 у Гомельскім ун-це, з 1980 у Ін-це філасофіі і права Нац.АН Беларусі. У 1996—97 вядучы спецыяліст Сакратарыята Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь. З 1997 у Ін-це сац.-паліт. даследаванняў пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па праблемах філасофіі сацыялізму, сусв.культ.-цывілізацыйнага працэсу, сац.-эканам., паліт. і нац.-дзярж. развіцця Беларусі ў сучасных умовах.
Тв.:
Философия социализма. Мн., 1996;
Брестская церковная уния (прошлое и настоящее). Мн., 1996 (разам з І.В.Катляровым);
Беларусь: твой путь? Мн., 1997 (разам з В.А.Храмавым);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́ТЫШ (Мікалай Іванавіч) (23.4.1941, в. Крупа Пружанскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. філосаф. Д-рфілас.н. (1990), праф. (1993). Скончыў БДУ (1968). З 1979 у Бел. філіяле Усесаюзнага НДІ прафтэхадукацыі. З 1990 у Нац. ін-це адукацыі (з 1992 нам. дырэктара). Навук. працы па праблемах гісторыі, філасофіі і сацыялогіі адукацыі і яе ўзаемасувязі з культурай, навукай, эканомікай і духоўным развіццём грамадства; метадалогіі адукацыйных сістэм і працэсаў.
Тв.:
Труд и профессиональная подготовка молодежи. Мн., 1987;
Образование на рубеже веков. Мн., 1994;
Развитие профессионального образования в ФРГ: Уроки для Беларуси. Мн., 1997 (разам з У.І.Андрэевым);
На шляху да «адукацыйнага грамадства». Мн., 1997;
Уводзіны ў філасофію адукацыі. Мн., 1998 (разам з Т.М.Буйко, У.Р.Бондаравым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАХНА́Ч (Нінель Мікалаеўна) (19.7.1941, Мінск — 31.5.1995),
бел. філосаф. Канд.філас.н. (1974). Скончыла БДУ (1954). З 1957 у Ін-це філасофіі і права АН Беларусі. Навук. працы па праблемахнац.-вызв. руху, грамадска-паліт. і філас. думкі Беларусі канца 18—1-й пал. 19 ст., станаўлення нац. самасвядомасці, гісторыі, культуры і этыкі. Адна з аўтараў «Нарысаў гісторыі філасофскай і сацыялагічнай думкі Беларусі (да 1917 г.)» (1973) і інш.Дзярж. прэмія Беларусі 1984.
Тв.:
Идейная борьба в Белоруссии в 30—40-е гг. XIX в. Мн., 1971;
От Просвещения к революционному демократизму: (Обществ. полит. и филос. мысль Белоруссии конца 10-х — начала 50-х гг. XX в.). Мн., 1976;
Общественно-политическая и этическая мысль Белоруссии начала XIX в. Мн., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́ЛЬНІК (Уладзімір Андрэевіч) (н. 15.5.1945, в. Ляды Старадарожскага р-на Мінскай вобл.),
бел. філосаф і палітолаг. Канд.філас.н. (1979), праф. (1996). Віцэ-прэзідэнт Беларускай асацыяцыі паліт. навук (з 1993). Скончыў БДУ (1969). З 1980 у Акадэміі МУС Беларусі (з 1995 нач. кафедры). Навук. працы па праблемах фарміравання дзярж. ідэалогіі, станаўлення і развіцця паліт. сістэмы, удасканалення механізма дзярж. улады, ўнутр. і знешняй палітыкі Беларусі. Аўтар падручнікаў па паліталогіі.
Тв.:
Мировоззренческая культура личности сотрудника органов внутренних дел и пути ее формирования. Мн., 1992 (у сааўт.). Основы политологии. Мн., 1992;
Об идеологии белорусской государственности // Гуманітарныя і сацыяльныя навукі на зыходзе XX ст.Мн., 1998;
Политология. 3 изд. Мн., 1999;
Республика Беларусь: власть, политика, идеология. 2 изд. Мн., 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІСКЕ́ВІЧ (Аляксандр Барысавіч) (н. 15.3.1950, в. Логавішча Дзяржынскага р-на Мінскай вобл.),
бел. сацыёлаг. Д-р сацыялагічных н. (1991), праф. (1995). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1971). З 1986 у Ін-це філасофіі і права, Ін-це сацыялогіі АН Беларусі. З 1991 у Міжнар. экалагічным ун-це імя А.Дз.Сахарава (з 1998 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах сацыялогіі свабоднага часу, сац. экалогіі, сац.-псіхал. рэабілітацыі насельніцтва, якое пацярпела ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС і інш. катастроф.
Тв.:
Человек в свободное время: Мнение социолога. Мн., 1989;
Общественно-политическая активность: сущность, пробл. развития. Мн., 1991: Десять лет после Чернобыльской катастрофы. Мн., 1996 (у сааўт.);
Социально-психологическая реабилитация населения, пострадавшего от экологических и техногенных катастроф. Мн., 1998 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІХА́ЙЛАВА-СТАНЮ́ТА (Ірына Аляксееўна) (н. 19.2.1939, г. Вязнікі Уладзімірскай вобл., Расія),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1988), праф. (1990). Скончыла Бел.дзярж.ін-тнар. гаспадаркі (1960). З 1965 у Ін-це эканомікі Нац.АН Беларусі, адначасова з 1999 гал. рэдактар час. «Бухгалтерский учет и налоги». Навук. працы па праблемах эфектыўнасці вытв-сці, тэорыі макраэканомікі, грашова-крэдытнай і інвестыцыйнай палітыцы.
Тв.:
Экономический механизм снижения материалоемкости производства. Мн., 1988;
Оценка финансового состояния предприятия. Мн., 1994 (разам з Л.А.Кавалёвым, В.Л.Шумейка);
Инвестиционная политика Беларуси: (анализ, пробл., предложения). Мн., 1996 (у сааўт.);
Финансово-промышленные группы в Беларуси: (Перспективы и методы формирования). Мн., 1997 (у сааўт.);
Кредитная политика Беларуси: Пробл. и рекомендации. Мн., 1998 (у сааўт.).